Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

За паўгадзіны да жніва

18.07.2011
У закрытым акцыянерным таварыстве “Жыліхава” яшчэ ў нядзелю вывелі свае камбайны на палетак з азімым ячмянём. Гэта была своеасаблівая рэпетыцыя за паўгадзіны да жніва. Літаральна напярэдадні давялося сустрэцца з кіраўніком сельгаспрадпрыемства і галоўнымі героямі ўборачнай кампаніі — камбайнерамі, распытаць, як рыхтаваліся да самага адказнага для земляробаў экзамена. Задачы перад гаспадаркай стаяць цалкам вырашальныя. “Калі нічога не перашкодзіць, уборачную правядзём за 20 дзён, — упэўнены Аляксандр Кукраш, дырэктар ЗАТ “Жыліхава”.— Для гэтага зроблена ўсё магчымае: на лінейку гатоўнасці своечасова выведзены 6 камбайнаў, адзін з якіх набыты сёлета. Фронт работ для іх — 1205 га збожжавых і зернебабовых і 157 га рапсу. Гатова СЗК-10 і на стадыі завяршэння работы па ўводзе ў эксплуатацыю новага сучаснага сушыльнага комплексу, які будзе здольны прапускаць за суткі 600 тон збажыны. Створаны камбайнавыя экіпажы (адметна, што большасць з іх сямейныя), прайшлі навучанне на базе Бярэзінскага раёна і машыністы збожжасушыльных комплексаў, якія будуць працаваць на дапрацоўцы зерня.” Аляксандр Паўлавіч мяркуе, што старанную працу механізатараў трэба добра стымуляваць. Таму распрацаваны ўмовы аплаты, якая будзе ў першую чаргу залежаць ад якасці вядзення работ. “Калі летась градацыя вызначэння якасці мела дзве пазіцыі — высокая і нізкая, то сёлета вырашылі ацэньваць працу камбайнераў “на выдатна”, “добра” і “дрэнна”. Адпаведна — і сумы розныя. Для ацэнкі якасці стварылі камісію, якая, упэўнены кіраўнік, не прапусціць ніякіх агрэхаў. Для заахвочвання працаўнікоў у арсенале кіраўніцтва натураплата, прэміі за выкананне даведзенага задання. Словам, працаваць ёсць за што. Ды і ўмовы добрыя: смачнае двухразовае харчаванне, якое забяспечваюць повары мясцовай сталоўкі, магчымасць пасля цяжкага працоўнага дня прыняць душ, якую, як прызналіся камбайнеры, яны не прамінуць выкарыстаць. Нягледзячы на даволі малады ўзрост Аляксандр Максіменя, Уладзімір Нікіцкі і Фёдар Кіеня ўжо вопытныя механізатары. Іх не палохаюць ні складаная сучасная тэхніка, ні цяжкасці, якія сустракаюцца на шляху да дажынак. Радуе, што збажына сёлета неблагая. “Аднак яна магла б быць яшчэ больш важкай, калі б не засуха, якая не дазволіла як след развівацца коласу, і таму каля тысячы тон мы ўжо згубілі, — працягвае расказ Аляксандр Кукраш. — Спадзяваліся на бункерны намалот у 7000 тон…” Не сакрэт, што ўборачныя работы павінны весціся ў комплексе. А таму следам за камбайнамі пойдуць рулонныя прэсы (іх у гаспадарцы тры). За аглядам аднаго з іх засталі механізатара Мікалая Пархімовіча. Самая балючая праблема — недахоп паліва. Аднак трэба спадзявацца, што дзяржава не пакіне земляробаў сам насам з гэтай бядой. Бо няма важней задачы, чым уборка хлеба.

Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей