Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 2)

17.10.2024

Нашы чытачы пра тое, што прымусіла думаць і перажываць.

Наталля ГАРБАЦЭВІЧ,

першы сакратар РК ГА «БРСМ»

Выклікае ўпэўненасць — На дыскатэцы, прысвечанай Дню Незалежнасці праходзіла акцыя «Спяваем гімн разам». Уся моладзь, якая прысутнічала, дружна выканала гімн нашай краіны. Гэта выклікае ўпэўненасць у тым, што маладое пакаленне з павагай адно-сіцца да дзяржаўнай сімволікі. Прыведзены факт не дае сумненняў у патрыятызме моладзі. Значыць, будучае нашай краіны ў надзейных руках. Цяжка не згадзіцца, што жаданне працаваць на карысць Радзімы пачынаецца менавіта з патрыятызму. Таксама я ўпэўнена: у моладзі Беларусі ёсць шмат крэатыўных ідэй. Абрадавала — На гэтым тыдні мяне парадавала з’яўленне сонейка. Яшчэ я вельмі рада таму, што ў Капылі хутка пройдуць раённы і абласны этапы конкурсу «Уладар вёскі», падрыхтоўка да якіх ужо пачалася. Давялося задумацца — Лета яшчэ не прайшло, а ўжо не за гарамі навучальны год. Трэба збіраць дачку ў сёмы клас. Дарэчы, ёй хутка споўніцца дванаццаць. Як вядома, з гэтых гадоў пачынаецца пераходны ўзрост. Спадзяюся,ў мяне атрымаецца зрабіць так, што мая дачка заўсёды будзе дзяліцца са мной сваімі перажываннямі і праблемамі. Аліна МІНАХАРАН, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ

Копыльские медики на войне

17.10.2024
Гады ідуць спешна, і ўсё менш і менш застаецца сведак таго страшнага часу, якія змагаліся з гітлераўскай навалай. А тым, хто жыве, напамінаюць шматлікія раны. Перад імі ажываюць малюнкі жорсткіх баёў і помняцца твары санітараў, медсясцёр, урачоў, якія выцягвалі іх, параненых, залітых крывёю, з самага пекла. Ім нават не верыцца, як кволыя, маладыя дзяўчынкі, не зважаючы на пікіруючыя нямецкія бамбардзіроўшчыкі і  кулямётную траскатню, выцягвалі з поля бою іх з перабітымі нагамі, без памяці. Аб подзвігу медыкаў Капыльшчыны, якія выратавалі шмат байцоў і нават генералаў, пойдзе аповед. А пачыналася гэтая дарога да подзвігу на пачатку вайны вельмі цяжка. Неба было чорным ад варожых самалётаў. Яны неслі смерць і пажары. Варожыя дэсанты перакрывалі шляхі для адступлення нашых войск, і першы перыяд вайны для краіны Саветаў быў самы страшны. Менавіта медыкі не панікавалі, а першымі кідаліся на дапамогу да параненых байцоў. Вось як успамінала выдатніца аховы народнага здароўя ўрач Старыцкай бальніцы Зінаіда Іванаўна Маскалевіч. 3 байцамі Беластоцкага гарнізона яна адна з першых убачыла самазадаволеныя твары гітлераўцаў з закасанымі рукавамі, але трапныя чэргі нашых кулямётаў і яе аўтамата прымусілі гэтых пачвараў павярнуць назад, але і нашых байцоў іх «шмайсеры» каго забілі, каго паранілі. Так яна адчула подых смерці. Наша зямлячка аказала дапамогу параненым салдатам. Тут яна пазнаёмілася з будучым камандзірам партатрада Шастапалавым, што бу- дзе дзейнічаць на Капыльшчыне. Другая атака немцаў была больш масіраванай, з мінамётным і артылерыйскім абстрэлам, пасля якой за сталіся лічаныя байцы. Нейкім цудам санітарная машына з параненымі і іх камандзірам вырвалася з «абдымкаў» ворага. «Неяк праскочылі Слуцк і, калі прыбліжаліся да Мінска, дарогу перарэзалі нямецкія дэсантнікі», — успамінала Маскалевіч. Лёгкараненыя байцы хутка выскачылі з машыны і лясамі, балотамі пайшлі на ўсход, а цяжка параненыя аказаліся ў палоне фашыстаў. Яны загадалі вадзіцелю адвезці ўсіх у лагер для ваеннапалонных у Слуцк. У Шышчыцах вяскоўцы накармілі пасажыраў «санітаркі» і параілі ехаць у Грэскую бальніцу. Ваенфельчар Маскалевіч знайшла ў грэскіх медыкаў падтрымку. Тут яна разам з імі хутка паставіла на ногі 15 салдат, якія пайшлі ў рады народных мсціўцаў. Зінаіда Іванаўна ўвайшла ў падпольную групу і не раз рызыкавала сваім жыццём, ратуючы ад смерці партызан і падпольшчыкаў. Нямецкая арда цясніла нашы часці, якія адступалі па Капыльскім раёне. У баях многія гінулі, а параненых ратавалі вяскоўцы. Вялешынец Антон Раманавіч Валога, па прафесіі ветфельчар, не думаў не гадаў, што давядзецца аказаць меддапамогу двум савецкім афіцэрам. Па дарозе Бабоўня-Шышчыцы адступалі з баямі часці генерала Русіянава. Кулямётная чарга з нямецкага танка параніла ў грудзі аднаго афіцэра, другому пашкодзіла нагу, іх давялося лячыць, прамыў раны чырвонаармейскім камандзірам і перавязаў. У аднаго з іх часта ішла кроў з горла і раны і таму вясковы выратавальнік адвязе афіцэра ў Капыльскую бальніцу як свайго сваяка і аддасць у рукі ўрача Івана Лепяцілы. Зразумела, рызыкаваў сваім жыццём Валога, рызыкаваў і Лепяціла, які выратаваў шмат салдат і афіцэраў, што не змаглі вырвацца з варожага акружэння. Бо за патрыятычныя дзеянні немцы штодзённа вешалі ратавальнікаў у Капылі. А выратавалі Валога і Лепяціла будучага Героя Савецкага Саюза камандзіра партбрыгады «Буравеснік» Міхаіла Глебавіча Мармулева. Антон Валога пасля вызвалення Беларусі будзе ў дзеючай арміі санінструктарам, а Іван Лепяціла галоўным урачом партызанскага атрада. Медыкі выратуюць шмат воінаў. Падраздзяленні Русіянава дадуць бой каля вёскі Старыца, і будуць адступаць у бок Масквы, праславяцца ў абароне сталіцы. Адступаючыя байцы не змаглі падабраць усіх параненых, але тыя не засталіся ў бядзе, іх забралі жыхары Старыцы і прылеглых вёсак. Асабліва вызначылася прыгожая дзяўчынка-камсамолка Алена Забела разам з сяброўкай Лідзіяй Красноўскай. Прыцемкамі, калі вораг пачаў драмаць, адшукалі першага параненага, перавезлі, пераапранулі яго ў цывільнае адзенне. Хаваўся ён у невялічкім свірні на ўскрайку вёскі. Затым, калі ўзыходзіла сонейка, знайшлі сярод канюшыны яшчэ аднаго салдаціка, які стагнаў ад болю. Дапамог яго адвесці ў названы свіран Рыгор Горбач, які падбіраў траву і вёз дадому. У суседа Луцэвіча сцякалі крывёю тры воіны. Яна іх хуценька перавязала і пабегла да ўрача Віктара Плявакі ў