Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

66

Прафесійны почырк — увага і адказнасць

03.09.2012
З работнікамі газавай службы сутыкаецца практычна кожны жыхар Капыльшчыны. Гэта і зразумела: у раёне па праграме газіфікацыі і развіцця галіны работа не прыпыняецца ні на адзін дзень, а значыць расце і колькасць карыстальнікаў блакітнага паліва. [caption id="attachment_21122" align="aligncenter" width="443" caption="Прыёмшчык заказаў Святлана Канановіч"][/caption] Па стане на 1 жніўня ў раёне газіфікавана 19 049 кватэр, у тым ліку прыродным газам — 5275 (з іх 2763 — індывідуальныя жылыя дамы). Колькасць кватэр, абсталяваных лічыльнікамі прыроднага і звадкаванага газу, складае 4508 (ахоплена 85,5%). Агульная працягласць газаправодаў прыроднага газу, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі ў Капыльскім цэху прыроднага і звадкаванага газу, складае 269,02 км. Іх абслугоўваннем займаецца калектыў з 64 чалавек. Асновай у рабоце арганізацыі з’яўляюцца пытанні бяспекі эксплуатацыі аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання. Таму толькі за гэты год ва ўстанове адукацыі «Газ-інстытут» прайшлі навучанне і перападрыхтоўку 22 работнікі. Значныя сродкі таксама выдаткоўваюцца і на мерапрыемствы, якія звязаны з аховай працы (36,8 млн руб.). [caption id="attachment_21123" align="aligncenter" width="443" caption="Слесары Анатоль Мянько і Дзмітрый Вішнеўскі"][/caption] На пастаянным кантролі работнікаў цэха прыроднага і звадкаванага газу — падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Па стане на 1 жніўня бягучага года ў раёне ўсталявана 2900 катлоў, з іх 354 - імпартныя, якія эксплуатуюцца менш чым 10 гадоў. Летась яшчэ да пачатку асенне-зімовага перыяду былі абслужаны ўсе адпаведныя апараты імпартнай вытворчасці, выключэннем не будзе і бягучы год. Для гэтага распрацаваны і выконваюцца адпаведныя мерапрыемствы. На сёння сезоннае тэхнічнае абслугоўванне праведзена на 65 працэнтаў. Надзейная работа калектыву неаднаразова адзначалася кіраўніцтвам раёна, упраўленнем “Салігорскміжрайгаз”. Так, у мінулым годзе на раённую Дошку гонару занесена прозвішча слесара службы эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння Анатоля Мяцько. Сёлета ўпраўленнем “Салігорск- міжрайгаз” Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны слесар Юрый Некраш, вадзіцель Аляксандр Бойка, кантралёр Святлана Нарэйка, падзякамі —  грузчык Віктар Бычэнка, слесар Генадзь Фурсевіч. Павышаная адказнасць, увага і добрасумленныя адносіны да справы — прафесійны почырк работнікаў цэху.  Ведаюць, што яны ў адказе не толькі за камфорт, але і бяспеку людзей. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей