Для дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы агульнай фізічнай падрыхтоўкі райкама прафсаюза работнікаў АПК перыяд вясенніх канікулаў па традыцыі стаў багатым на спартыўныя мерапрыемствы.

Так, 28 сакавіка адбылося адкрытае першынство ДЮСШ па гандболе. Мацнейшай у дзяўчат (1999-2000 г. н.) аказалася каманда СШ №2 (трэнер Валерый Астрэйка), якая ва ўпартай барацьбе атрымала перамогу над сваімі равесніцамі з Лясноўскай СШ (трэнер Віталь Позняк).
Каманда юнакоў другой адзінаццацігодкі (2000-2001 г. н.) таксама стала пераможцай турніру, перайграўшы сапернікаў з Лясноўскай і Семежаўскай сярэдніх школ (трэнер Віктар Дашчынскі), якія занялі, адпаведна, другое і трэцяе месцы.
У наступны дзень стартавалі спаборніцтвы па лыжных гонках. Пераможцамі на розных дыстанцыях сталі Надзея Гардзей і Ілля Матусевіч (2003 года нараджэння і маладзей), Алена Пятрыка і Руслан Гардзей (2001-2002 г. н.), Ганна Баразнёнак і Васіль Саковіч (1999-2000 г. н.), Наталля Каласкова, Дзмітрый Карпіленя (1997-1998 г. н.) і Антон Смольскі (1995-1996 г. н.).
Ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы пераможцы і прызёры двух турніраў атрымалі граматы і медалі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Удзельнікі гандбольнага турніру
Комментарии