Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Блиц-интервью: почему Вы пойдете на выборы?

03.09.2016
баннер Моладзь Капыльшчыны ніколі не застаецца ўбаку ад важных палітычных падзей. Вось і зараз яна рыхтуецца да парламенцкіх выбараў. Мы звярнуліся да некаторых яе прадстаўнікоў з пытаннем: чаму Вы пойдзеце на выбары? 0xOHQwZ82tk Ірына МАЦЮХІНА, кіраўнік спраў Пацейкаўскага сельвыканкама: — Для мяне важна, як будзе ў далейшым развівацца наш раён і краіна ў цэлым. А выбары — гэта магчымасць кожнага грамадзяніна паўплываць на гэта. Менавіта таму я лічу сваім грамадзянскім абавязкам прыйсці на выбарчы ўчастак і выказаць сваё меркаванне. Некаторыя думаюць, што іх голас нічога не вырашае. Пры гэтым усё роўна ў кожнага ў душы ёсць сімпатыі да таго ці іншага кандыдата, ёсць сваё бачанне заўтрашняга дня. Таму трэба абавязкова прыняць удзел у палітычнай кампаніі.   Без имени-1 Віктар МІНЕЦ, майстар вытворчага навучання УА «Капыльскі дзяржаўны каледж»: — У мяне, як і ў кожнага, ёсць свае прынцыпы, якімі кіруюся ў жыцці. Адзін з іх — гэта абавязак, які ўсклаў на сябе: пайсці на выбары і аддаць свой голас за таго, каго хацеў бы бачыць у парламенце. Як можа быць інакш, калі выбары, па сутнасці, вырашаюць будучыню Беларусі? Я хачу бачыць мірнае неба над сваёй галавой. Наша моладзь хоча жыць у краіне са светлай будучыняй.     xc9GTiRTBgg Таццяна ДУБОВІК, в.а. першага сакратара РК ГА «БРСМ»: — Выбары — гэта адна з важных палітычных па-дзей у краіне. Цяпер мы ўважліва вывучаем перадвыбарчыя праграмы ўсіх кандыдатаў, каб зрабіць усвядомлены і правільны выбар. У нас даволі многа рознабаковых, таленавітых, захопленых цікавымі ідэямі маладых людзей. Яны — будучыня краіны, таму іх неабходна падтрымліваць. Увогуле ж у нашай краіне кожны можа сябе рэалізаваць у любой справе — было б жаданне. Таму я буду галасаваць за свабодную, мудрую, моцную, стабільную, крэатыўную Беларусь. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей