Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Сярод пераможцаў - старыцкая пярвічка

17.10.2024
Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджана пярвічная прафсаюзная арганізацыя ААТ “Старыца-Агра” (старшыня У. А. Стош), якая заняла трэцяе месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі за 2010 год. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Маргарыта САКОВІЧ

Арганізавана спаборніцтва

17.10.2024
Рашэнне аб арганізацыі раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджая збожжавых і зернебабовых культур сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія будуць ажыццяўляць перавозку зерня ад камбайнаў у 2011 годзе, прынята на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта 11 ліпеня 2011 года. Ім жа зацверджана Інструкцыя, згодна з якой будуць падводзіцца вынікі спаборніцтва.

За паўгадзіны да жніва

17.10.2024
У закрытым акцыянерным таварыстве “Жыліхава” яшчэ ў нядзелю вывелі свае камбайны на палетак з азімым ячмянём. Гэта была своеасаблівая рэпетыцыя за паўгадзіны да жніва. Літаральна напярэдадні давялося сустрэцца з кіраўніком сельгаспрадпрыемства і галоўнымі героямі ўборачнай кампаніі — камбайнерамі, распытаць, як рыхтаваліся да самага адказнага для земляробаў экзамена. Задачы перад гаспадаркай стаяць цалкам вырашальныя. “Калі нічога не перашкодзіць, уборачную правядзём за 20 дзён, — упэўнены Аляксандр Кукраш, дырэктар ЗАТ “Жыліхава”.— Для гэтага зроблена ўсё магчымае: на лінейку гатоўнасці своечасова выведзены 6 камбайнаў, адзін з якіх набыты сёлета. Фронт работ для іх — 1205 га збожжавых і зернебабовых і 157 га рапсу. Гатова СЗК-10 і на стадыі завяршэння работы па ўводзе ў эксплуатацыю новага сучаснага сушыльнага комплексу, які будзе здольны прапускаць за суткі 600 тон збажыны. Створаны камбайнавыя экіпажы (адметна, што большасць з іх сямейныя), прайшлі навучанне на базе Бярэзінскага раёна і машыністы збожжасушыльных комплексаў, якія будуць працаваць на дапрацоўцы зерня.” Аляксандр Паўлавіч мяркуе, што старанную працу механізатараў трэба добра стымуляваць. Таму распрацаваны ўмовы аплаты, якая будзе ў першую чаргу залежаць ад якасці вядзення работ. “Калі летась градацыя вызначэння якасці мела дзве пазіцыі — высокая і нізкая, то сёлета вырашылі ацэньваць працу камбайнераў “на выдатна”, “добра” і “дрэнна”. Адпаведна — і сумы розныя. Для ацэнкі якасці стварылі камісію, якая, упэўнены кіраўнік, не прапусціць ніякіх агрэхаў. Для заахвочвання працаўнікоў у арсенале кіраўніцтва натураплата, прэміі за выкананне даведзенага задання. Словам, працаваць ёсць за што. Ды і ўмовы добрыя: смачнае двухразовае харчаванне, якое забяспечваюць повары мясцовай сталоўкі, магчымасць пасля цяжкага працоўнага дня прыняць душ, якую, як прызналіся камбайнеры, яны не прамінуць выкарыстаць. Нягледзячы на даволі малады ўзрост Аляксандр Максіменя, Уладзімір Нікіцкі і Фёдар Кіеня ўжо вопытныя механізатары. Іх не палохаюць ні складаная сучасная тэхніка, ні цяжкасці, якія сустракаюцца на шляху да дажынак. Радуе, што збажына сёлета неблагая. “Аднак яна магла б быць яшчэ больш важкай, калі б не засуха, якая не дазволіла як след развівацца коласу, і таму каля тысячы тон мы ўжо згубілі, — працягвае расказ Аляксандр Кукраш. — Спадзяваліся на бункерны намалот у 7000 тон…” Не сакрэт, што ўборачныя работы павінны весціся ў комплексе. А таму следам за камбайнамі пойдуць рулонныя прэсы (іх у гаспадарцы тры). За аглядам аднаго з іх засталі механізатара Мікалая Пархімовіча. Самая балючая праблема — недахоп паліва. Аднак трэба спадзявацца, што дзяржава не пакіне земляробаў сам насам з гэтай бядой. Бо няма важней задачы, чым уборка хлеба.

Маргарыта САКОВІЧ

Дэпутаты ў акрузе

17.10.2024
Падчас чарговага Дня дэпутата дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Капыльскай выбарчай акрузе №48 Ірына Гулевіч разам са старшынёй Пацейкаўскага сельвыканкама Генадзем Лопухам сустрэлася з жыхарамі в. Душава. Народныя выбраннікі абмеркавалі надзённыя тэмы, выслухалі пытанні, наведалі мнагадзетныя сем’і. Увогуле, як паведаміла Ірына Гулевіч, сустрэчы з насельніцтвам яна праводзіць кожны месяц, згодна з графікам. Большасць пытанняў да яе, яшчэ як і да галоўнага ўрача УАЗ “Капыльская ЦРБ”, паступаюць наконт медыцынскай сферы. А сярод іншых – забеспячэнне палівам, транспартнае абслугоўванне, рамонт водаправодных сетак і іншыя.

Сяргей КОЗЕЛ

Экран уборочной (CMigrator copy 4)

17.10.2024
— Сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны пачалі ўборку азімага рапсу. Усяго, паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу па стане на 12 ліпеня, на палеткі выйшлі камбайны адкрытых акцыянерных таварыстваў “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Семежава”, “Капыльскае”, ЗАТ “Жыліхава”, сельгасфіліялаў “Крыніца” і “Руднае”. Усяго па раёне ўбрана 365 га, намалочана 764,6 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 20,9 ц/га. Дарэчы, летась на названую дату быў убраны 41 га, атрымана 79 тон пры ўраджайнасці 19,6 ц/га. — Першыя гектары ўбраных плошчаў збожжавых культур на рахунку ААТ “Скабін” і ЗАТ “Жыліхава”, адпаведна — 14 га і 6,5 га. Намалочана 49,8 тоны. У МАУП “Доктаравічы” ўбраны шматгадовыя травы на насенне на 5 га, намалочана 1,2 тоны.
Страница 41 из 228