Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

На полях Копыльщины

02.09.2016
IMG_8999 ► Гаспадаркі раёна распачалі сяўбу збожжавых азімых культур. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу на 2 верасня пасеяна 854 га з запланаваных 24 925 га. Завершана сяўба рапсу, на 75% выканана заданне па азімай сурэпіцы. ► Вядзецца ворыва глебы пад азімую сяўбу. Усяго заарана 19 332 га пры заданні 32 225 га, у тым ліку за апошні дзень — 658 га. Лепшыя вынікі працы паказваюць у КСУП «Доктаравічы», дзе за апошні дзень заарана 110 га. У чатырох гаспадарках работы былі арганізаваны і ў начную змену — ААТ «Семежава», «Прагрэс 2010», «Мажа-Агра», «Капыльскае». ► Лушчэнне ржышча праведзена на 3619 га, у тым ліку пасля ўборкі азімага рапсу — на 2720 га. На гэтых работах задзейнічана 45 адзінак тэхнікі. ► Вядзецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Усяго гэта культура ўбрана з 312 га (план — 10 164 га), атрымана 6650 тон пры сярэдняй ураджайнасці 213 ц/га (летась на названую дату было па 142 ц/га). ► Гаспадаркамі раёна нарыхтавана па 14,34 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, практычна столькі ж, як і ў мінулым годзе. Лепшыя вынікі пакуль паказваюць ф-л «Лакнея» — 18,5 ц к.адз., ААТ «Старыца-Агра» — 17,8 ц к.адз., «Прагрэс 2010» — 17,6 ц к.адз. Горш за іншых складваецца сітуацыя ў ААТ «Мажа-Агра», дзе назапашана толькі па 8,2 ц к.адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей