У аздараўленчым лагеры «Сонейка» ДУА «Слабада-кучынская СШ» з дзённым знаходжаннем прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Расказвае начальнік лагера Барыс ДЗЕНІСЮК:
[caption id="attachment_58535" align="aligncenter" width="580"]
Т.М. Дзенісюк з членамі клуба «Патрыёты Радзімы»[/caption]
— Школьнікі занялі ганаровую вахту і ўсклалі кветкі да брацкіх магіл воінаў, партызан, помніка загінуўшым землякам. Для гэтага загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтавала шмат кветак, якія вырасціла спецыяльна да памятнай даты. У час мітынгу была аб’яўлена хвіліна маўчання. Мікіта Коршук і Мікіта Сінькевіч прачыталі вершы аб гераізме савецкіх салдат і мірных жыхароў у гады вайны. Наведаны дзеці вайны Аляксандр Аляксандравіч Кандыбовіч, Тамара Міхайлаўна Дзенісюк, Зоя Емяльянаўна Салановіч і вязень фашызму Надзея Піліпаўна Зубовіч. Цікава было пачуць успаміны пра дату 22 чэрвеня 1941 года.
— Такое ніколі не павінна забывацца, — адзначыла Надзея Піліпаўна. — Памяць аб загінуўшых будзе жыць вечна.
Затым у школьным музеі адбыўся прагляд відэафільмаў «Танкавы таран», «Дзень памяці і смутку», прагучалі мелодыі ваеннай пары.
Комментарии