
З 29 жніўня па 14 верасня Капыльская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць дабрачынную кампанію “Дзецям да школы”. Падчас яе арганізаваны збор школьнага адзення, абутку, пісьмовых і спартыўных прылад, вучэбных дапаможнікаў. Усе сабраныя рэчы будуць перададзены валанцёрамі таварыства дзецям з мнагадзетных і маламаёмых сем’яў, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, дзецям з дамоў-інтэрнатаў.
Комментарии