Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

І ў горы, і ў радасці

09.09.2012
жывуць разам вось ужо 52 гады Ядвіга Баляславаўна і Анатоль Антонавіч Салагубы з аграгарадка Ванелевічы Ядвіга Баляславаўна і Анатоль Антонавіч Салагубы А пазнаёміліся яны ў далёкім ужо 1960-м, калі малады экскаватаршчык разам са сваімі таварышамі працаваў у Салтанаўшчыне, што на суседняй Нясвіжчыне. Там і спадабалася яму Ядзя. Хутка знаёмства перарасло ў каханне, і праз нейкі час у дом Ядвігі завіталі сваты… “Я ўжо 52 гады жыву ў Ванелевічах, — расказвае Ядвіга Баляславаўна. — Тут пры дапамозе бацькоў пабудавалі сваю хату, тут нарадзіліся і выраслі трое нашых сыноў. Усяго было: і радасці, і гора. Апошнія тры гады разам змагаемся з цяжкай хваробай мужа. Дзякуй Богу, што ўстаў і можа рухацца хаця б абапіраючыся на каляску. Аднак і цяпер за ім хадзіць трэба, як за малым дзіцем: і апрануцца, і абуцца, і памыцца дапамагчы…” Пакуль мы размаўлялі з гаваркой Ядвігай Баляславаўнай, вярнуўся з прагулкі Анатоль Антонавіч. “Вы з газеты?” — паціка- віўся мужчына. “А я бачу — чужая машына пад’ехала. У мяне таксама ёсць персанальны транспарт, толькі на двух колах,” — пажартаваў Анатоль Антонавіч, і было ў яго словах столькі смутку… Ядвіга Баляславаўна хуценька перавяла гутарку на іншую тэму. Пачала расказваць пра сыноў — Анатоля, Віктара і Генадзя. Пахвалілася ўнукамі, якія часта наведваюцца да бабулі і дзядулі, паведаміла, што ў іх вялікай сям’і нядаўна нарадзіўся і праўнучак. Вярнуўшыся ў думках у былыя гады, узгадала, што сама была свінаркай, а Анатоль Антонавіч амаль увесь час таксама працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў у яго жыцці і такі эпізод, калі давялося ўбіраць буракі ў Чэхаславакіі, за што атрымаў магчымасць без чаргі набыць аўтамабіль “Жыгулі” (былі ў нашай краіне часы, калі існавалі такія чэргі. — Аўт.). Верай і праўдай служыла машына больш за 30 гадоў і была, як кажа Ядвіга Баляславаўна, нібы новенькая. Пра тое, што ў гаспадароў рукі залатыя і імкненне ўсё давесці да ладу, сведчыць той парадак, які пануе на іх падворку. Акуратныя, пафарбаваныя пабудовы і агароджа, без адзінай зялінкі агарод. А гаспадарам ужо пад 80. Безумоўна, дапамагаюць сыны, двое з якіх жывуць тут жа, у Ванелевічах. “У нас у мінулым годзе яшчэ кароўка была, — расказвае Ядвіга Баляславаўна. — Цяпер ужо збылі, засталіся свінні, куры, кураняты. Клопатаў хапае”. Назіраючы, з якой пяшчотай Ядвіга Баляславаўна рыхтавала свайго мужа да фотаздымкі, як клапатліва папраўляла каўнер сарочкі, прычэсвала, падумалася: вось такой і павін- на быць сапраўдная сям’я — разам і ў радасці, і ў горы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей