Горка і балюча, што ў ХХІ стагоддзі ў некаторых кутках свету пачалі знішчаць помнікі Другой сусветнай вайны. Ветэранам Вялікай Айчыннай ад гэтага горка ўдвая: з іх сэрцаў варвары вырываюць Памяць, Подзвіг...
І хіба можа нармальны чалавек спакойна рэагаваць на тое, што, напрыклад, наша святыня — манумент «Мужнасць» мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» — патрапіў у лік самых агідных помнікаў свету, складзены амерыканскай тэлекампаніяй СNN?! Больш за тое, з’явіўся і абразлівы для нашага народа каментарый, што, маўляў, мужнасць патрабуецца чалавеку, каб паглядзець на гэтага масіўнага бетоннага беларуса, які выглядае азлоблена...
Для мяне гэты бетонны беларус крэпасці — увасабленне самай жахлівай вайны. І гэты бетонны салдат глядзіць на месца трагічных падзей, руйнаванне і ўспамінае тыя лютыя баі, што тут адбываліся. Гэты салдат — сімвал стойкасці, мужнасці, няскоранасці духу беларускіх салдат і афіцэраў. Нельга так ставіцца да памяці! Упэўнены, тыя, хто складаў так званы рэйтынг, ніколі нават не былі ў горадзе над Бугам! І хто даў права заморскім піяршчыкам сучаснасці дакрануцца да нашых помнікаў — помнікаў трагедыі і подзвігу. Гэта не проста помнік — гэта гісторыя і гонар нашай Бацькаўшчыны. Мы, беларусы, любім сваю краіну і нізка схіляем галовы перад подзвігам нашых дзядуль і бацькоў.
І як добра, што ў Беларусі паўсюдна дзейнічаюць ваенна-патрыятычныя музеі, нават на базе былых умацаваных раёнаў «Лініі Сталіна». Як прыемна, што ў нашай краіне былі створаны і працягваюць паўсюдна стварацца музейныя цэнтры, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. І як цудоўна, што нам удалося засцерагчы беларускае грамадства ад эпідэміі распаду гістарычнай свядомасці!
Упэўнены, толькі сумесная праца па ўзнаўленні гістарычнай праўды садзейнічае вызваленню грамадскай свядомасці ад ужо апастылых стэрэатыпаў буржуазнай прапаганды і з’яўляецца важнай прыступкай да развіцця навуковага гістарычнага мыслення, так неабходнага для ўдасканалення любога грамадства.
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
г. Віцебск
Любовь МОТУЗ
День освобождения
Праздник Беларуси –
День освобожденья:
Свободной державы
Второе рожденье.
Над Отчизной солнце
Июльское сияет,
Шелком знамен алых
Радость утверждает.
Города и села
В праздничном уборе,
И народ ликует
На родном просторе.