Грозаўскую бальніцу. I хоць там ужо гаспадарылі  гітлераўцы, яна з ім дамовілася, як скрытна прывезці параненых  у бальніцу. Вечарам іх адвёз ужо названы Іван Луцэвіч, а затым яна забрала акрываўленых байцоў у іншых жыхароў і завезла ў Грозава. Урач выратаваў ад смерці ўсе 18 чырвонаармейцаў, якіх даставіла яму Алена. Адны з іх пасля выздараўлення пайшлі ў партызаны, а іншыя дабраліся да сваіх часцей. Вось так, рызыкуючы жыццём, паўсюль на Капыльшчыне патрыёты дапамагалі стаць у строй нашым воінам. Вядома, Алена Аляксандраўна Забела - цётка акадэміка А. Кавалені, здзейсніла вялікі подзвіг і пра гэта нікому не расказвала,  лічачы, што кожны савецкі чалавек мог здзейсніць такі ўчынак. Але яе сяброўка Красноўская думала, што Лена заслугоўвала самай высокай узнагароды, ды і Плявака таксама. Полымя партызанскай барацьбы разгаралася з кожным днём, адбываліся баі з карнікамі, і ў гэтых сутычках адны партызаны гінулі, другія – атрымлівалі раненні. Капыльскі ўрач Іван Лепяціла лячыў ваеннапалонных чырвонаармейцаў, якіх немцы часова размясцілі на кватэрах. Трымаў сувязь з партызанамі і накіроўваў вылечаных воінаў да іх. Разам з загадчыкам капыльскай аптэкі Іосіфам Канкевічам дастаўляў у партызан- скія атрады медыкаменты і лячыў “лясных змагароў”. Неўзабаве, адчуваючы пагрозу арышту, яны пайшлі з сем’ямі ў партызанскую зону і сталі змагацца з акупантамі. У маі 1942 года партызанскія атрады аб’ядналіся ў брыгаду імя Варашылава, яе камандзір Піліп Капуста даў загад аб стварэнні перасоўнага шпіталя, які ўзначаліў вопытны ўрач Міхаіл Герасіменка, намеснікам начальніка шпіталя стала Ліза Рагацінская. Работа медыцынскага падраздзялення была арганізавана на высокім санітарным узроўні. Параненых дастаўлялі на павозках з чыстай бялізнаю, накрытых зверху парасонам. Гаспадарчы аддзел клапаціўся, каб пацярпелыя ў баях былі накормлены і мелі дастаткова медыкаментаў. Брыгада ўвесь час пераходзіла з месца на месца, і для перавозкі параненых у шпіталі было каля 50 вазоў. Амаль кожны партызан у баях быў паранены. Пра гэта расказваў нам, журналістам “Слава працы”, былы народны мсцівец Аляксандр Буканаў. У лясным шпіталі ўсіх хутка ставілі на ногі ўрачы Міхаіл Герасіменка, Ліза Рагацінская, Марыя Карман, Віктар Плявака, а таксама Іван Лепяціла. Дарэчы, як расказваў сын апошняга, партызанскі санітар Леў Іванавіч, бацька быў тэрапеўтам, але ў паходных умовах рабіў тэрміновыя хірур- гічныя аперацыі. Фельчары і мядсёстры Марыя Каляда, Вольга Царык, Вера Шпакоўская, Вольга Шынгірэй і іншыя. Не заўсёды хапала лекаў, але сувязныя стараліся нейкім чынам дабываць у райцэнтры перавязачны матэрыял, медыкаменты і дастаўляць у лясны шпіталь. У цяжкіх паходных умовах медыкі вярталі ў баявы строй партызан. Але, калі трэба было,  урачы і мядсёстры сустракалі ворага зброяй. Яны ўмела валодалі не толькі скальпелем, але і вінтоўкай, і аўтаматам. Калі было патрэбна, стана- віліся добрымі разведчыкамі. Партызанская медсястра Вольга Сташэўская (Наркевіч) хадзіла ў разведку па заданні камандавання брыгады імя Чапаева, каб выведаць размяшчэнне фашыстаў у Капылі, а затым – у Пясочным. Як яна ўспамінала, давялося ўдзельнічаць у многіх баях і перажыць варожую блакаду. Рызыкуючы жыццём, хадзіла па лекі ў Слуцк, Нясвіж, Капыль, бо ў шпіталях іх не хапала, і прыносіла ад падпольшчыкаў бінты, ёд і іншыя медыкаменты. Яна таксама з мядсёстрамі рабіла лекі з розных зёлак. Шпіталь брыгады імя Чапаева перад вызваленнем знаходзіўся ў Роспах,  і Вольга разам з Кацяй Шчарбаковай дапамагалі ўрачам Віктару Пляваку і Івану Лепяцілу рабіць аперацыі. Партызаны ў гэты перыяд хадзілі часта на падрыў чыгункі, рабілі засады на фашыстаў, многія з іх  у гэтых сутычках  траплялі пад нямецкія кулі і міны. На аперацыйны стол лажыліся дзясяткі параненых. I самым важным медыцынскім інструментам стала звычайная нажоўка. Ёю ампунтоўвалі пашкоджаныя косці рук і ног. Многія партызанскія медыкі прайшлі добрую падрыхтоўку ў ваенных шпіталях, а калі пачалася вайна, у складаных умовах адступлення пад бамбёжкамі і куляметным агнём гітлераўцаў, ратавалі параненых салдат. 3 адступаючымі часцямі ў вёску Аткулавічы трапіла Лідзія Уладзіміраўна Капусціна. Яна разам з параненымі воінамі засталася на Капыльшчыне, а тыя, хто мог трымаць зброю, пайшлі прарывацца праз гітлераўскія заслоны. Яна падлячыла воінаў і разам з імі пай- шла ў партызаны. 3 сябрамі-медыкамі Машай Карманавай, Надзеяй Кіякоўскай, Лізай Рагацінскай яны хадзілі ў бой, выцягвалі параненых і аказвалі дапамогу. У Прусах карнікі забілі шмат людзей, некаторыя хоць і былі прастрэлены, цудам выжылі. Іх і падабралі партызаны.  Тут аказаўся 13-гадовы хлопчык Грыша Вяндзіла. Фашысты скалолі яго грудзі штыкамі, і была малая надзея, што ён выжыве . Але Ліза Рагацінская і Лідзія Капусціна ўратавалі хлопчыка. Пасля раёўскага бою было вырашана разам з іншымі цяжкапараненымі партызанамі адкамандзіраваць хлопчыка ў Маскву на самалёце. Суправаджала іх Лідзія Уладзіміраўна. Сірата там вылечыцца ды ў якасці сына палка паваюе, потым закончыць Маскоўскі ўніверсітэт і абароніць доктарскую дысертацыю. (Не ўсе самалёты садзіліся ў нашым раёне. На Любаншчыне ў лесе быў пабудаваны партызанскі аэрадром, на якім прызямляліся двухматорныя «Дугласы». Яны затым транспарціравалі за лінію фронту тых, каго нельга было далячыць у лясных шпіталях. Партызанская медсястра Лідзія Якаўлеўна Ясючэня ў атрадзе імя Будзённага брыгады імя Фрунзе выконвала функцыі тэрапеўта і нават хірурга. Яна часта суправаджала падводы з цяжкапараненымі да самалётаў. Аднойчы наткнуліся каля вёскі Асяродак на фашыстаў. Хоць з цяжкасцю, але адбіліся, аднак не далічыліся некалькі партызан. 3 Вялікай зямлі будзёнаўцам перадалі шмат патронаў і медыкаментаў. 3 брыгады імя Варашылава на падмогу Ясючэні перакінулі Надзею Кіякоўскую. Дзяўчаты пасябравалі, з цяжкімі медыцынскімі сумкамі яны былі ў самым пекле боя. Часта даводзілася дзяўчатам брацца за аўтаматы і адбівацца ад насядаючых фашыстаў. На ўсіх франтах у радах Чырвонай Арміі капыльскія медыкі мужна ваявалі і ратавалі байцоў ад смерці. Залатымі літарамі ў гісторыю медыцыны ўпісана імя лейтэнанта медслужбы Соф’і Кунцэвіч, яна вынесла з поля бою каля 200 салдат і афіцэраў. Адзіная ў Беларусі ўзнагароджана залатым медалём Флорэнс Найцінгейл. У першыя дні вайны Соф’я Адамаўна, зусім яшчэ дзяўчынка, стала камандзірам санітарнага ўзвода. Пад кулямётным агнём ворага ратавала параненых салдат, а ў адным з баёў каля Растова яе саму цяжка параніла. Урачы шпіталя пасля папраўкі парэкамендавалі нашай зямлячцы папрацаваць у тылавых бальніцах, але яна адмовілася і папрасілася на фронт у сваю часць. Дагнала сваю 261-ю стралковую дывізію на Паўночным Каўказе і патрапіла адразу ў полымя баёў. Яе батальён утрымліваў вышыню ад націску фашыстаў. Воіны стараліся не даць ворагу зламаць сябе, бо немцы маглі выйсці ў тыл дывізіі і нанесці ёй удар. Але ад выбуху снарада загінуў камісар, а камбат быў цяжка паранены. У гэты крытычны момант лейтэнант Соф’я Кунцэвіч замяніла камандзіра і арганізавала абарону. Дзівішся мужнасці нашай 18-гадовай зямлячкі. Немцы бесперапыннымі атакамі штурмуюць вышыню, Соф’я падбадзёрвае байцоў і, калі вось-вось фрыцы ўварвуцца ў нашы акопы, дзяўчына ўзнімае  пехацінцаў у атаку, якія скідваюць ворага ўніз. За гэты бой Соф’я Адамаўна была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга. За доўгія гады вайны яна перажыла шмат яркіх эпізодаў. У адным з баёў выратавала і вынесла з поля боя паўсотні байцоў. А затым зноў была паранена. I самым радасным днём для яе быў дзень Перамогі, калі яна распісалася на сценах самога Рэйхстага. Равесніцай Соф’і Кунцэвіч была Алена Мяцельская, якая ўступіла ў барацьбу з ворагам у пачатку вайны. Асабліва былі цяжкія баі на подступах да Масквы. У складзе медыкаў яна аказвала меддапамогу абгарэлым і акрываўленым салдатам пад бамбёжкамі нямецкіх самалётаў. Даводзілася прыкрываць сваім целам стогнучых салдат, скідваць з вагонаў фугасы і запальныя бомбы. Пазней Алене давялося перайсці медсястрою ў ваенны шпіталь, які следаваў за нашымі баявымі часцямі, якія наступалі. Не хапала медыкаментаў, донарскай крыві, і не раз яна з медсёстрамі давала для пералівання сваю. Удзельнічала ў вызваленні роднай Беларусі. У мірны час Алена Уладзіміраўна, былы сяржант медслужбы, лячыла хворых у Бабаўнянскай бальніцы. Для цімкаўлянкі Алімпіяды Міхайлаўны Кражымскай шлях у медыцыну пачаўся ў акопах Ленінграда. Яна была прызначана на пасаду начальніка аптэкі 1157-га артпалка. Аптэка мясцілася ў санітарнай машыне, тут жа дзяўчына лячыла лёгкапараненых. У складаных баявых сітуацыях брала ў рукі зброю і, як наша слаўная Соф’я Кунцэвіч, узнімала баявы дух байцоў. Лейтэнант медыцынскай службы была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі. У складзе 409-га артпалка III Украінскага фронту Алімпіяда ўжо служыла фельчарам. У блакадным Ленін-градзе ваявалі сотні нашых землякоў, і яны з годнасцю прайшлі там самыя цяжкія выпрабаванні. Голад, ды яшчэ саракаградусны мароз касілі людзей. Аляксандр Сямёнавіч Грынюк усё гэта бачыў і перажыў. Вучыўся ў інстытуце імя Паўлава, разам з сябрамі хадзіў на будаўніцтва абарончых збудаванняў. Пад бамбёжкамі апалчэнцы гінулі, параненым Грынюк перавязваў раны. Хутка адбыўся паскораны выпуск студэнтаў, і ён быў накіраваны ў 31-ю паліклініку. Але фронту былі патрэбны медыкі, і Грынюка прызначылі старшым урачом 153-га стралковага палка. На яго медпункт штодзённа паступала 100 - 200 параненых салдат і афіцэраў. Ён і яго медперсанал спынялі крывацёк, рабілі перавязкі, а санітары пад агнём гітлераўцаў выносілі параненых. У такіх жа ўмовах Грынюк  праводзіў іх эвакуацыю. Не раз ворагі акружалі яго санчасць, і ён разам з урачамі і медсёстрамі са зброяй у руках адбіваў атакі. Ваенурач Грынюк не мог без слёз успамінаць, як яго санчасць накрыў варожы снарад і загінулі  салдаты, якія пачалі выздараўліваць, і медыкі, і нават адзін з яго  аднакурс-нікаў Васіль Іваноў. Але яго сэрца радавалася, як гналі і грамілі ворага. Капітан Грынюк закончыў вайну ў Аўстрыі. Затым працаваў загадчыкам райздраўаддзела і ўрачом Капыль-скай райбальніцы. Аляксей Антонавіч Торык — брат праслаўленага адмірала, тры месяцы ратаваў жыцці байцоў і блакаднікаў у шпіталі асаджанага Ленінграда, там ён зведаў такія ж цяжкасці, як Грынюк і Кражымская, а затым яго перавялі ў перасоўны шпіталь у Запаляр’е. Тут, на ўзбярэжжы суровага халоднага Баранцавага мора, ваенна-марскі хірург валодаў умела і скальпелем, і аўтаматам. Пад бамбёжкамі і ў завіруху наш зямляк з вёскі Перавоз прааперыраваў больш за дзве тысячы абмарожаных і параненых матросаў і салдат. Вылечыў ён 180 абмарожаных англійскіх маракоў, якія дастаўлялі для нас баявую тэхніку і пад бамбёжкамі немцаў аказаліся ў ледзяной вадзе. Урад Англіі высока адзначыў прафесійнасць і міласэрнасць нашага земляка. Ён выратаваў таксама жыцці адмірала флота Галаўко, двойчы Героя Савецкага Саюза Сафонава і камандзіра падводнай лодкі Шабаліна. Доктар медыцынскіх навук за гады службы ў Ваенна-Марскім Флоце прааперыраваў больш за 40 тысяч маракоў. Хіба магла ведаць Вольга Васільеўна Сківіцкая з Вялікіх Прус, што пасля заканчэння Цімкавіцкай школы ёй прыйдзецца вытрымаць шмат выпрабаванняў. Закончыла медвучылішча, выйшла замуж за афіцэра, нарадзіла дачку і была шчаслівая. Але паветраныя замкі разбурыла вайна. Муж загіне ў баі, дачка Галінка ў бацькоў мужа каля Сталінграда перажыве пекла, а яна, як ваеннаабавязаная, будзе накіравана ў шпіталь №2614, дзе  стане першым памочнікам хірурга. Суткамі будзе стаяць і аперыраваць параненых байцоў. Ідуць жорсткія баі, і рэха крывавай бойні даносіцца да аперацыйнай. I вось пад шквалам агню часці адступаюць, эвакуіруецца і шпіталь. “Мы не ў сілах былі эвакуіраваць усіх, асабліва тых, хто ляжаў, — са слязамі на вачах успа-мінала былая франтавічка-медсястра Цімкавіцкай бальніцы. — Мы паабяцалі, прыйдзем і забяром іх і гітлераўцаў пагонім назад”. Шчыльныя калоны адступаючых і бежанцаў фашысцкія самалёты касілі, як траву. Усе панікавалі, і натоўп стаў некіруемы. Яго сустрэў загараджальны атрад, і людзі супакоіліся. Сківіцкая была накіравана ў 95-ы медсанбат II Украінскага фронту. Разам з хірургам Кавалёвым аперыравала і ратавала воінаў ад смерці. Пасля вайны ў родным Капылі нейкі час, як і Грынюк, узначальвала райздраўаддзел. 3 першага дня і да Перамогі на фронце капылянка Марыя Савельеўна Казючыц. Як яна ўспамінала, была горыч адступленняў, даводзілася не толькі ратаваць акрываўленых салдат, але са зброяй у руках не даць немцам акружыць часць. Пад Арлом былі вялікія баі і ў шпітальных сценах сабралася шмат параненых. “Мы як-быццам прадчувалі бяду і вынеслі ляжачых салдат у сад, а тут у будынак трапіў снарад — і ён разваліўся”. Малодшы лейтэнант Казючыц прайшла сталін-градскае пекла, вызваляла родную Беларусь. Стараннай працай была ўшанавана ў Капыльскай райбальніцы. Яе калегі, медсёстры Кацярына Іванаўна Жылка, Любоў Паўлаўна Бумажкова, ваявалі з санітарнай сумкай на баку і з вінтоўкай у руках, а Браніслава Сцяпанаўна Краўчанка прымала ўдзел у абароне Масквы і там таксама, з бінтом у кішэні і з аўтаматам, была на перадавой. Ваенфельчар Іван Аляксеевіч Клішэвіч з санітарнай сумкай, як альпініст, узбіраўся на самыя высокія горы Каўказа і ратаваў нашых горных стралкоў. Не раз сябры-медыкі лічылі яго загінуўшым, але капыляніна Бог мілаваў, і ён заставаўся жыць. Пры фар-сіраванні Дуная ў Югаславіі ён плыў на плыце, зробленым з парожніх бочак, каб дапамагчы нашым байцам, якія ўтрымлівалі плацдарм. Рой нямецкіх самалётаў, якіх было больш за сто, бамбіў нашы пазіцыі і закрануў плыт Клішэвіча. Ён разваліўся, таму сябры падумалі, што Іван загінуў. Але не загінуў ваенфельчар, ён выплыў ды яшчэ перавязаў і выратаваў многіх параненых на плацдарме Нікапальскага мінамётнага палка. Шкада, што капылянін даўно памёр, а так бы расказаў нам шмат цікавых франтавых гісторый. У свой час былы франтавік Сямён Цімафеевіч Кіеня з Даменікова расказваў пра сваю сястру Вольгу Гуменскую, як яна ваявала ў Бранскіх лясах і выратавала ад смерці генерала 132-й дывізіі, за што атрымала медаль «За адвагу». А вось у баях на Арлоў- ска-Курскай дузе медсястра сама была паранена. Пасля вызвалення родных мясцін вышэйназваны Антон Раманавіч Валога ідзе ў армію ў якасці санітара. Ён фарсіруе раку Нарву і адразу ўступае ў бой з фашыстамі. У агні баёў адны гінуць, другія атрымліваюць раненні, і Валога аказвае ім дапамогу, выцягвае з-пад абстрэлаў і вады. Ордэн Чырвонай Зоркі і медаль «За адвагу» - знакі доблесці ратавальніка салдат. Пяць ордэнаў упрыгожвалі грудзі фельчара танкавай брыгады, жыхара вёскі Бучаціна, Мікалая Пракопавіча Максімені. Прайшоў наш зямляк-франтавік дарог нямала і выратаваў ад смерці сотні танкістаў. Яму давялося ўдзельнічаць у жорсткіх баях пад Харкавым, Чугуевым, на Арлоўска-Курскай дузе і ў Карсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі. Але самай цяжкай бітвай была Сталін- градская. Максіменя ваяваў у арміі праслаўленага Чуйкова. Баі ішлі за кожны дом, за кожны падвал, і ваенфельчару даводзілася з-пад развалін выносіць параненых, а то і з аўтаматам выкурваць з падвалаў гітлераўцаў. Былы франтавік успамінаў: «Усё навокал гарэла і рушылася ад мін, снарадаў, і таму параненых любой цаной патрэбна было пераправіць на другі бераг Волгі. Санітарны кацер перавёз сотні параненых, але ў час адной пераправы варожы снарад патапіў судна. Цудам выратаваўся. Пад феерверкам куль і асколкаў удалося выбрацца з вады». Максіменя скінуў цяжкі ватнік і выцягнуў з бурлівага мора медсясцёр і салдат. Яго 11-я гвардзейская танкавая брыгада прайшла з баямі ад Волгі да Берліна. Гэта танкавая калона была сабрана на сродкі тульскіх калгаснікаў і ўмела граміла ворага. Браня танкаў, зразумела, лепш ахоўвала Максіменю і яго сяброў-танкістаў ад куль і асколкаў снарадаў. Але вайна ёсць вайна. Гарэлі танкі, зляталі вежы на іх, і таму фельчар першы кідаўся і выцягваў з полымя абгарэлых, сцякаючых крывёю механікаў-вадзіцеляў і стралкоў. У гераічны летапіс упісалі сваё імя ваенны санітар з Раёўкі Віктар Андрэевіч Новік, Любоў Афанасьеўна Дарашэвіч з Яўсеевіч, якая пад выццё варожых самалётаў, як і Максіменя, перавозіла параненых абаронцаў Сталінграда праз Волгу. Разам з ваенурачом рабіла аперацыі цяжкапараненым. 3 санітарнай сумкай сустрэў Вялікую Айчынную вайну Аляксандр Сцяпанавіч Місючэнка з Грозава і нават з палкавым сцягам у руках ішоў першы ў атаку на ворага. Гэта падба- дзёрыла байцоў, і яны літаральна змялі гітлераўцаў на рубяжы каля Кіева. Нельга не ўспомніць начальніка сан- службы брыгады імя Суворава Ніну Жураўскую, медсястру з Вялешына Вікторыю Францаўну Зянько, якая перавязвала раны партызанам, дастаўляла лекі ў брыгаду імя Чапаева, хадзіла ў разведку. У партызанскіх шпіталях ставілі на ногі байцоў партызанскія медыкі В. Караленка, С. Ясюченя, М. Макарэвіч, А. Нагорная. Вользе Станіславаўне Удавені з Прус пасля заканчэння медінстытута не давялося на поўную сілу аддаць свае веды для лячэння партызан, яна спачатку стала сувязной партызанскага атрада імя Будзённага, але была запатрабавана на Случчыне. Там яна лячыла «лясных» салдат, хадзіла на заданні і выконвала іх паспяхова. А аднойчы напаролася на засаду і загінула. Яе сястра Марыя, аптэкар па прафесіі, стала медсястрой атрада «25 год Кастрычніку» брыгады імя Суворава. У шпіталі, які знаходзіўся ў вёсцы Бор, лячыла партызан і часта выконвала абавязкі ўрача. Значны ўклад у выратаванне воінаў і партызан унёс былы галоўны ўрач райбальніцы Антон Яўгенавіч Брыкальскі. Цяпло сваёй душы ён нёс людзям у пасляваенны час. Многія капыляне і сёння ўспамінаюць добрым словам прафесіянала медыцыны. Хай даруюць мне нашчадкі тых, каго не ўспомніў, бо не ўсё ў архівах ёсць, а сведкаў тых векапомных гадоў усё менш і менш. Даследуйце самі і адкрывайце наша слаўнае мінулае. 

Іван ІГНАТЧЫК, член Беларускага саюза журналістаў

Простить или бежать

17.10.2024
В современном мире женщины все чаще сталкиваются с проблемой бытового насилия. Однако уголовные дела против мужей возбуждают лишь 2% избиваемых. Почему так происходит? Многие ошибочно считают, что домашнее насилие встречается только в неблагополучных семьях, где один или оба супруга злоупотребляют спиртным. Но ничуть не реже жертвами мужей-тиранов становятся красивые, умные и достаточно успешные женщины. Сценарий таких историй предельно банален. Мужчина-тиран находит себе жертву и влюбляет ее в себя. В ход идут самые немыслимые способы обольщения: шикарные букеты, дорогие подарки, безумные поступки. Затем по сценарию следует свадьба и рождение ребенка. А когда женщина становится зависимой морально и материально, он получает то, к чему стремился, осознает, что она вряд ли решится уйти от него. Ведь мужчины-тираны — это психически нездоровые люди, они закомплексованные и слабохарактерные. Лишь одна женщина из ста может решительно разорвать такого рода отношения после первого удара со стороны мужа. Просто собрать вещи и уйти или выгнать его. Почему так происходит? Почему остальные 99 женщин смиряются с происходящим и продолжают терпеть? Ответить на эти вопросы можно, покопавшись в истории. Все идет из глубины веков, когда женщину воспитывали в смирении и повиновении. Женщина склонна винить себя в случившемся. Она начинает жалеть своего обидчика, ведь он поступил так, потому что она его спровоцировала, он раскаивается и не находит себе места. Ведь большинство мужчин, которые избивают своих жен, стоят потом перед ними на коленях и клянутся, что такого больше не повторится. Что же делать? Прежде всего, полюбить и научиться уважать себя! Самое сложное — это сделать первый шаг. Ты должна убедить себя в том, что ничего уже не изменится, и дальше будет только хуже. Когда ты поймешь, что морально готова уйти, тебе нужно будет тщательно подготовить почву для новой, самостоятельной жизни. Найди новую работу, сними квартиру, сведи к минимуму возможности ваших встреч. А потом просто собери вещи и уйди. И самое главное, сразу подавай на развод.

Светлана ГОРОХОВА, учитель УО «ГОСШ №3 г. Копыля»

Стартовал чемпионат Копыльского района по футболу

17.10.2024
В первом этапе соревнований за звание лучших выступали 4 команды: РОВД, СХФ «Братково», «Сармат-РОЧС» и студенческая команда любителей футбола «Факел». В упорной борьбе со счетом 5:1 «Факел» обыграл «Сармат-РОЧС». Особенно зрелищной выдалась игра между командами СХФ «Братково» и РОВД. По итогам матча (счет 5:3) чашу победы в свою пользу склонили игроки СХФ «Братково». Напомним, что чемпионат района по футболу продлится до середины августа. Игры проходят каждую неделю по вторникам и средам на ФОКе. Начало в 18.30.

Татьяна БОХАН

Рассмотрен и одобрен ряд законопроектов

17.10.2024
Состоялась шестая сессия Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва. О некоторых итогах ее работы информирует Михаил Васильевич КРИШТАПОВИЧ, директор ОАО «Городейский сахарный комбинат», член Постоянной комиссии по международным делам и национальной безопасности Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь: — Парламентарии рассмотрели и одобрили ряд законопроектов. В частности, проект Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам правового положения иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь», разработанный в целях приведения ряда законов в соответствие с Законом Республики Беларусь «О правовом положении иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь». Законопроект «О внесении изменений и дополнений в Гражданский, Хозяйственный процессуальный, Гражданский процессуальный кодексы Республики Беларусь» разработан в целях приведения норм указанных кодексов в соответствие с нормами Указа Президента Республики Беларусь №232 от 5 мая 2009 г. «О некоторых вопросах проведения аукционов (конкурсов)». В нем урегулирован порядок опубликования извещений о торгах, аукционе (конкурсе) и их проведения, оценки имущества, продаваемого на торгах, а также возмещения затрат на организацию и проведение торгов. Кроме того, в законопроекте оговорены случаи признания торгов и аукциона (конкурса) несостоявшимися, а также процедура назначения и проведения повторных торгов. На совершенствование деятельности органов прокуратуры направлен проект Закона Республики Беларусь «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности прокуратуры Республики Беларусь». В нем уточняется порядок назначения и освобождения от должностей заместителя Генерального прокурора — начальника следственного управления Генеральной прокуратуры и других прокурорских работников следственного аппарата органов прокуратуры. Устанавливается, что дисциплинарные взыскания на прокурорских работников следственного аппарата органов прокуратуры налагаются Генеральным прокурором Республики Беларусь. В новой редакции изложена норма, регулирующая порядок и условия прохождения службы в военных прокуратурах и т. д. Члены Совета Республики утвердили отчет об исполнении бюджета государственного внебюджетного Фонда социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь за 2010 год. В нем констатируется, что в бюджет данного Фонда поступило доходов на сумму 19,7 трлн рублей, основным источником которых явились взносы на государственное социальное страхование (19,1 трлн рублей). Расходы бюджета Фонда в первую очередь были направлены на выплату пенсий (14,8 трлн рублей, или 80,7 %) и пособий (3,1 трлн рублей, или 17 %). Законопроект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» направлен на совершенствование действующего закона с учетом практики его применения и современных требований развития музейного дела. Парламентарии ратифицировали ряд международных правовых документов, направленных на эффективное функционирование Союзного государства, Таможенного союза и его органов. Приняты к сведению два декрета главы государства: Декрет Президента Республики Беларусь №2 от 11 апреля 2011 г. «О внесении изменений и дополнений в Декрет Президента Республики Беларусь №3 от 29 февраля 2008 г.», подготовленный в целях совершенствования процесса импорта алкогольной продукции, и Декрет Президента Республики Беларусь №3 от 27 апреля 2011 г. «Об изменении состава Наблюдательного совета Парка высоких технологий», которым внесены изменения в состав Наблюдательного совета Парка высоких технологий.

(Использованы материалы сайта Совета Республики)

Страница 39 из 228