1 ліпеня — Дзень кааперацыі
Дарэчы, брэнд «Родны кут» аб’ядноўвае больш за дзве тысячы магазінаў, размешчаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі: у невялікіх вёсках, аграгарадках, раённых і абласных цэнтрах. Ён належыць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў — аднаму з буйнейшых шматпрофільных аб’яднанняў нашай краіны. Дарэчы, трэба адзначыць, што гэтымі днямі спажывецкая кааперацыя адзначае свой 100-гадовы юбілей.
[caption id="attachment_58547" align="aligncenter" width="580"]

Загадчыца магазіна Святлана Лазук[/caption]
На паліцах і вітрынах магазіна — шырокі асартымент малочнай, каўбаснай прадукцыі, хлебабулачных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў, фруктаў і іншага. Тут ёсць тавары для дома, корм для хатніх гадаванцаў, сродкі асабістай гігіены. Дарэчы, 95% — тавары беларускіх вытворцаў. У «Родным куце» сучасны інтэр’ер, абноўленае гандлёвае і халадзільнае абсталяванне. Плошча магазіна, а гэта 132 квадратныя метры, знаходзіцца пад пільным вокам відэакамер. Сістэма самаабслугоўвання дазваляе пакупнікам бліжэй пазнаёміцца з таварам, разгледзець тэрміны захоўвання і склад вырабу.
— У магазіне багаты асартымент прадуктаў, прымальны кошт і, што немалаважна, ветлівыя прадаўцы, — дзеліцца пакупніца Ніна Іванаўна, якая разам з унукам завітала ў «Родны кут». — Ды і час працы для нас зручны. Дзверы магазіна адчынены кожны дзень з васьмі гадзін раніцы да адзінаццаці вечара без перапынку на абед.
[caption id="attachment_58548" align="aligncenter" width="580"]

Святлана Самахвалава, Вольга Здановіч і Таццяна Казлоўская[/caption]
Дарэчы, калектыў магазіна яшчэ зусім малады. Сярэдні ўзрост прадаўцоў крыху перакінуўся за 30. На працягу пяці гадоў загадчыцай тут працуе Святлана Лазук, хаця ёй кожны дзень даводзіцца вяртацца дадому ў Быстрыцу. Але нягледзячы на гэтую асаблівасць, Святлана Іванаўна задаволена. Побач з ёй плённа працуюць сем дзяўчат-прыгажунь: Таццяна Страленя, Марына Талейка, Наталля Бучык, Вольга Здановіч, Святлана Самахвалава, Таццяна Казлоўская і Марына Ганчарык. За парадкам сочыць прыбіральшчыца Наталля Сапешка, а прынесці неабходныя тавары дапамагае грузчык Артур Ганчарук.
— Бачыце, у нас малады і дружны калектыў. Лічу, што гэты фактар таксама дапамагае нам дасягаць добрых вынікаў, — расказвае Святлана Іванаўна. — Напрыклад, пры даве-дзеным за май плане тавара-абароту 110 000 рублёў мы выручылі 111 856. За чэрвень нам план крыху павялічылі, але, упэўнена, мы дасягнём пастаўленай мэты. Дзяўчаты да гэтага прыкладаюць шмат намаганняў: калі трэба, наладжваюць выязны гандаль. Напрыклад, каб павялічыць грашовую выручку, гандлявалі на фестывалі гульні і гумару «Капыльскія пацехі». Не стане выключэннем і Дзень Незалежнасці. Такое імкненне не можа не радаваць.
[caption id="attachment_58546" align="aligncenter" width="580"]

За прылаўкам - Таццяна Страленя[/caption]
У «Родным куце» прывабліваюць і зніжкі на асобныя віды тавараў. Змяншэнне гандлёвай надбаўкі можна заўважыць па рознакаляровых цэнніках на паліцах і па палетнай выкладцы ў цэнтры гандлёвай залы. Па словах загадчыцы магазіна Святланы Лазук, акцыі Белкаапсаюза праводзяцца ў магазіне пастаянна, напрыклад, на кандытарскія і каўбасныя вырабы кааппрама. Танней на 5% каштуе і каўбасная прадукцыя сноўскага агракамбіната. Таму руплівыя гаспадыні ніколі не праходзяць міма абвестак са словамі «Цена дня», а таксама «Наша марка».
[caption id="attachment_58545" align="aligncenter" width="400"]

Марына Ганчарык[/caption]
Разлічыцца на касе можна як наяўнымі сродкамі, так і з дапамогай банкаўскай карткі. Дарэчы, на ўваходзе ў магазін працуюць банкамат і інфакіёск.
Асабліва шматлюдна тут у канцы працоўнага дня, калі гараджане і жыхары навакольных вёсак вяртаюцца дамоў і па дарозе заходзяць у краму па прадукты для вячэры. Тым больш, што ў 17 гадзін абавязкова прывязуць гарачы хлеб і батон, выпечаныя ў Капыльскім кааппраме, і за лічаныя хвіліны магазін напоўніцца апетытным водарам.
— Мне падабаюцца нашы пакупнікі: яны ветлівыя і добразычлівыя, — працягвае размову Святлана Іванаўна. — А мы ў сваю чаргу імкнёмся выканаць іх запыты. Мікрараён гэты памаладзеў, тут з’явілася шмат сем’яў, дзе гадуюцца малыя дзеткі, таму асаблівую ўвагу мы надаём завозу дзіцячага харчавання. Ды і кіраўніцтва да нас ставіцца з разуменнем: в.а. старшыні праўлення райспажыўтаварыства Вік-тар Смусянок, яго намеснікі Наталля Канончык і Анжэла Галушка заўсёды прыслухоўваюцца да нашых прапаноў і пажаданняў.
— Упэўнена, Белкаапсаюз — арганізацыя надзейная, таму памяняць спажывецкую кааперацыю на іншае месца жадання ў мяне няма: тут я адчуваю сябе абароненай. Падабаецца мне і наш магазін, — быццам падводзіць вынікі прадавец Таццяна Страленя.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара