Аднымі з першых аграрыі ААТ “Капыльскае” прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. Адгрузка салодкага караняплода пайшла адразу ж на наступны дзень, як толькі ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» пачало прыёмку сыравіны. Намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Уладзімір Мацэля адзначыў высокую цукрыстасць, якая складае 15–22%.
[caption id="attachment_21274" align="aligncenter" width="443" caption="А. Гарашчэня, У. Лявар"]
[/caption]
У гаспадарцы ўжо практычна прывыклі да высокіх ураджаяў гэтай культуры. Але надвор’е, сёлета не зусім спрыяла яе росту, таму клубням так і не давялося набраць яшчэ большую вагу. Аб гэтым сведчаць першыя ўчасткі, дзе ўбіраюць па 370-400 цэнтнераў на круг (гатунак Нэнсі). Плануецца лепшая ўраджайнасць такіх гатункаў, як Мандарын і Вентура – каля 500 цэнтнераў. Пабываўшы на гэтым полі, нават візуальна можна было вызначыць, што буракі тут урадзілі лепшыя.
[caption id="attachment_21269" align="aligncenter" width="299" caption="В. Дудак"]
[/caption]
У сельгаспрадпрыемстве ўборка ідзе, як заўсёды, аператыўна: караняплоды не складваюцца ў капцы, як у некаторых гаспадарках, а загружаюцца прама ў кузаў грузавікоў. Практычна праз 15-20 хвілін да камбайна “Кляйне”, якім кіруюць Аляксандр Гарашчэня і Уладзімір Лявар, пад’язджае новы аўтамабіль. Па 1000 тон з 15-16 гектараў у дзень даводзіцца ўбіраць вопытным механізатарам. Перапынак удзельнікі ўборкі робяць практычна толькі на абед, які дастаўляецца непасрэдна да месца працы.
[caption id="attachment_21271" align="aligncenter" width="443" caption="У. Мацэля, Н. Сямашка і І. Давідоўскі"]
[/caption]
Вялікая ўвага надаецца сяўбе азімых культур. Каля 65% плошчаў, адведзеных пад іх, засяваецца менавіта ў верасні — пачатку кастрычніка. Ужо на практыцы даказана, што азі- мыя збожжавыя, калі складваюцца спрыяльныя ўмовы надвор’я, даюць больш высокую ўраджайнасць у параўнанні з яравымі. Сёлета гаспадарцы неабходна пасеяць 3000 га азімых. Актыўна прыступілі да сяўбы фактычна тыдзень назад, і па стане на 7 верасня ўжо пасеяна каля 810 га. Сяўба вядзецца трыма пасяўнымі агрэгатамі, на якіх працуюць Віталь Дудак, Сяргей Мацейка і Анатоль Шэпель. Паралельна вызваляюцца палі ад саломы, ідзе падрыхтоўка глебы, на якой заняты чатыры дыскатары, і столькі ж адзінак тэхнікі - на ворыве. Пад азімую сяўбу ўжо падрыхтавана 1500 га, унесены ўгнаенні.
[caption id="attachment_21273" align="aligncenter" width="443" caption="Паабедалі — і за работу"]
[/caption]
На 150-гектарным полі каля аг. Цімкавічы на “Кейсе” з сеялкай “Гаспарда” сяўбу азімай пшаніцы вёў Віталь Дудак. У дзень вопытны механізатар засявае 50 і больш гектараў. За працай сачыла адказная на гэтым участку аграном Надзея Сямашка. Разам з Уладзі- мірам Мацэлем і будучым аграномам, практыкантам Іллёй Давідоўскім праверылі закрыццё насення пасля праходжання тэхнікі — у якасці выканання работы можна не сумнявацца!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии