Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Социальное партнерство (CMigrator copy 1)

17.04.2013
«Социальное партнерство профсоюзов, органов государственного управления и нанимателей – залог стабильности и социально-экономического развития Минской области» — тема единого дня информирования, который пройдет в районе 18 апреля. Президент Республики Беларусь А. Г. Лукашенко неоднократно подчеркивал значимость профессиональных союзов как самой массовой общественной организации, представляющей и защищающей интересы основной массы населения республики, «одного из четырех столпов общества». Согласно действующему законодательству, социальное партнерство — это система взаимоотношений между работниками (представителями работников), нанимателями, органами государственного управления, направленная на обеспечение согласования интересов работников и нанимателей по вопросам регулирования трудовых и связанных с ними отношений. Перед профсоюзами на современном этапе стоит задача добиваться максимального выполнения обязательств коллективных договоров и соглашений, что будет способствовать укреплению стабильности и социально-экономического развития Минской области. Вторая тема единого дня информирования — «Чернобыльская трагедия — крупнейшая техногенная катастрофа». Докладчики, ответственные работники райисполкома выедут 18 апреля в трудовые коллективы, чтобы провести разговор на эти актуальные темы. Мария ШЕИНА  

На Капыльшчыне прайшоў абласны суботнік

17.04.2013
У мінулую суботу на Капыльшчыне, як і па ўсёй Міншчыне, быў арганізаваны суботнік. У асноўным работы вяліся на падведамасных тэрыторыях прадпрыемстваў,  арганізацый, устаноў,  у дварах і на вуліцах. [caption id="attachment_26267" align="aligncenter" width="336" caption="Навядзенне парадку каля райвыканкама"][/caption]

Каб дапамагчы веснавому сонейку справіцца з зімовымі рэшткамі, капыляне бралі ў рукі лапаты, граблі з металічнымі зубамі, а месцамі — і ламы. Разбівалі ледзяныя глыбы, раскідвалі снег. Работы ішлі не толькі ў горадзе, але ў сельскай мясцовасці. Як заўжды, тут работу арганізоўвалі і трымалі на кантролі сельвыканкамы. Па магчымасці, пастараліся навесці парадак ля помнікаў і брацкіх магіл загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны (больш грунтоўна работы будуць праведзены напярэдадні Дня Перамогі). Менавіта пра гэта паведаміла старшыня Капыльскага сельскага Савета Вольга Купрыенка, якая разам з работнікамі сельвыканкама займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол помніка загінуўшым аднавяскоўцам у в. Аргелаўшчына.

[caption id="attachment_26268" align="aligncenter" width="443" caption="Добраўпарадкаванне вакол помніка ў в. Аргелаўшчына"][/caption] Ішла работа і ў в. Душава Пацейкаўскага сельсавета, куды мы таксама наведаліся. Наогул, як расказаў кіраўнік мясцовага органа ўлады Генадзь Лопух, на апошнім пасяджэнні сельвыканкама пытанне навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў было адным з асноўных. Падчас першага ў гэтым годзе суботніка (а такіх на тэрыторыі сельсавета кожную вясну арганізоўваецца 5-7) працаваць вырашылі толькі на падведамасных тэрыторыях. Напрыклад, работнікі Душаўскага сельскага Дома культуры ў першую чаргу ўзяліся прыводзіць у парадак дарожку, што вядзе да ўстановы культуры. Як расказала яе дырэктар Зінаіда Шыманская, клопат пра добра- ўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі ніколі не страчвае сваёй актуальнасці. Сельскі дом культуры карыстаецца трывалай папулярнасцю не толькі ў мясцовых жыхароў. Сюды на вечары адпачынку і дыскатэкі часта наведваецца і моладзь з райцэнтра, таму трэба, як кажуць, трымаць марку. [caption id="attachment_26270" align="aligncenter" width="443" caption="На суботніку - работнікі Душаўскага дзіцячага сада"][/caption] Побач з СДК яшчэ адна вельмі важная ўстанова, куды кожную раніцу разам са сваімі дзеткамі спяшаюцца маладыя мамы і таты. Некаторых малых прывозяць нават з Печуран, Кацельнікаў, Навасёлак (аўтобус выдзяляе мясцовая гаспадарка). Таму знешні выгляд Душаў- скага дзіцячага сада для яго работнікаў, як падзялілася ў размове загадчыца Людміла Давідоўская, справа вельмі важная. “Сёння мы выйшлі на суботнік, каб па магчымасці згрэбці смецце і падмесці тэрыторыю, сабраць і выкінуць рэшткі снегу, — гаворыць Людміла Якаўлеўна. — А пазней, калі трохі падсохне, будзем займацца ландшафт- ным дызайнам”. [caption id="attachment_26271" align="aligncenter" width="443" caption="Убіраюць сваю тэрыторыю супрацоўнікі рэдакцыі райгазеты"][/caption] Падчас першага веснавога суботніка, пры жаданні, кожны змог знайсці сабе справу. І з улікам таго, што ў мінулую суботу быў, можна сказаць, дадзены старт марафону па добраўпарадкаванні, ёсць упэўненасць, што хутка наш горад і сельскія населеныя пункты пазбавяцца ад усяго бруду і смецця, якія хаваў снег, і набудуць па-сапраўднаму веснавы святочны выгляд. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Прысвячаецца Году беражлівасці рэспубліканскі суботнік, які адбудзецца 20 красавіка

