Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Наши любимые учителя!

10.07.2025
С давних времен самой уважаемой считается профессия учителя. Он и хранитель, и создатель, и творец, сеятель разумного, доброго, вечного. Невозможно нашу жизнь представить без учителей. Им вверяют самое дорогое в жизни – детей, свое будущее. Накануне светлого праздника, посвященного Дню знаний, хочется рассказать об учителях гимназии №1 г. Копыля. Педагоги здесь работают талантливые, творческие, добрые, искренние, а главное – любящие своих учеников. Смело можно сказать, что все учителя имеют такие качества, как креативность, активная жизненная позиция, позитивный взгляд на жизнь. Все успехи, большие планы на будущее связаны с тем, что в гимназии сложился высокопрофессиональный педагогический коллектив. В нашем учреждении образования можно получить качественное начальное и общее среднее образование. Все это благодаря высокой профессиональной подготовке учителей, которые увлечены своим делом, всегда в поиске нового, интересного, увлекательного. От имени всех учащихся и выпускников мы говорим своим учителям: «Гордимся вами, любим вас, с нетерпением ждем новых уроков, открытий, встреч. Искренне желаем вам здоровья, творчества и движения вперед». Виктория и Вероника ХМЕЛЬ, ученицы 9 «А» класса гимназии №1 г. Копыля  

«Дзецям да школы»

10.07.2025
З 29 жніўня па 14 верасня Капыльская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць дабрачынную кампанію “Дзецям да школы”. Падчас яе арганізаваны збор школьнага адзення, абутку, пісьмовых і спартыўных прылад, вучэбных дапаможнікаў. Усе сабраныя рэчы будуць перададзены валанцёрамі таварыства дзецям з мнагадзетных і маламаёмых сем’яў, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, дзецям з дамоў-інтэрнатаў.  

Прафесійны почырк — увага і адказнасць

10.07.2025
З работнікамі газавай службы сутыкаецца практычна кожны жыхар Капыльшчыны. Гэта і зразумела: у раёне па праграме газіфікацыі і развіцця галіны работа не прыпыняецца ні на адзін дзень, а значыць расце і колькасць карыстальнікаў блакітнага паліва. [caption id="attachment_21122" align="aligncenter" width="443" caption="Прыёмшчык заказаў Святлана Канановіч"][/caption] Па стане на 1 жніўня ў раёне газіфікавана 19 049 кватэр, у тым ліку прыродным газам — 5275 (з іх 2763 — індывідуальныя жылыя дамы). Колькасць кватэр, абсталяваных лічыльнікамі прыроднага і звадкаванага газу, складае 4508 (ахоплена 85,5%). Агульная працягласць газаправодаў прыроднага газу, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі ў Капыльскім цэху прыроднага і звадкаванага газу, складае 269,02 км. Іх абслугоўваннем займаецца калектыў з 64 чалавек. Асновай у рабоце арганізацыі з’яўляюцца пытанні бяспекі эксплуатацыі аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання. Таму толькі за гэты год ва ўстанове адукацыі «Газ-інстытут» прайшлі навучанне і перападрыхтоўку 22 работнікі. Значныя сродкі таксама выдаткоўваюцца і на мерапрыемствы, якія звязаны з аховай працы (36,8 млн руб.). [caption id="attachment_21123" align="aligncenter" width="443" caption="Слесары Анатоль Мянько і Дзмітрый Вішнеўскі"][/caption] На пастаянным кантролі работнікаў цэха прыроднага і звадкаванага газу — падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Па стане на 1 жніўня бягучага года ў раёне ўсталявана 2900 катлоў, з іх 354 - імпартныя, якія эксплуатуюцца менш чым 10 гадоў. Летась яшчэ да пачатку асенне-зімовага перыяду былі абслужаны ўсе адпаведныя апараты імпартнай вытворчасці, выключэннем не будзе і бягучы год. Для гэтага распрацаваны і выконваюцца адпаведныя мерапрыемствы. На сёння сезоннае тэхнічнае абслугоўванне праведзена на 65 працэнтаў. Надзейная работа калектыву неаднаразова адзначалася кіраўніцтвам раёна, упраўленнем “Салігорскміжрайгаз”. Так, у мінулым годзе на раённую Дошку гонару занесена прозвішча слесара службы эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння Анатоля Мяцько. Сёлета ўпраўленнем “Салігорск- міжрайгаз” Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны слесар Юрый Некраш, вадзіцель Аляксандр Бойка, кантралёр Святлана Нарэйка, падзякамі —  грузчык Віктар Бычэнка, слесар Генадзь Фурсевіч. Павышаная адказнасць, увага і добрасумленныя адносіны да справы — прафесійны почырк работнікаў цэху.  Ведаюць, што яны ў адказе не толькі за камфорт, але і бяспеку людзей. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 38)

10.07.2025
У сераду, 12 верасня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія са старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Іосіфавічам ЖДАНЕНЕМ. Калі ў вас ёсць пытанні да кіраўніка раёна, вы можаце патэлефанаваць у вызначаны час па нумары 55-6-20.  

Дыплом - «Слава працы»

10.07.2025
У штогадовым абласным спаборніцтве сярод сродкаў масавай інфармацыі Дыпломам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі» ўзнагароджана Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны».
Страница 503 из 1058