Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Крок у “вялікі” спорт

14.04.2013
Спортам  Дзмітрый Козел (на здымку) захапіўся яшчэ ў пятым класе, калі на раённых спаборніцтвах па кросе адстойваў гонар СШ №3  г. Капыля. Маладога і перспектыўнага хлопца запрыкмеціў настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Камароўскі, пад кіраўніцтвам якога юнак рабіў першыя крокі ў “вялікі” біятлон. Значны поспех на спартыўных падмостках прыйшоў да Дзмітрыя Козела ў 2007 годзе, калі ў складзе зборнай вобласці выхаванец ужо Капыльскай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву ў скла-дзе каманды стаў пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Праз год капылянін ужо з’яўляўся выхаванцам Плешчаніцкага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву. Як адзначыў сам Дзмітрый, першыя два-тры месяцы было цяжкавата: калі ў Капылі трэніроўкі праходзілі тры разы ў тыдзень, то ў спецыялізаваным вучылішчы — па дзве на дзень. Першым сур’ёзным дасягненнем для маладога біятланіста сталі дзве перамогі на чэмпіянаце і першынстве Беларусі па летнім біятлоне ў 2012 годзе. Спачатку ён быў мацнейшым у гонцы з масавым стартам на 12,5 км, а пасля — і ў індывідуальнай гонцы. Ужо сёлета на першынстве Рэспублікі Беларусь юнак двойчы паднімаўся на п’едэстал гонару — у індывідуальнай гонцы (III месца) і мужчынскай эстафеце (III месца). Апошнім сур’ёзным стартам для Дзмітрыя сталі рэспубліканскія спаборніцтвы, якія праходзілі 12-13 сакавіка ў Плешчаніцах. Сапернікамі юнага біятланіста былі спартсмены, якія ўваходзяць у склад нацыянальнай зборнай. Тым не менш, капылянін на спрынтарскай дыстанцыі (10 км) паказаў выдатную лыжную  падрыхтоўку і на фініш прыйшоў з трэцім часам дня. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Апошняя гонка сезона

13.04.2013
У пачатку красавіка ў зоне адпачынку г. Капыля адбылося першынство раёна па лыжных гонках. Гэты турнір стаў заключным спаборніцтвам зімовага сезона. Нягледзячы на нялёгкую трасу, яе дастойна пераадолелі ўсе 88 юных спартсменаў, якія выйшлі на старт. Наймацнейшымі сярод сваіх равеснікаў выглядалі выхаванцы гімназіі №1, якія выйгралі практычна ва ўсіх узроставых катэгорыях. Сярод іх — Ілля Матусевіч, Руслан Гарнастай і Ганна Баразнёнак. Толькі Паліне Шакун з сярэдняй школы №2 удалося ўклініцца ў квартэт пераможцаў.tc "Нягледзячы на нялёгкую трасу, яе дастойна пераадолелі ўсе 88 юных спартсменаў, якія выйшлі на старт. Наймацнейшымі сярод сваіх равеснікаў выглядалі выхаванцы гімназіі №1, якія выйгралі практычна ва ўсіх узроставых катэгорыях. Сярод іх — Ілля Матусевіч, Руслан Гарнастай і Ганна Баразнёнак. Толькі Паліне Шакун з сярэдняй школы №2 удалося ўклініцца ў квартэт пераможцаў." Ад арганізатараў мерапрыемства — аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву — тройка лідараў у кожным узросце атрымала граматы і памятныя падарункі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара Ганна Баразнёнак  

Спартыўныя канікулы (CMigrator copy 1)

13.04.2013
Для дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы агульнай фізічнай падрыхтоўкі райкама прафсаюза работнікаў АПК перыяд вясенніх канікулаў па традыцыі стаў  багатым на спартыўныя мерапрыемствы. Так, 28 сакавіка адбылося адкрытае першынство ДЮСШ па гандболе. Мацнейшай у дзяўчат (1999-2000 г. н.) аказалася каманда СШ №2 (трэнер Валерый Астрэйка), якая ва ўпартай барацьбе атрымала перамогу над сваімі равесніцамі з Лясноўскай СШ (трэнер Віталь Позняк). Каманда юнакоў другой адзінаццацігодкі (2000-2001 г. н.) таксама стала пераможцай турніру, перайграўшы сапернікаў з Лясноўскай і Семежаўскай сярэдніх школ (трэнер Віктар Дашчынскі), якія занялі, адпаведна, другое і трэцяе месцы. У наступны дзень стартавалі спаборніцтвы па лыжных гонках. Пераможцамі на розных дыстанцыях сталі Надзея Гардзей і Ілля Матусевіч (2003 года нараджэння і маладзей), Алена Пятрыка і Руслан Гардзей (2001-2002 г. н.), Ганна Баразнёнак і Васіль Саковіч (1999-2000 г. н.), Наталля Каласкова, Дзмітрый Карпіленя (1997-1998 г. н.) і Антон Смольскі (1995-1996 г. н.). Ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы пераможцы і прызёры двух турніраў атрымалі граматы і медалі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара   Удзельнікі гандбольнага турніру  

Пополнены ряды

13.04.2013
В Докторовичской СШ – знаковое событие: прием в члены БРСМ. Семь девятиклассников вступили в ряды общественного объединения. Символично, что прием был приурочен ко Дню единения народов Беларуси и России. В холле первого этажа школы собрались все учащиеся и учителя. Первый секретарь РК ОО «БРСМ» Алексей Загорцев приветствует молодое пополнение, говорит о важности союза наших стран. О том, что молодость – пора свершений, сказала директор школы Светлана Мажейко. Получив членские билеты и украсив лацканы пиджаков значками, юноши и девушки твердо вступают в завтра, наполненное новыми интересными событиями. Следует отметить, что ко Дню единения народов Беларуси и России в школе был подготовлен и проведен комплекс мероприятий. Как рассказала педагог-организатор Светлана Сицкая, была выпущена тематическая стенгазета, классные руководители готовили материалы для информационных часов. В актовом зале для всех учащихся демонстрировался фильм «День единения народов Беларуси и России», а в библиотеке была подготовлена тематическая выставка. Диана ТКАЧЕНКО Фото автора  

Внимание: горячая линия (CMigrator copy 5)

14.04.2013
Комитетом государственного контроля Минской области с 15 по 17 апреля 2013 г. по телефонам (8-017) 331-60-03 и (8-017) 202-11-57 будет проводиться горячая линия по вопросу качества предоставления медицинских услуг в учреждениях здравоохранения Минской области. В указанные дни граждане с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00 могут сообщить информацию о нарушениях и недостатках в работе учреждений здравоохранения, а также внести предложения по улучшению работы данных учреждений.  
Страница 291 из 1058