Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Тэма дня

10.07.2025
Мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў штотыдзень абмяркоўваюцца і кантралююцца як раённым Саветам дэпутатаў, так і райвыканкамам. Як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд, вядуцца работы па ўсіх запланаваных напрамках, а некаторыя поўнасцю выкананы. Так, для зносу пустуючых дамоў былі выдзелены 42 млн рублёў бюджэтных сродкаў, якія цалкам асвоены. Праведзены работы на тэрыторыі Блеўчыцкага, Бучацінскага, Семежаўскага, Доктаравіцкага сельсаветаў. Сёлета не паступае нараканняў з боку насельніцтва па добраўпарадкаванні могілак. На дадзены момант на 12 з іх устаноўлены новыя бетонныя агароджы. Асабліва вызначаецца Капыльскі сельвыканкам, дзе з дапамогай насельніцтва абгароджана пяць могілкаў. Як падкрэсліла Марыя Сандрозд, за сем месяцаў гэтага года на тэрыторыі раёна рэкультываваны сем міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў (усяго на дадзены момант – ужо звыш 40). Добра наладжана сістэма па абкошванні тэрыторый населеных пунктаў як сіламі сельвыканкамаў, так і насельніцтвам, якое імкнецца падтрымліваць парадак на сваіх сядзібах. З мэтай стымулявання праведзены конкурсы на лепшае ветэранскае, маладзёжнае падвор’е, у верасні пройдуць – на лепшую вуліцу, населены пункт. Значным штуршком для добраўпарадкавання з’яўляюцца і святы вёсак. У гэтым годзе яны ўжо праведзены ў Вялікараёўскім (в. Канатопы), Доктаравіцкім (аг. Н. Доктаравічы), Пацейкаўскім (в. Траянава), Цімкавіцкім (аг. Цімкавічы). У астатніх – запланаваны на верасень–кастрычнік. З планавых мерапрыемстваў застаецца на кантролі работа з пустуючай зямлёй. За вясенні перыяд больш чым 200 га было перададзена сельгаспрадпрыемствам. Інвентарызацыя і перадача ідзе і цяпер. Працягваецца работа па абустройстве безгаспадарных сядзіб. Яна праводзіцца на падставе новага Указа №100 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, згодна з якім домаўладанне, якім не карыстаюцца на працягу трох гадоў, прызнаецца пустуючым. — Звяртаюся да жыхароў Капыльшчыны з просьбай быць акуратнымі з вывазам смецця, раслінных рэшткаў, — адзначае Марыя Сандрозд. – Часовае складзіраванне павінна быць узгоднена са старшынямі сельвыканкамаў. Трэба памятаць, што вываз на закрытыя міні-палігоны забаронены, гэтак жа, як і ўтварэнне несанкцыянаваных звалак. А напярэдадні зімы яшчэ неабходна абкасіць сядзібы, адрамантаваць агароджы, фасады дамоў, словам, надаць вёскам прывабны выгляд. Сяргей КОЗЕЛ  

Собираем детей в школу

10.07.2025
Копыльским райисполкомом принято решение №1016 от 27.07.2012 г. «О выделении материальной помощи». В соответствии с ним по 200 000 рублей на каждого учащегося получат семьи, воспитывающие троих и более детей, обучающихся в учреждениях общего среднего и специального образования. Всего такую помощь получат 86 семей, в которых воспитывается 275 детей-школьников. С 13 по 17 августа в ГУ «Копыльский ТЦСОН» проведена благотворительная акция «Первый раз в первый класс» для детей-инвалидов (гуманитарную помощь получили 4 ребенка). Прошла акция «Рука помощи-1» для детей, находящихся в ГУО «СПЦ Копыльского района» (парикмахерскими услугами бесплатно воспользовались 13 детей). С 6 по 24 августа центром проводилась акция «Подготовка к школе» по сбору канцелярских принадлежностей для детей из малообеспеченных и неблагополучных семей. С 27 по 31 августа пройдут акции: «Здравствуй, школа!» для детей-инвалидов, которые являются учащимися школ Копыльского района; «Рука помощи-2» - оказание парикмахерских услуг многодетным семьям и «Рука помощи-3» - оказание парикмахерских услуг семьям, где дети находятся в социально-опасном положении, на базе домов социальных услуг Копыльского района. Валентина  МИХАЙЛОВСКАЯ, специалист по социальной работе отделения срочного социального обслуживания ГУ «Копыльский ТЦСОН»  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 37)

10.07.2025
У чацвер, 30 жніўня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама Валянцінай Сямёнаўнай КОЗІЧ і дырэктарам ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Святланай Станіславаўнай МАЛІНОЎСКАЙ. Калі ў вас ёсць пытанні, звязаныя з сацыяльнай абаронай, пенсіённым забеспячэннем, надомным абслугоўваннем насельніцтва, аказаннем адраснай сацыяльнай дапамогі і іншыя, тэлефануйце ў вызначаны час па нумарах: В. С. Козіч – 55-4-45, С. С. Маліноўская – 51-4-00.  

Горячая линия

10.07.2025
В Комитете государственного контроля Минской области 30 августа 2012 г. по телефону (8-017) 284-12-41 будет проводиться горячая линия с населением на тему: «Актуальные вопросы повышения эффективности закупа яблок (плодов) и проблемы сдатчиков в Минской области». В указанный день граждане с 10.00 до 13.00 могут сообщить об имеющихся проблемах при сдаче сельскохозяйственной продукции и плодов, а также внести предложения по повышению эффективности работы заготовительной отрасли.  

Каб родная хата была багата

10.07.2025
Святочныя мерапрыемствы праходзілі на цэнтральнай плошчы горада, дзе разгарнуўся першы ў гэтым годзе сельскагаспадарчы кірмаш. Тут жа, на адкрытай эстраднай пляцоўцы, ушаноўвалі герояў жніва. [caption id="attachment_21017" align="aligncenter" width="443" caption="А. Жданеня, І. Кісляк, А. Макарчук"][/caption] З пачуццём гордасці за вынікі сваёй працы рыхтаваліся да свята вяскоўцы. А радавацца ёсць чаму. Сёлета Капыльшчына зрабіла важкі ўклад у агульны каравай дзяржавы: было намалочана звыш 168 тысяч тон збажыны, што на 21 тысячу тон больш, чым у мінулым го- дзе; атрымана рэкордная для раёна ўраджайнасць — 46,7 цэнтнера з кожнага гектара нівы. Чатыры камбайнавыя экіпажы намалацілі больш за дзве тысячы тон зерня, а экіпажаў-тысячнікаў было аж 74. Асаблівай пашаны ўдастоіліся хлебаробы ААТ “Семежава” і “Скабін”, дзе на круг намалочана больш за 60 ц/га. Вельмі рэзультатыўнай была праца і ў ААТ “Піянер-Агра”, ф-ле “Лакнея”, ААТ “Старыца-Агра”, “Капыльскае”, у якіх ураджайнасць перавысіла 50 ц/га, значна пераўзышлі свой мінулагодні рэзультат хлебаробы СГФ “Крыніца” і іншых гаспадарак. Пераможцы спаборніцтва (іх спіс быў надрукаваны ў мінулым нумары “СП”. — М. С.) былі ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі. [caption id="attachment_21018" align="aligncenter" width="443" caption=" А. Ермак (злева) узнагароджвае А. Емельяновіча"][/caption]

Шчырую ўдзячнасць хлебаробам за самаадданую працу выказаў у сваёй  прамове старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Сугучным па настроі было і выступленне першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ірыны Кісляк. Аднак Ірына Мікалаеўна адзначыла, што хлебаробы Капыльшчыны маюць яшчэ нямала рэзерваў, каб мець яшчэ больш высокія рэзультаты, і над іх рэалізацыяй неабходна пачынаць працаваць ужо зараз.

Высокая адзнака працы капыльскіх аграрыяў прагучала ў словах намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Ермака. “Міншчына і сёлета пацвердзіла сваё высокае званне — жытніцы нашай краіны, — адзначыў Аляксандр Валер’янавіч. — У сталічнай вобласці намалочана звыш 2 млн 200 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,6 ц/га. Аднак гэтыя рэзультаты павінны быць больш важкімі, і працаваць нам трэба не дзеля лічбаў, а для таго, каб вынікі нашай дзейнасці прыносілі і задавальненне, і добрыя прыбыткі. Каб родная хата была багата!” Аляксандр Ермак уручыў Граматы Мінаблвыканкама і грашовыя прэміі Уладзіміру Дземянкову, дырэктару КСУП “Доктаравічы”, Аляксандру Емельяновічу, вадзіцелю КСУП “С “Лясное”, Юрыю Зяньковічу, намесніку дырэктара ААТ “Семежава” па раслінаводстве, Сяргею Кандраценку, галоўнаму інжынеру ААТ “Піянер-Агра”, Мікалаю Скамароху, старшаму камбайнеру ААТ “Семежава”. [caption id="attachment_21019" align="aligncenter" width="443" caption="Іграюць “Капыляне”"][/caption] Сярод ганаровых гасцей была і дэлегацыя Цэнтральнага раёна сталіцы. Першы намеснік кіраўніка раённай Адміністрацыі Ганна Мацельская выказала шчырую ўдзячнасць вяскоўцам ад імя ўсіх гараджан і ўручыла каштоўныя падарункі Аляксандру Турбану, дырэктару ААТ “Ціміразеўскі”, Міхаілу Кудзёлку, камбайнеру ААТ “Праснакі”, Івану Зяневічу, вадзіцелю ААТ “Суворава-Агра”. Сардэчна павіншаваў усіх са святам “Дажынкі-2012” старшыня Капыльскага раённага савета Аграпрамысловага Саюза дырэктар КСУП “С “Лясное” Леанід Станіслаўчык і ўручыў прэміі за старанную працу кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна Валерыю Тароцьку (ААТ “Прагрэс 2010”), Леаніду Петрушэню (ф-л “В. Раёўка”), Уладзіміру Сцяпуру (СГФ “Руднае”). [caption id="attachment_21020" align="aligncenter" width="443" caption="На кірмашы"][/caption] З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Бойка, які, дарэчы, з’яўляецца адным з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Капыльскай выбарчай акругі №66. Анатоль Сцяпанавіч адзначыў, што ў многім клецкія хлебаробы бяруць арыенцір у сваёй працы на капылян. Пажадаў усім працаўнікам раёна далейшых поспехаў і асабістых даброт. [caption id="attachment_21021" align="aligncenter" width="443" caption="На кірмашы"][/caption]

Цудоўным дапаўненнем да ўсіх шчырых слоў, выказаных у гэты дзень у адрас хлебаробаў, стала выступленне капыльскіх артыстаў. Сваёй творчасцю ўдзельнікаў свята радавалі народныя калектывы: ансамбль народнай песні “Спадчына”, ансамбль народнай музыкі “Капыляне”, жаночы вакальны ансамбль РЦК пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько. [caption id="attachment_21023" align="aligncenter" width="324" caption="На падворку ААТ “Семежава”"][/caption] А тым часам на плошчы ішоў святочны кірмаш. Магчыма, на гэты раз ён меў больш дэкаратыўнае адценне, паколькі практычна кожнае сельгаспрадпрыемства прапанавала да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей свята імправізаванае сялянскае падвор’е, аформленае з вялікай фантазіяй. Тым не менш, гараджане мелі магчымасць набыць і збажыну, і агародніну, і садавіну, і нават парасят. А самае галоўнае — падзялілі з вяскоўцамі вялікае свята, якое падводзіць вынікі напружанай працы і дае зарад бадзёрасці і аптымізму на будучае.

Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА    
Страница 507 из 1058