Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 2)

18.07.2011

Нашы чытачы пра тое, што прымусіла думаць і перажываць.

Наталля ГАРБАЦЭВІЧ,

першы сакратар РК ГА «БРСМ»

Выклікае ўпэўненасць — На дыскатэцы, прысвечанай Дню Незалежнасці праходзіла акцыя «Спяваем гімн разам». Уся моладзь, якая прысутнічала, дружна выканала гімн нашай краіны. Гэта выклікае ўпэўненасць у тым, што маладое пакаленне з павагай адно-сіцца да дзяржаўнай сімволікі. Прыведзены факт не дае сумненняў у патрыятызме моладзі. Значыць, будучае нашай краіны ў надзейных руках. Цяжка не згадзіцца, што жаданне працаваць на карысць Радзімы пачынаецца менавіта з патрыятызму. Таксама я ўпэўнена: у моладзі Беларусі ёсць шмат крэатыўных ідэй. Абрадавала — На гэтым тыдні мяне парадавала з’яўленне сонейка. Яшчэ я вельмі рада таму, што ў Капылі хутка пройдуць раённы і абласны этапы конкурсу «Уладар вёскі», падрыхтоўка да якіх ужо пачалася. Давялося задумацца — Лета яшчэ не прайшло, а ўжо не за гарамі навучальны год. Трэба збіраць дачку ў сёмы клас. Дарэчы, ёй хутка споўніцца дванаццаць. Як вядома, з гэтых гадоў пачынаецца пераходны ўзрост. Спадзяюся,ў мяне атрымаецца зрабіць так, што мая дачка заўсёды будзе дзяліцца са мной сваімі перажываннямі і праблемамі. Аліна МІНАХАРАН, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей