Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

Крок у “вялікі” спорт

14.04.2013
Спортам  Дзмітрый Козел (на здымку) захапіўся яшчэ ў пятым класе, калі на раённых спаборніцтвах па кросе адстойваў гонар СШ №3  г. Капыля. Маладога і перспектыўнага хлопца запрыкмеціў настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Камароўскі, пад кіраўніцтвам якога юнак рабіў першыя крокі ў “вялікі” біятлон. Значны поспех на спартыўных падмостках прыйшоў да Дзмітрыя Козела ў 2007 годзе, калі ў складзе зборнай вобласці выхаванец ужо Капыльскай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву ў скла-дзе каманды стаў пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Праз год капылянін ужо з’яўляўся выхаванцам Плешчаніцкага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву. Як адзначыў сам Дзмітрый, першыя два-тры месяцы было цяжкавата: калі ў Капылі трэніроўкі праходзілі тры разы ў тыдзень, то ў спецыялізаваным вучылішчы — па дзве на дзень. Першым сур’ёзным дасягненнем для маладога біятланіста сталі дзве перамогі на чэмпіянаце і першынстве Беларусі па летнім біятлоне ў 2012 годзе. Спачатку ён быў мацнейшым у гонцы з масавым стартам на 12,5 км, а пасля — і ў індывідуальнай гонцы. Ужо сёлета на першынстве Рэспублікі Беларусь юнак двойчы паднімаўся на п’едэстал гонару — у індывідуальнай гонцы (III месца) і мужчынскай эстафеце (III месца). Апошнім сур’ёзным стартам для Дзмітрыя сталі рэспубліканскія спаборніцтвы, якія праходзілі 12-13 сакавіка ў Плешчаніцах. Сапернікамі юнага біятланіста былі спартсмены, якія ўваходзяць у склад нацыянальнай зборнай. Тым не менш, капылянін на спрынтарскай дыстанцыі (10 км) паказаў выдатную лыжную  падрыхтоўку і на фініш прыйшоў з трэцім часам дня. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей