Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Дети войны

16.05.2025
В год, когда началась Великая Отечественная война, Павлу Бондареву исполнилось 12 лет. И хотя жил он тогда в Новосибирской области и видеть своими глазами все зверства, которые чинили фашистские захватчики, не мог, война оставила свой отпечаток и на его судьбе. Отец Павла Алексеевича умер еще в начале 1941 года, мать вышла замуж снова (в семье было семеро детей, которых не прокормить одной), но и новый муж был не одинок — воспитывал пятерых наследников. Большая семья поселилась в совхозе «Большевик». Мать стала работать дояркой на ферме, часто ей на помощь прибегали и дети. «В 1939 году моего старшего брата призвали в Красную Армию, — вспоминает Павел Алексеевич. — Служил он на Дальнем Востоке, и в 41-м мы его уже ожидали домой. А тут война… Конечно, ни о каком возвращении и речи не было. Его часть срочно перебросили на фронт. Вскоре прислали повестки еще трем моим братьям, а в конце войны довелось повоевать пятому представителю нашей семьи. Получили мы и две похоронки…» Кроме постоянных волнений за судьбу ушедших на фронт братьев, война запомнилась Павлу и его сверстникам необходимостью наравне со взрослыми трудиться на совхозных полях и фермах. Создавались ученические бригады: зимой ребята учились, а с началом полевых работ спешили на помощь. А еще было голодно… Хлеб выдавали по карточкам, что-то к хлебу удавалось найти с трудом. В селе появились эвакуированные. «В нашем доме поселились ленинградки — учительница Эрна Ивановна со своей дочерью, — вспоминает Павел Алексеевич. — Они уехали из родного города еще до блокады и прожили с нами почти всю войну. После победы многие вернулись домой, но поскольку Эрна Ивановна по национальности — немка, ей дорога в Ленинград была заказана. Мало того, вскоре ее лишили возможности преподавать в школе, и женщине пришлось работать на кирпичном заводе». Свою первую профессию Павел получил, как и многие в то время, в ФЗУ  (фабрично-заводское училище), которое готовило кадры для Новосибирского металлургического завода. После шести месяцев учебы молодого электромонтера направили работать на завод — он занимался ремонтом мостовых кранов. В 1950 году призвали в Вооруженные Силы и направили во Владивосток. Окончив с отличием школу оружия и получив специальность «торпедист», Павел продолжил службу в Советской Гавани в дивизионе торпедных катеров, затем — на кораблях с ракетными установками. После окончания срочной службы остался на флоте. Перевез на Дальний Восток свою семью, в которой к тому времени уже было двое маленьких детей – сын Леонид и дочь Мария. Позже родилась и младшенькая Люба. В 1973 году, когда наступило время выходить в запас, мичман Бондарев выбрал для дальнейшего места жительства солнечную Молдавию. В Бендеры уезжал, имея медали «За безупречную службу» 1-й, 2-й и 3-й степеней, к которым впоследствии добавилась медаль «За трудовую доблесть», полученная уже по результатам плодотворного труда в мелиорации. К сожалению, в судьбе каждого человека есть как светлые, так и печальные страницы. Не обошла беда и дом Павла Алексеевича: ему довелось проводить в последний путь свою жену Александру. Но время притупляет боль. И вот в один из дней, как сказал Павел Алексеевич, встретились два одиночества. Нина Федоровна родом из Беларуси (в свое время и ее пути-дороги завели в Молдавию). Может быть, и решение переехать в Беларусь было продиктовано этой причиной. Тем более, что здесь, в Копыле, живет ее единственная дочь. Сегодня Бондаревы обживают купленную в нашем городе квартиру, в скором времени, после проведенного ремонта, надеются справить новоселье. Тем более, что летом из Хабаровского края собираются приехать дети Павла Алексеевича с внуками. Маргарита САКОВИЧ Фото автора  

Песняй славяць Беларусь

16.05.2025
Штогод да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне абаронным таварыствам праводзяцца рэспубліканскія фестывалі патрыятычнай песні ДТСААФ. У гэтым годзе адбыўся трэці, дэвізам якога сталі словы “Жыву ў любові да Беларусі”. Гэты фестываль прайшоў у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “ДТСААФ слаўнае імя – мацней справамі сваімі!”, прысвечанай ХІV з’езда ДТСААФ. Канкурсанты з Капыльскага раёна прымалі ўдзел у намінацыях: песні героіка-патрыятычнай тэматыкі, песні пра Беларусь “Вечна жыві і квітней, Беларусь!”, песні грамадзянскай і лірычнай тэматыкі “Нам песня будаваць і жыць дапамагае”.  У другім адборачным туры сярод раённых арганізацыйных структур ДТСААФ Капыльшчыну прадстаўлялі Марыя Брылеўская (СШ № 2 г. Капыля, мастацкі кіраўнік Таццяна Ермаловіч), Настасся Карповіч (гімназія № 1 г. Капыля), Вячаслаў Курчык (РАС ДТСААФ). Нашы канкурсанты выступілі ўдала. У намінацыі “Вечна жыві і квітней Беларусь” Настасся Карповіч адзначана спецыяльным прызам “Музычнае адкрыццё ДТСААФ” за высокае выканальніцкае майстэрства і стварэнне сучаснага песеннага вобразу ДТСААФ. У намінацыі “Песні грамадзянскай і лірычнай тэматыкі” Марыя Брылеўская ўдастоена Гран-пры. Вячаслаў Курчык адзначаны прызам глядацкіх сімпатый. На заключны тур фестывалю з шасці канкурсантаў, якія прадстаўлялі Мінскую вобласць, трапілі двое прадстаўнікоў Капыльскай РАС ДТСААФ – Марыя Брылеўская і Вячаслаў Курчык. І зноў перамога.  Марыя Брылеўская стала лаўрэатам першай прэміі, а Вячаслаў Курчык – лаўрэатам трэцяй прэміі. Марыя Брылеўская разам з аркестрам Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь таксама прымала ўдзел у канцэрце, які праходзіў у Цэнтральным Доме афіцэраў для дэлегатаў ХІV з’езда ДТСААФ. 8 мая ў Рэспубліканскім Доме ДТСААФ адбудзецца сход і святочны канцэрт, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі. На ім выступяць лаўрэаты ІІІ Рэспубліканскага фестывалю патрыятычнай песні ДТСААФ “Жыву ў любові да Беларусі!” Марыя Брылеўская і Вячаслаў Курчык. Аляксандр КАСІНСКІ, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Фота Маргарыты САКОВІЧ  

«Мы помним! Мы гордимся!»

16.05.2025
Патриотическую акцию под таким названием провели ученики Каменской школы. Ее целью было установление и благоустройство мест захоронения земляков-партизан. Исследование и анализ паспортов воинских захоронений и именных списков безвозвратных потерь личного состава партизанских отрядов, действовавших на территории бывшего Гресского района, провел ученик 8 класса Максим Тихонович.  Он сразу столкнулся с трудностями. Например, партизаны Барнатович, Демидчик, Мисюченко и Федорович, согласно именным спискам захоронений, одновременно похоронены в братских могилах д. Бор Копыльского района и д. Белый Бор Слуцкого района. Путем кропотливого изучения именных списков безвозвратных потерь личного состава, Максим скорректировал списки захоронений партизан в деревнях Камень, Бор, Осовец и Белый Бор. Ребята изготовили таблички с именами для каждой братской могилы, где похоронены наши земляки. 27 апреля группа учеников и педагогов в составе Максима Тихоновича, Андрея Агеева, Яны Алишевич, Анастасии Бобер, Ирины Иосифовны Тагиль и Игоря Викторовича Крепского, проехав в общей сложности 150 километров, посетила пять воин-ских захоронений. Первой на маршруте лежала д. Бор Слобода-Кучинского сельсовета. На сельском кладбище в  братской  могиле нашел последнее пристанище девятнадцатилетний партизан отряда имени 26-летия Октября бригады имени А. Суворова Барнатович Казимир Иосифович, который родился в д. Подлужье. Максиму Тихоновичу удалось установить имена двух неизвестных из этого захоронения. Это партизаны Жоголев Владимир Павлович и Прокопович Владимир Павлович. К основанию памятника была закреплена табличка с семью именами. Историю возникновения братской могилы рассказал членам группы местный житель, Станислав Петрович Михайловский, которому в 1944 году исполнилось 11 лет. К памятнику на братской могиле, которая находится на сельском кладбище аг. Камень, была прикреплена табличка с именем Коледы Ивана Николаевича, который погиб 11 декабря 1943 года во время прорыва партизанской зоны в районе д. Пуково. В д. Покрашево Слуцкого района участники акции надеялись установить судьбу партизан отряда имени М. Фрунзе Зубени Василия Поликарповича и Зубени Екатерины Кирилловны. Было установлено, что два десятка лет назад ученики  школы д. Замостье шефствовали над тремя воинскими захоронениями, расположенными на сельском кладбище в д. Покрашево. Сегодня ученики благоустраивают только одно. Два захоронения утеряны. Возможно, среди них и то, где покоятся супруги Зубеня. На кладбище д. Белый Бор Гацуковского сельсовета находится могила Русаковича Ивана Трофимовича. По паспорту захоронения вместе с ним похоронено еще восемь бойцов. Но по документам 1943-1944 годов все они захоронены в других населенных пунктах. После недлительного привала с костром и горячим обедом, группа отправилась в конечный пункт маршрута – д. Осовец Комсомольского сельсовета. Наведя порядок на могиле и вокруг нее, ребята закрепили на основании памятника табличку с именами тринадцати партизан, которые удалось установить во время исследовательской работы (на снимке). Игорь КРЕПСКИЙ, учитель Каменской СШ Фото автора  

Як святкавалі раней

16.05.2025
1965 г. Святкаваць Дзень Перамогі пачалі вечарам 8 мая ў Доме культуры, дзе адбыўся ўрачысты сход працоўных райцэнтра. У прэзідыуме – члены бюро РК КПБ, райвыканкама, ветэраны вайны і партызанскага руху. Пасля ўрачыстай часткі адбыўся вялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці. А ля брацкай магілы - мнагалюдны мітынг, куды са сцягамі, транспарантамі, кветкамі прыйшлі работнікі партыйных і дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі савецкіх арганізацый, вучні школ райцэнтра. У гэты дзень цёплае і сонечнае над- вор’е дазволіла правесці мітынг і на месцы гераічнага Лаўскага бою, куды накіраваліся аўтамашыны, упрыгожаныя чырвонымі сцягамі. “Святкаванне 20-годдзя Вялікай Перамогі вылілася ў яркую дэманстрацыю маналітнай згуртаванасці працоўных вакол роднай Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада”. (“СП” № 56/1965 г.) У Лавах жа праходзіў мітынг і ў 1966 г. “Суцэльнае людское мора. Каб ушанаваць памяць партызан–герояў Лаўскага бою, якія аддалі сваё жыццё за светлае шчасце, сабраліся жыхары нашага раёна,  – піша раёнка за 12 мая 1966 года. – У гэты дзень свята працягвалася да самага вечара. І моладзь, і людзі старэйшага пакалення танцавалі пад гукі духавога аркестра. Сотні людзей мелі магчымасць наведаць зямлянкі. Усюды ліліся песні, весялосць”. У 1970 г. Капыль наведалі сваякі салдатаў, якія загінулі пры яго абароне: сястра і пляменніца малодшага лейтэнанта Лагуса С. Ф. – Лагус О. Ф. і Валянціна Ботнер. Да нас на класную гадзіну недзе ў сярэдзіне 80-х таксама прыходзіла адна з дочак старшага лейтэнанта Краснабаева, якая прыехала ў Капыль на ўрачыстасці. Дарэчы, сувязь з сям’ёй Краснабаевых была наладжана дзякуючы Багдановічу Барысу Канстанцінавічу, тагачаснаму дырэктару СШ № 2 г. Капыля. У 1984 годзе па праграме камсамольскага паходу па месцах баявой славы адбыўся мітынг ля брацкай магілы герояў-партызан Лаўскага бою. Адметнай падзеяй святкавання ў 1988 годзе стаў камсамольскі мотапрабег  “Капыль–Смалічы–Пясочнае–Капыль”, удзельнікі якога за два перадсвяточныя дні правялі мітынгі ў розных населеных пунктах раёна і ўжо 9 мая ўсклалі кветкавую гірлянду ля брацкай магілы ў Капылі. Такія мотаагітпрабегі ў 1989 г. сталі ўжо добрай традыцыяй: у гэтым годзе ён пралёг праз 20 населеных пунктаў. Ля брацкіх магіл былі ўскладзены гірлянды і букеты жывых кветак. Дзіяна ТКАЧЭНКА Сустрэліся ветэраны. 9 мая 1968 года  

Маршал з Беларусі

16.05.2025
(урывак) Прапануем урывак з расказу Міколы Цімошака пра маршала авіяцыі С. А. Красоўскага, які нарадзіўся ў канцы ХІХ стагоддзя на маляўнічай быхаўскай зямлі. Марыў стаць лясніком, аднак усё сваё жыццё прысвяціў авіяцыі. Ні людзям, ні подзвігам, якія здзейснілі лётчыкі Другой і Сямнаццатай паветраных армій у час камандавання імі генералам Красоўскім, няма ліку. Каб уявіць сабе складанасць такой задачы, варта прыгадаць некаторыя лічбы. Вярхоўны Галоўнакамандуючы 51 раз аб’яўляў падзяку Другой паветранай арміі за паспяховыя баявыя дзеянні. Пераважная колькасць злучэнняў і часцей сталі гвардзейскімі, атрымалі ганаровыя назвы і ордэны СССР. 228 авіятараў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Самыя храбрыя, выдатнейшыя з выдатнейшых майстры паветранага бою, бомбавых удараў і штурмоўкі, сталі двойчы Героямі Савецкага Саюза – іх 17 чалавек. Пачынаў лік збітым фашысцкім самалётам у баях на Курскай дузе ў арміі Красоўскага Іван Кажадуб, які пасля стаў тройчы Героем Савецкага Саюза. Тут ён збіў 10 варожых самалётаў. Другі тройчы Герой Савецкага Саюза Аляксандр Пакрышкін знахо- дзіўся ў 2-й паветранай арміі да завяршэння вайны. На парадзе Перамогі ў Маскве ён пранёс авеяны славай Сцяг 2-й паветранай арміі. Імя камандарма Красоўскага ў ваеннай літаратуры ўспамінаецца часта. З гэтых, часам сціплых радкоў, са слоў тых, хто з ім дзяліў франтавы ваенны хлеб, можна скласці ўяўленне аб яго характары, адносінах да справы, да людзей. Вось як гаворыць пра Красоўскага камандуючы Першым Украінскім фронтам маршал Конеў: “Мне хочацца сказаць некалькі слоў аб авіятарах, якія дзейнічалі на нашым фронце ў складзе 2-й паветранай арміі пад камандаваннем генерал-палкоўніка Сцяпана Акімавіча Красоўскага. Сам генерал Красоўскі – стары салдат, выпрабаваны баявы камандзір, які выдатна ведае не толькі авіяцыйную справу, але і наземныя войскі, іх службу і патрэбы. У яго распараджэнні была адна з самых буйных авіяцыйных армій – да трох тысяч самалётаў. Падтрымліваючы наступленне наземных войск, яму даводзілася праводзіць аперацыі вялікага размаху… У мяне аб генерале Красоўскім склалася думка, як аб вельмі здольным авіяцыйным начальніку”. М. Цімошак  
Страница 262 из 1058