У пачатку красавіка ў зоне адпачынку г. Капыля адбылося першынство раёна па лыжных гонках. Гэты турнір стаў заключным спаборніцтвам зімовага сезона.
Нягледзячы на нялёгкую трасу, яе дастойна пераадолелі ўсе 88 юных спартсменаў, якія выйшлі на старт. Наймацнейшымі сярод сваіх равеснікаў выглядалі выхаванцы гімназіі №1, якія выйгралі практычна ва ўсіх узроставых катэгорыях. Сярод іх — Ілля Матусевіч, Руслан Гарнастай і Ганна Баразнёнак. Толькі Паліне Шакун з сярэдняй школы №2 удалося ўклініцца ў квартэт пераможцаў.tc "Нягледзячы на нялёгкую трасу, яе дастойна пераадолелі ўсе 88 юных спартсменаў, якія выйшлі на старт. Наймацнейшымі сярод сваіх равеснікаў выглядалі выхаванцы гімназіі №1, якія выйгралі практычна ва ўсіх узроставых катэгорыях. Сярод іх — Ілля Матусевіч, Руслан Гарнастай і Ганна Баразнёнак. Толькі Паліне Шакун з сярэдняй школы №2 удалося ўклініцца ў квартэт пераможцаў."
Ад арганізатараў мерапрыемства — аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву — тройка лідараў у кожным узросце атрымала граматы і памятныя падарункі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Ганна Баразнёнак
Комментарии