17.04.2013
Пасля ўзгаднення з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь урадам 9 красавіка прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №275 аб правядзенні 20 красавіка 2013 года агульнарэспубліканскага суботніка, прымеркаванага да аб’яўленага Года беражлівасці. Як ужо паведамлялася, палова грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і будзе накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў Года беражлівасці. Палову гэтых сродкаў прадугледжана накіраваць на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Астатнія будуць пералічаны ў Міністэрства фінансаў і затым накіраваны Міністэрству аховы здароўя на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай іх камплектацыяй неабходным абсталяваннем. Жыхары Капыльшчыны таксама прымуць актыўны ўдзел у свяце працы. Яны выйдуць на добраўпарадкаванне тэрыторый, дапамогуць сельгаспрадпрыемствам, а таксама будуць заняты на сваіх працоўных месцах. Сяргей КОЗЕЛ  

Ёсць работа для “Расы”

17.04.2013
На вызваленыя ад снегу палеткі паступова пачынае выходзіць тэхніка. Аднымі з першых атрымліваюць работу самаходныя агрэгаты “Раса”, якія ёсць практычна ва ўсіх гаспадарках. Гэтыя вёрткія машыны на вялікіх надзіманых колах лёгка праходзяць там, дзе для больш цяжкіх трактароў ходу пакуль няма. У ААТ “Старыца-Агра” на ўнясенні вадкіх азотных угнаенняў (КАС) працуюць два такія агрэгаты. Кіруюць імі Аляксандр Рончык (на здымку) і Алег Бялько, дастаўляюць КАС Васіль Гаўрык і Мікалай Зянюк. Як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Логіш, усяго ў гаспадарцы неабходна будзе падкарміць каля 2000 га азімых культур. Для гэтага спатрэбіцца прыкладна 10-12 дзён. А распачалі работы 15 красавіка з азімага рапсу. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Весенние разливы

17.04.2013
Воду на Копыльщине ожидали. Большую или малую, стремительную или медленную, но к ней готовились дорожные службы и мелиораторы, спасатели Копыльского РОЧС и специалисты ЖКХ, медицинские и социальные работники. И, конечно же, сами жители агрогородков и деревень, которые раньше подтапливало. И, тем не менее, паводок, как это нередко бывает, случился неожиданно. В аг. Семежево подтопило приличную территорию (на снимке), в аг. Быстрица под водой оказались шесть дворовых территорий по ул. Тимирязевской и три двухэтажных жилых дома по Школьному переулку. Оперативно сработали работники ОАО «Тимирязевский», сотрудники КУП «Копыльское ЖКХ»,  которым пришлось не только откачивать воду, но и укладывать мешки с песком (всего более 50 шт.), чтобы не дать воде полностью затопить строения. Эвакуации жильцов не потребовалось. Из-за проседания грунта вышел из строя объездной мост возле д. Ржавка. Специалисты из ДРСУ-124 и ПМК-11 в течение нескольких часов устранили неисправность. С большой водой столкнулись жители дд. Язвины  и Рудники, которым также пришли на помощь. В целом же паводковая ситуация в районе стабильная. Массового подтапливания не зарегистрировано. Вместе с тем, спасатели Копыльского РОЧС напоминают жителям частных домов о необходимости подготовиться к пропуску талой воды.  
Страница 286 из 1058