Каля 70 культурна-масавых мерапрыемстваў адбудуцца ў Мінску ў гэтыя выхадныя. Плануецца, што 40 з іх будуць арганізаваны ў адміністрацыйных раёнах сталіцы.
Святкаванне Дня горада будзе ў асноўным праходзіць на пляцоўках каля Палаца спорту, у парку Перамогі, у Верхнім горадзе і Траецкім прадмесці, каля Нацыянальнай бібліятэкі. У святкаванні прымуць удзел і прадстаўнікі Капыльскага раёна.
Марыя ШЭІНА
[/caption]
У гаспадарцы ўжо практычна прывыклі да высокіх ураджаяў гэтай культуры. Але надвор’е, сёлета не зусім спрыяла яе росту, таму клубням так і не давялося набраць яшчэ большую вагу. Аб гэтым сведчаць першыя ўчасткі, дзе ўбіраюць па 370-400 цэнтнераў на круг (гатунак Нэнсі). Плануецца лепшая ўраджайнасць такіх гатункаў, як Мандарын і Вентура – каля 500 цэнтнераў. Пабываўшы на гэтым полі, нават візуальна можна было вызначыць, што буракі тут урадзілі лепшыя.
[caption id="attachment_21269" align="aligncenter" width="299" caption="В. Дудак"]
[/caption]
У сельгаспрадпрыемстве ўборка ідзе, як заўсёды, аператыўна: караняплоды не складваюцца ў капцы, як у некаторых гаспадарках, а загружаюцца прама ў кузаў грузавікоў. Практычна праз 15-20 хвілін да камбайна “Кляйне”, якім кіруюць Аляксандр Гарашчэня і Уладзімір Лявар, пад’язджае новы аўтамабіль. Па 1000 тон з 15-16 гектараў у дзень даводзіцца ўбіраць вопытным механізатарам. Перапынак удзельнікі ўборкі робяць практычна толькі на абед, які дастаўляецца непасрэдна да месца працы.
[caption id="attachment_21271" align="aligncenter" width="443" caption="У. Мацэля, Н. Сямашка і І. Давідоўскі"]
[/caption]
Вялікая ўвага надаецца сяўбе азімых культур. Каля 65% плошчаў, адведзеных пад іх, засяваецца менавіта ў верасні — пачатку кастрычніка. Ужо на практыцы даказана, што азі- мыя збожжавыя, калі складваюцца спрыяльныя ўмовы надвор’я, даюць больш высокую ўраджайнасць у параўнанні з яравымі. Сёлета гаспадарцы неабходна пасеяць 3000 га азімых. Актыўна прыступілі да сяўбы фактычна тыдзень назад, і па стане на 7 верасня ўжо пасеяна каля 810 га. Сяўба вядзецца трыма пасяўнымі агрэгатамі, на якіх працуюць Віталь Дудак, Сяргей Мацейка і Анатоль Шэпель. Паралельна вызваляюцца палі ад саломы, ідзе падрыхтоўка глебы, на якой заняты чатыры дыскатары, і столькі ж адзінак тэхнікі - на ворыве. Пад азімую сяўбу ўжо падрыхтавана 1500 га, унесены ўгнаенні.
[caption id="attachment_21273" align="aligncenter" width="443" caption="Паабедалі — і за работу"]
[/caption]
На 150-гектарным полі каля аг. Цімкавічы на “Кейсе” з сеялкай “Гаспарда” сяўбу азімай пшаніцы вёў Віталь Дудак. У дзень вопытны механізатар засявае 50 і больш гектараў. За працай сачыла адказная на гэтым участку аграном Надзея Сямашка. Разам з Уладзі- мірам Мацэлем і будучым аграномам, практыкантам Іллёй Давідоўскім праверылі закрыццё насення пасля праходжання тэхнікі — у якасці выканання работы можна не сумнявацца!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
В соответствии со статьей 69 Избирательного кодекса Республики Беларусь решением окружной избирательной комиссии удовлетворено заявление кандидата в депутаты ГОРБАЦЕВИЧ Натальи Григорьевны о снятии ей своей кандидатуры на выборах в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь по Копыльскому избирательному округу №66.
Окружная избирательная комиссия Копыльского избирательного округа №66 по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
А пазнаёміліся яны ў далёкім ужо 1960-м, калі малады экскаватаршчык разам са сваімі таварышамі працаваў у Салтанаўшчыне, што на суседняй Нясвіжчыне. Там і спадабалася яму Ядзя. Хутка знаёмства перарасло ў каханне, і праз нейкі час у дом Ядвігі завіталі сваты…
“Я ўжо 52 гады жыву ў Ванелевічах, — расказвае Ядвіга Баляславаўна. — Тут пры дапамозе бацькоў пабудавалі сваю хату, тут нарадзіліся і выраслі трое нашых сыноў. Усяго было: і радасці, і гора. Апошнія тры гады разам змагаемся з цяжкай хваробай мужа. Дзякуй Богу, што ўстаў і можа рухацца хаця б абапіраючыся на каляску. Аднак і цяпер за ім хадзіць трэба, як за малым дзіцем: і апрануцца, і абуцца, і памыцца дапамагчы…”
Пакуль мы размаўлялі з гаваркой Ядвігай Баляславаўнай, вярнуўся з прагулкі Анатоль Антонавіч. “Вы з газеты?” — паціка- віўся мужчына. “А я бачу — чужая машына пад’ехала. У мяне таксама ёсць персанальны транспарт, толькі на двух колах,” — пажартаваў Анатоль Антонавіч, і было ў яго словах столькі смутку…
Ядвіга Баляславаўна хуценька перавяла гутарку на іншую тэму. Пачала расказваць пра сыноў — Анатоля, Віктара і Генадзя. Пахвалілася ўнукамі, якія часта наведваюцца да бабулі і дзядулі, паведаміла, што ў іх вялікай сям’і нядаўна нарадзіўся і праўнучак. Вярнуўшыся ў думках у былыя гады, узгадала, што сама была свінаркай, а Анатоль Антонавіч амаль увесь час таксама працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў у яго жыцці і такі эпізод, калі давялося ўбіраць буракі ў Чэхаславакіі, за што атрымаў магчымасць без чаргі набыць аўтамабіль “Жыгулі” (былі ў нашай краіне часы, калі існавалі такія чэргі. — Аўт.). Верай і праўдай служыла машына больш за 30 гадоў і была, як кажа Ядвіга Баляславаўна, нібы новенькая. Пра тое, што ў гаспадароў рукі залатыя і імкненне ўсё давесці да ладу, сведчыць той парадак, які пануе на іх падворку. Акуратныя, пафарбаваныя пабудовы і агароджа, без адзінай зялінкі агарод. А гаспадарам ужо пад 80. Безумоўна, дапамагаюць сыны, двое з якіх жывуць тут жа, у Ванелевічах. “У нас у мінулым годзе яшчэ кароўка была, — расказвае Ядвіга Баляславаўна. — Цяпер ужо збылі, засталіся свінні, куры, кураняты. Клопатаў хапае”.
Назіраючы, з якой пяшчотай Ядвіга Баляславаўна рыхтавала свайго мужа да фотаздымкі, як клапатліва папраўляла каўнер сарочкі, прычэсвала, падумалася: вось такой і павін- на быць сапраўдная сям’я — разам і ў радасці, і ў горы.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Каждый потребитель имеет право на приобретение товаров качественных и безопасных. Однако результаты проведенных Комитетом государственного контроля Минской области проверок в апреле-мае текущего года производителей мясной продукции свидетельствуют о безразличии некоторых из них к здоровью населения республики.
При проверке одного из предприятий Минского района было забраковано более 0,5 т нестандартной продукции (продукты копченые из мяса птицы, различные колбасные изделия) на сумму свыше 15 млн руб. К сожалению, до начала проверки часть товаров на сумму 5,7 млн руб. уже была реализована. Также в помещениях предприятия находилось более 2,8 т нестандартного сырья на общую сумму 47,3 млн руб., предназначенного для производства мясотоваров, из которого 30% не соответствовало требованиям технических нормативных правовых актов по истекшему сроку годности и неудовлетворительным органолептическим показателям (загрязнение, изменение цвета, осаливание и др.). Кроме того, в складском помещении хранилась 1,1 т производственного брака на 38,1 млн руб., который не был соответствующим образом оформлен, а переработка осуществлялась с нарушением технологической инструкции.
Отгрузку в розничную торговую сеть некачественных колбасных изделий, выработанных с нарушением технологии, осуществляло также предприятие Пуховичского района. Здесь же установлено более 1080 фактов реализации продукции с заведомо истекшими сроками годности до 19 суток на общую сумму 99 млн руб. Вместе с тем ни работники торговли, ни покупатели даже не могли заподозрить, что товар представляет собой опасность для жизни и здоровья. Ведь недобропорядочные работники предприятия указывали в маркировке, а также в удостоверениях качества и безопасности ложную информацию о дате выработки и конечном сроке годности продукции.
Не все было благополучно и с санитарным состоянием предприятий (мойка стен, полов производственных и бытовых помещений, оборудования, тары своевременно не осуществлялась). Грубо нарушался порядок производственного контроля готовой продукции, исследовались только отдельные наименования выпускаемой продукции. Такими действиями производители подрывают в первую очередь свой авторитет, вносят сомнение в качество выпускаемой продукции другими предприятиями.
Комитетом госконтроля постоянно осуществляется контроль за соблюдением актов законодательства в области обеспечения качества продовольственного сырья и пищевых продуктов и их безопасности для жизни и здоровья человека.
А. А. ПОЧУЙКО,
ведущий специалист КГК Минской области