Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 03 июля 2017 12:26

Мы помним

У аздараўленчым лагеры «Сонейка» ДУА «Слабада-кучынская СШ» з дзённым знаходжаннем прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Расказвае начальнік лагера Барыс ДЗЕНІСЮК: [caption id="attachment_58535" align="aligncenter" width="580"]Т.М. Дзенісюк з членамі клуба «Патрыёты Радзімы» Т.М. Дзенісюк з членамі клуба «Патрыёты Радзімы»[/caption] — Школьнікі занялі ганаровую вахту і ўсклалі кветкі да брацкіх магіл воінаў, партызан, помніка загінуўшым землякам. Для гэтага загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтавала шмат кветак, якія вырасціла спецыяльна да памятнай даты. У час мітынгу была аб’яўлена хвіліна маўчання. Мікіта Коршук і Мікіта Сінькевіч прачыталі вершы аб гераізме  савецкіх салдат і мірных жыхароў у гады вайны. Наведаны дзеці вайны Аляксандр Аляксандравіч Кандыбовіч, Тамара Міхайлаўна Дзенісюк, Зоя Емяльянаўна Салановіч і вязень фашызму Надзея Піліпаўна Зубовіч. Цікава было пачуць успаміны пра дату 22 чэрвеня 1941 года. — Такое ніколі не павінна забывацца, — адзначыла Надзея Піліпаўна. — Памяць аб загінуўшых будзе жыць вечна. Затым у школьным музеі адбыўся прагляд відэафільмаў «Танкавы таран», «Дзень памяці і смутку», прагучалі мелодыі ваеннай пары.
Только через 73 года родственники узнали о месте захоронения их отца и деда Десятова Федора Семеновича. Среди гостей из России дочь Галина, внучки Анна и Елена, правнуки Олег и Мария — всех восемь человек. [caption id="attachment_58531" align="aligncenter" width="580"]Внучка Елена возле памятника Внучка Елена возле памятника[/caption]   Федор Семенович Десятов (1908 г.р.) был призван в армию в августе 1941 года из Пензенской области, Нижнеломовского района, с. Никольское. В г. Кузнецке была сформирована 354-я стрелковая дивизия, которую уже в ноябре перебросили на оборону Москвы. На руках у жены Марии Сергеевны остались трое дочерей 9, 7 и 2 лет, а сын Владимир родился уже без отца в октябре 1941 года. [caption id="attachment_58532" align="aligncenter" width="580"]Семья Немовых Семья Немовых[/caption] На Центральном фронте начался боевой путь старшего ездового 4-й батареи 921-го артиллерийского полка сержанта Десятова. Далее — Курская битва, участие в операции «Багратион». В марте 1943 года был награжден медалью «За боевые заслуги» за 300-километровый рейд от Ельца до района Высокое. В составе І Белорусского фронта освобождал города Калинковичи, Мозырь, Бобруйск, узников концентрационного лагеря Озаричи. Погиб Федор Десятов во время бомбежки фашистскими самолетами г. Копыля 5 июля 1944 года, спасал лошадей. Вражеские бомбардировщики зашли на колонну красноармейцев с восточной стороны (со спины), обычно атак с воздуха ожидали с западной. Первичное захоронение было у дороги Копыль — Старица, а затем останки советских воинов перенесли в братскую могилу на перекресток улиц Партизанской и Тимковичской. — Не передать словами чувства, которые теперь я испытываю. Слезы — мои слова благодарности белорусам за увековечение памяти о нашем отце и дедушке, — отметила Галина Федоровна Немова. — Памятник ухожен, возле него много венков и высажены живые цветы — мы восхищены. Гости из России побывали в центре города, который им очень понравился, у памятника воинам 255-го зенитно-артиллерийского полка, взяли в дорогу воды из родника у Замковой горы и горсть земли, чтобы хранить память о родном человеке. Дали слово: приехать снова на Копыльщину! Борис ДЕНИСЮК, член ОО «Белорусский союз журналистов»
Сёння прафсаюзнаму работніку мала быць толькі камунікабельным, дасведчаным у сваёй працы чалавекам. Ён павінен добра разбірацца ў пытаннях тэхнікі бяспекі, быць юрыдычна падкаваным. Таму ў Мінскім абласным аб’яднанні надаецца вялікая ўвага вучобе прафсаюзных кадраў і актыву. 34 Чарговы навучальны семінар на гэты раз прайшоў для прафактыву Капыльскага раёна. Вітаючы яго ўдзельнікаў, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі падкрэсліў значнасць падобных мерапрыемстваў, станоўча ацаніў работу прафактыву Капыльшчыны. — Нашы спецыялісты шмат працуюць на выязных семінарах, удзельнічаюць таксама ў семінарах, якія праводзяць галіновыя прафсаюзы. Мы сёння праводзім сустрэчы, як з прафактывам, так і з радавымі членамі прафсаюза. Гэта выдатна, бо на такіх мерапрыемствах могуць прысутнічаць і наймальнікі, што дае добры вопыт сацыяльнага партнёрства, — адзначыў, у прыватнасці, кіраўнік абласной структуры. Аб асноўных парушэннях заканадаўства аб працы, якiя выяўляюцца ў ходзе ажыццяўлення грамадскага кантролю прафсаюзамі, аб лакальных нарматыўных актах арганізацый, аб працоўных дагаворах і кантрактах, а таксама правільным вядзенні працоўных кніжак і асабістых спраў работнікаў расказала галоўны прававы інспектар працы Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алеся Шпетная. Мэта, прынцыпы і аснова сацыяльнага партнёрства — такая тэма гутаркі з удзельнікамі семінара загадчыка аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Аляксандра Юрчыка. Ён падрабязна расказаў пра калектыўны дагавор, як лакальны нарматыўны прававы акт, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны паміж наймальнікам і работнікамі. Галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Мікалай Колас спыніўся на ажыццяўленні грамадскага кантролю за станам аховы працы пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на асноўныя задачы і функцыі грамадскага інспектара па ахове працы, арганізацыю работы грамадскага інспектара па ахове працы і парадак ажыццяўлення грамадскага кантролю. Удзельнікі семінара з цікавасцю слухалі спецыялістаў Мінскага абласнога аб’яднання, задавалі ім пытанні і атрымлівалі кампетэнтныя адказы.
Суббота, 01 июля 2017 00:05

30-06-2017

[embed]http://kopyl.by/audio/30.06.2017.mp3[/embed]
У яе ўваходзіць поўнасцю ўвесь калектыў, 112 чалавек. Так сталася, што прафсаюз на прадпрыемстве ўжо даўно не асацыіруецца толькі з арганізацыяй культурна-масавай работы і аказаннем матэрыяльнай дапамогі. Ён займае актыўную пазіцыю і ў сацыяльна-эканамічным напрамку, наладжаны грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, з гэтай мэтай на самых буйных аб’ектах тут дзейнічаюць чатыры грамадскія інспектары. Прафкам уважліва сочыць за выкананнем усіх палажэнняў калектыўнага дагавору, аказваюцца бясплатныя кансультацыі па жыллёвых, пенсійных і іншых пытаннях. [caption id="attachment_58523" align="aligncenter" width="580"]Старшыня прафкама Аляксандр Раманоўскі з членамі прафкама Таццянай Коршак, Марынай Рымашэўскай і Вольгай Шыманскай Старшыня прафкама Аляксандр Раманоўскі з членамі прафкама Таццянай Коршак, Марынай Рымашэўскай і Вольгай Шыманскай[/caption] Сіла прафсаюзнай арганізацыі — у яе масавасці, згуртаванасці, у энергічным і прынцыповым прафкаме. Менавіта такі і працуе на дарожным прадпрыемстве. Старшынёй прафкама ўжо каля дваццаці гадоў з’яўляецца Аляксандр Раманоўскі. Яму ўдалося аб’яднаць вакол сябе ініцыятыўных і адказных работнікаў. — Час паказаў: прафсаюзы — уплывовая сіла, яны заўсёды трымаюць руку на пульсе часу. І важкі стымул для членства ў гэтай арганізацыі — жаданне адчуваць сябе абароненым, — адзначае Аляксандр Яўгенавіч. — Ці ёсць у людзей цвёрдая ўпэўненасць у тым, што прафсаюз можа сапраўды ім дапамагчы? Проста давайце ўявім на момант, якіх сацыяльных гарантый пазбавіцца чалавек, калі знікне калектыўны дагавор, усе тыя нарматыўныя дакументы, у якіх прафсаюз на дзяржаўным узроўні прымаў самы непасрэдны ўдзел. Я лічу так: калі звяртаюцца ў прафсаюзную арганізацыю, упэўнены — яна дапаможа. [caption id="attachment_58522" align="aligncenter" width="400"]Грамадскі інспектар па ахове працы АББ Аляксандр Гурбан Грамадскі інспектар па ахове працы АББ Аляксандр Гурбан[/caption] Афіцыйна калектыўны дагавор з’яўляецца асновай узаемадзеяння паміж прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй. Гэты нарматыўны дакумент не проста рэгулюе працоўныя адносіны і дае дадатковыя гарантыі працуючым, але і садзейнічае стабільнасці і эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства. Таму ў яго дакладным выкананні павінны быць зацікаўлены абодва бакі. Менавіта такое і назіраецца ў ДРБУ № 124. — У наш калектыўны дагавор унесены палажэнні, якія ўзмацняюць сацыяльна-эканамічную абарону членаў прафсаюза, — дадае член прафкама, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце прадпрыемства Вольга Шыманская. — Дзякуючы рабоце прафкама і актыўнай пазіцыі яго старшыні, удаецца захаваць паўнацэнна існуючыя раздзелы і ўнесці новыя, у ліку якіх абарона ветэранаў, аздараўленне працуючых і іх дзяцей, падтрымка моладзі і многае іншае. Не забываюцца ў прафкаме і пра правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, прапаганду здаровага ладу жыцця. За кошт прафсаюза набываюцца білеты на розныя канцэрты і паездкі, абанементы на наведванне басейна і трэнажорнай залы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Супрацоўнікі прадпрыемства — актыўныя ўдзельнікі спартакіяд і спаборніцтваў, дзе паказваюць добрыя вынікі. Пастаянным стала ўшанаванне ветэранаў і працоўных дынастый. Зараз вядзецца падрыхтоўка да 60-гадовага юбілею ДРБУ № 124, які будзе адзначацца ў кастрычніку гэтага года. У сувязі з гэтым запланавана стварэнне музея прадпрыемства, для якога зараз накопліваюцца экспанаты. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Страница 3923 из 4839