Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 10 июля 2017 14:18

Иностранные граждане должны знать

Иностранцы, находящиеся в Республике Беларусь, обязаны соблюдать Конституцию Республики Беларусь и иные акты законодательства Республики Беларусь, уважать ее национальные традиции. 15_28 Однако бывают случаи, когда иностранцу аннулируют разрешение на проживание в нашей стране. Об этом и других вопросах, касающихся пребывания граждан иных государств в Республике Беларусь, в интервью с начальником отдела по гражданству и миграции Копыльского РОВД Олегом ОСИПОВЫМ. — Олег Алексеевич, приведите, пожалуйста, несколько примеров, когда иностранцу может быть отказано в выдаче визы для въезда в Республику Беларусь или во въезде в Республику Беларусь. — Да, такие причины существуют. К примеру, если иностранец осужден в Республике Беларусь или другом государстве за совершение преступления, признаваемого таковым в соответствии с Уголовным кодексом Республики Беларусь, и судимость не снята или не погашена. Если имеются достаточные основания полагать, что иностранец может уклониться от выезда из Республики Беларусь по окончании срока временного пребывания или временного проживания, использовать территорию Республики Беларусь для незаконной миграции в третье государство. И, конечно же, если пребывание иностранца в Республике Беларусь противоречит интересам национальной безопасности Республики Беларусь, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод граждан Республики Беларусь и других лиц. Существуют и другие веские основания для того, чтобы иностранец не имел право на получение визы для въезда в Республику Беларусь или принятия решения о его въезде в Республику Беларусь. — А на каких основаниях происходит аннулирование разрешения на постоянное проживание. — Таких тоже немало. К примеру, разрешение на постоянное проживание, выданное иностранцу, может быть аннулировано, если утрачены основания, по которым было принято решение о выдаче иностранцу разрешения на постоянное проживание. Если иностранец пребывал за пределами Республики Беларусь более ста восьмидесяти трех суток в календарном году. В случае, когда иностранец и члены его семьи (супруг (супруга), дети, усыновленные (удочеренные) старше восемнадцати лет, не состоящие в браке, подопечные), постоянно проживающие в Республике Беларусь, не имеют законного источника получения доходов, обеспечивающего ему и членам его семьи прожиточный минимум, установленный в Республике Беларусь, на период более шести месяцев. Если иностранец более одного года не имеет действительного вида на жительство. Есть и другие условия, о которых, безусловно, должны знать иностранцы, проживающие на территории нашей страны. — Насколько строго подходит законодательство Беларуси к ситуации, когда иностранного гражданина задерживают в состоянии алкогольного опьянения во время управления транспортным средством? — Снисхождений никаких нет. В случае управления транспортным средством в состоянии алкогольного или наркотического опьянения в отношении иностранных граждан и лиц без гражданства рассматривается вопрос о высылке из Республики Беларусь. — Куда можно обращаться по всем возникающим вопросам и за подробным разъяснением прав и обязанностей иностранного гражданина? — В первую очередь — в отдел по гражданству и миграции Копыльского РОВД (телефон 25-9-87), где дадут все необходимые разъяснения. Маргарита САКОВИЧ
Воскресенье, 09 июля 2017 15:01

Трагическая судьба молодого поэта

9 ліпеня спаўняецца 105 год з дня нараджэння нашага земляка — паэта Сяргея Астрэйкі, жыццё якога, як і многіх іншых літаратараў, трагічна скончылася ў крывавым 37-м годзе. huge_1fe009bf-3ef8-4bf3-8f2a-b4f1fc645b1a Паэт Сяргей Астрэйка нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Каласаўшчына ў сялянскай сям’і. Вершы пачаў пісаць яшчэ падчас вучобы ў Капыльскай сямігодцы. Скончыўшы яе, у 1928 паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, дзе правучыўся да 1930 года. У 1928-м па рэкамендацыі Цішкі Гартнага вершы Астрэйкі з’явіліся ў газеце «Чырвоная змена». З гэтага часу яго творы пачалі шырока друкаваць у перыёдыцы. У 1932–1933 гадах Астрэйка працуе навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук, займаецца складаннем слоўнікаў навуковай тэрміналогіі, спрабуе свае сілы як крытык. Ужо ў такім маладым узросце Сяргей Астрэйка праявіў сябе глыбокім і дасведчаным знаўцам роднай мовы, эстэтычна тонка адчуваў усе адценні паэтычнага слова, што асабліва праявілася ў яго выдатнай паэме «Бенгалія», якую высока ацанілі сучаснікі. Паэма была напісана з нагоды прыезду ў СССР вядомага індыйскага пісьменніка Рабіндраната Тагора ў верасні 1930 года. Тады С. Астрэйка вельмі зацікавіўся гісторыяй Індыі, якая пачынала вызваляцца ад каланіяльнага ўціску. Ён прачытаў творы Р. Тагора, гістарычную літаратуру пра яго малую радзіму Бенгалію. Паводле ўспамінаў Сяргея Грахоўскага, «Бенгалія» вельмі спадабалася Янку Купалу, які слухаў паэму ў выкананні самога аўтара. На вялікі жаль, рукапіс «Бенгаліі», як і іншыя творы паэта, загінуў у полымі вайны. У 1933 годзе 21-гадовы паэт быў беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС і высланы ў г. Ірбіт Свярдлоўскай вобласці, дзе змог уладкавацца бухгалтарам на Ірбіцкім падшыпнікавым заводзе. I ў такіх умовах ён займаўся творчасцю, перакладаў на беларускую мову творы Аляксандра Пушкіна. Там, у Сібіры, па сфабрыкаваным абвінавачванні ссыльны Сяргей Астрэйка быў паўторна арыштаваны. 13 верасня 1937 года маладому 25-гадоваму беларускаму паэту быў вынесены смяротны прысуд. У той жа дзень яго расстралялі. Падрыхтаваны да друку перад арыштам першы паэтычны зборнік Сяргея Астрэйкі так і застаўся неапублікаваны. Вершы з яго былі надрукаваны толькі ў наш час.
Наплывае адчай,             і зыбаецца сум Павуціннаю кволасцю                баб’яга лета. Нас халодныя ветры   латошаць, трасуць, У тумане прапалі            імклівыя мэты.   Наплывае адчай,             і зыбаецца сум. Крылляў порсткіх              ніяк не ўзняць. Парахня Пераела нутро,           збузавала красу. Не адходзіць ад нас       ні на крок цішыня.   Нашым дзеям смяротны прыйшоў                        рачанец. Дзіды часу навылет          пратнулі нутро. Воблік наш гартаваны ў гадах учарнеў Ад туманнай імжакі        і зыркіх вятроў.   Нашым дзеям   смяротны прыйшоў                          рачанец. Нас адкінулі шуфлем              у згоніны веку, Як святлом каганцовым жыццё                         мільгане, Прыляціць мо      рыданне аднекуль?   Больш ніколі не ўбачым трывожнай                              зары, Палахлівых кастроў прыгуменнай рабіны. Наш апошні з грудзей анямелых узрыд Па жыцці засумуе            і ў далях загіне.   Больш ніколі не ўбачым трывожнай                               зары (Нас, пахілых, нядэшлых, зямлёй занясе). I без нас будуць з ветрам аўсы гаварыць, I начамі купацца         ў квяцістай расе.   Шмат гадоў перажыта,               загашана дум, Неўпынёных узлётаў развеяна ў полі. Так напісана, мусіць, было на раду... То спружынавы росхін трагічнае                              долі...   Шмат гадоў перажыта,             загашана дум... Усё бліжэюць магілы халоднай абрысы. Развітанне ўсім,       што за намі ідуць, Чые сэрцы гараць,         як раздзьмуханы                          прысак! 30-я гады ХХ ст. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Пятница, 07 июля 2017 21:55

А хто ў вашым доме гаспадар?

Стагоддзі крочылі па сцяжынках, дарогах, шляхах самай сонечнай у свеце Беларусі гаспадар ды  гаспадыня. Яны крочылі па роднай зямлі, а над імі ў нябёсах лунаў сам Гасподзь. А госці, заходзячы ў хату, заўсёды віталіся прыгожа і з павагай: xeDvopoMJIM — Добры дзень, пане-гаспадару! А вось сям’я збіраецца на вячэру. Гаспадар пытаецца: — Што вячэраць будзем? — Што Бог паслаў, — паважліва адказвае гаспадыня. I кожны вечар гаспадары гаварылі:«Дзякуй Богу, Ісусу Хрысту, Найсвентшай Маці за вячэру». Канешне, гаспадар — гэта перш за ўсё ўласнік ці нават у наш камерцыйны век — прыватны наймальнік, але традыцыйны айчынны гаспадар — гэта найперш уладальнік сялянскага двара, надзелу. Ва ўсе часы на Бацькаўшчыне высока цаніліся дбайныя і руплівыя гаспадары, якія ўмелі працаваць, адчуваць сябе добрымі людзьмі, былі гаспадарлівымі. Хто ж такі гаспадарлівы чалавек? Гэта эканомны, ашчадны, руплівы, дзелавы, клапатлівы ў вядзенні гаспадаркі. Традыцыйны гаспадар — гэта араты, сейбіт, хлебароб, той, хто здольны ўмацаваць сваю гаспадарку. Таму менавіта жніво, добры ўраджай заўсёды былі сапраўдным святам, самай важнай падзеяй для гаспадара. I я лічу, што зусім не выпадкова гаспадары Бацькаўшчыны, пытаючыся пра жыццё, цікавіліся найперш, як урадзіла жыта. Зразумела: ёсць хлеб, жыта — будзе і жыццё. Раней нашы продкі свой дом называлі ГАСПОДА і верылі ў існаванне Дамавіка. Часцей за ўсё ён успрымаўся як ашчадны, клапатлівы гаспадар, які ва ўсім дапамагае працаздольнай і дружнай сям’і. Пры пераездзе ў новую хату дамавіка запрашалі з сабой: «Дамавік, дамавік, не заставайся тут, а ідзі з нашай сям’ёй». Цікава, што на святы гаспадары павінны былі выказаць свае адносіны дамавіку: падарыць келіх віна, лустачку хлеба, кавалачак сала... Гэтую ежу пакідалі на стале нанач, каб дамавік пачаставаўся. Верылі, што апоўначы ён абавязкова выйдзе са свайго патаемнага месца і прыме ежу, і тады раніцай можна будзе заўважыць сляды яго прысутнасці і адчуць, як змяніўся ў лепшы бок сам сямейны лад. Дамавік, які жыў у згодзе з гаспадарамі, абавязкова папярэджваў аб надыходзячай бядзе ці нястачы. Той, хто пачуе гэтыя перасцярогі, здолее перамагчы непрыемныя падзеі... 3 пакалення ў пакаленне перадаваліся пэўныя забароны ў адносінах да дамавіка: заходзячы ў хлеў, моцна не размаўлялі, каб не «турбаваць» дамавіка; калі прыносілі ў хату дровы, не кідалі іх з грукатам;   жанчыны не павінны былі хадзіць па хаце з распушчанымі і не пакрытымі хусткай валасамі. Калі ж гаспадыня забывала пакінуць дамавіку прысмакі, той мог пакрыўдзіцца і перастаць дапамагаць гаспадарам — знікала жаданне працаваць, пачыналі панаваць хваробы ды нястачы. I тых, хто дрэнна вёў гаспадарку, не клапаціўся пра чысціню і парадак, дамавік пужаў. Побач з гаспадаром заўсёды была гаспадыня. I жыта жалі звычайна гаспадыні: не толькі сталыя жанчыны, але і маладыя, і дзяўчаты, якія імкнуліся хутчэй навучыцца гэта рабіць. I калі гаспадар быў галавой і рукамі сям’і, то яго жонка — вачыма і сэрцам. Наш народ-паэт пра гаспадаранне выказваўся і ў шматлікіх прыказках і прымаўках: «Гаспадарка свет корміць», «Гаспадарку вадзіць — не разінуўшы рот хадзіць», «Пільнуй гаспадаркі будуць у гаршку скваркі».  «Праца ў добрага гаспадара заўсёды знойдзецца» і інш.           I калі гаспадар звычайна здабываў хлеб (нават адну з марак мукі ў XXI стагоддзі пачэсна назвалі «Гаспадаром»!), то гаспадыня рупілася ля стала, каб не адзін хлеб быў на ім, а некаторыя кабеты наогул станавіліся хатнімі гаспадынямі. Часта жанчыны імкнуцца ўсю гаспадарку ўзваліць на сябе, стаць гаспадаром у спадніцы. Гэта, думаю, няправільна. Што ж найперш неабходна звычайнаму жыхару Беларусі? Адкажу ўпэўнена: быць гаспадаром ці гаспадыняй свайго лёсу — у сваёй хаце, у сваёй сям’і. А хто ў вашым доме гаспадар? Гаспадары ды гаспадыні, беларусы ды беларусачкі Бацькаўшчыны! Будзьце прыгожымі і працавітымі, разумнымі і ашчаднымі. Гадуйце сваіх дзетак на радасць сабе і будучаму роднай старонкі! Канстанцін КАРНЯЛЮК, няштатны карэспандэнт
Сёлета мы святкуем 135-годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Янкі Купалы. І гэта цудоўная нагода яшчэ раз узгадаць пра славутага паэта і асабліва пра тое, што звязвала яго і нашу родную Капыльшчыну. Купала даволі часта прыязджаў у Капыль. Адзін з такіх візітаў, які адбыўся 18 ліпеня 1932 года, быў прысвечаны пастанове ЦК ВКП(б) «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый». У зале Дома сацыялістычнай культуры (будынак сучаснага ЗАГСа), дзе праходзіла літаратурная вечарына, сабралася шмат народу, усе з вялікай увагай слухалі беларускага песняра. [caption id="attachment_58639" align="aligncenter" width="580"]Пасюкевіч У.М. «Я. Купала і Ц. Гартны ў Капылі», 1930 год. Пасюкевіч У.М. «Я. Купала і Ц. Гартны ў Капылі», 1930 год.[/caption] Ды і ўвогуле ў 30-я гады мінулага стагоддзя Янка Купала не раз наведваў Капыль, прыязджаў пагасцяваць у шчырых сяброў па пяру — Цішкі Гартнага, Алеся Гурло, Чарнушэвічаў, актыўнай дзеячкі беларускай нацыянальнай культуры Алесі Александровіч. У адзін з такіх прыездаў летам 1933 года Янка Купала кароткі час адпачываў у Капылі. Жыў ён па Пралетарскай вуліцы, у доме Марозаў, іх яшчэ па-капыльску называлі Балошкі. У гэтых Балошкаў у той час гасцявала іх нявестка Алеся Александровіч з дзецьмі, якую Янка Купала вельмі паважаў і высока цаніў. Дарэчы, у гэты ж час у Капылі жыў Цішка Гартны, а ў Цімкавічах — Кузьма Чорны. Праз некалькі дзён прыехаў Мікола Хведаровіч, які пазней так апісваў сустрэчу: «Янка Купала абрадаваўся майму прыезду… Дні тады выдаліся пагодлівыя. Мы штодня хадзілі на Каменшчыну ў стары сасновы лес, які раскінуўся на пагорыстых схілах невялікай рачулкі… Трымаючыся адзін за аднаго, мы спускаліся з падцаркоўнай гары і, пераскочыўшы гаманлівы ручай, ішлі лугам, усыпаным духмянымі кветкамі. У векавым сасновым бары выбіралі цяністую прахалоду і давалі адпачынак натруджаным нагам. Іван Дамінікавіч знімаў туфлі і лажыўся на мурожны лясны дыван. «Райскі закутак» — так назваў ён гэты бор. Янка Купала прыехаў у Капыль з новымі творчымі планамі. Ён толькі што вярнуўся з камандзіроўкі… Я ведаў, што Купала пачаў пісаць паэму, хоць ён ніколі пра гэта не гаварыў. Але хіба ж утрымаецца паэт, каб не падзяліцца новымі радкамі свайго твора? …Разам з намі бываў Цішка Гартны. Ён не даваў доўга ляжаць на адным месцы і ўсё вадзіў у тыя мясціны, дзе некалі адбываліся падпольныя сходкі сацыял-дэмакратаў, паказваў Замкавую гару, расказваў пра ўладара тутэйшых ваколіц, які насыпаў і адбудаваў замчышча. Нярэдка, узяўшы сетку-таптуху, мы ішлі на рыбалку. Нашы паходы ў рыбу і ў грыбы заўсёды суправаджаў мой меншы брат Саша. — Шашачка, — казаў Іван Дамінікавіч, — вы добра ведаеце сваю рэчку, дык вы раздзявайцеся і разам з Міколам будзеце лавіць, а я ваша адзенне панашу… Так яно заўсёды і было. Праўда, лавілася дробная рыбка, але аднаго разу папаўся ў сетку добры шчупак. Як быў рады Янка Купала! — Трымайце, Шашачка, гэтага прайдзісвета. Бярыце самі, не давайце Міколу, ён выпусціць,— усхвалявана крычаў ён з берага. I Саша так прывык да Янкі Купалы, што нават вечарамі пачаў забягаць да Балошкаў, каб пагутарыць з ім. У сувязі з прыездам Янкі Купалы ў Капыль райкам партыі наладзіў агульнагарадскі літаратурны вечар. Усхваляваныя капыляне сустрэлі паэта вельмі ўрачыста і ветліва. Дом культуры не мог змясціць усіх жадаючых. Янка Купала чытаў паэму «Магіла льва», а потым строфы з паэмы «Над ракой Арэсай»». У 1982 годзе на будынку былога Дома сацыялістычнай культуры, дзе і праходзілі сустрэчы паэта з капылянамі (на той час — кінатэатра «Мір») з’явілася мемарыяльная дошка. Але пазней яе знялі. Тры гады таму мемарыяльная дошка ў гонар класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы зноў заняла сваё месца на будынку Капыльскага ЗАГСа.   Леў Клейнбарт – першы біёграф паэта Некія нябачныя пуцявіны звязвалі класіка беларускай літаратуры з Капыльшчынай. Дарэчы, першы біёграф Янкі Купалы і адзін з першых даследчыкаў яго творчасці быў таксама наш зямляк — Леў Клейнбарт. Ён зрабіў неацэнны ўнёсак у навуковае вывучэнне біяграфіі Купалы, распачатае перапіскай з паэтам. [caption id="attachment_58640" align="aligncenter" width="580"]Леў Клейнбарт першы справа ў верхнім радзе Леў Клейнбарт першы справа ў верхнім радзе[/caption] З Купалам Клейнбарт пазнаёміўся ў Пецярбургу вясною 1910 года праз Цішку Гартнага. Ён сустракаўся і перапісваўся з Купалам на працягу многіх гадоў. Ліст Янкі Купалы да Клейнбарта 1910 года стаў першай вядомай аўтабіяграфіяй паэта. У 1913 годзе Купала дасылае Клейнбарту свае вершы. «Высылаю в ваше распоряжение свои книжечки, — піша ён. — Буду очень вам благодарен, если дадите мне возможность ближе познакомиться с русским литературным миром, который меня постоянно интересовал, но который доселе мне совершенно незнаком». Пазней у кнізе «Беларусь маладая» Клейнбарт напіша: «Товарищ моей юности Александр Порфирьевич Еремич — директор Елисеевской больницы в Лесном — сказал мне, что у него имеется на руках свободная наличность, которую он предназначает для издания какого-нибудь поэта из народа. У меня же лежали на столе в это время «Радуница» Есенина, присланная мне им в рукописи, и стихи Янки Купалы, с чем я и пошел к Еремичу на встречу. Белорус по происхождению, он предпочел Купалу… Так и появилась «Шляхам жыцця». Дарэчы, Клейнбарт адным з першых убачыў у асобе Купалы цэнтральную фігуру беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ён вызначаў творчы метад Купалы як рамантычны рэалізм, які зусім не ўпускаў з поля зроку рэчаіснасці. Леў Клейнбарт лічыў Купалу глыбока народным і арганічна нацыянальным паэтам. Таксама Леў Максімавіч стаў аўтарам першага манаграфічнага раздзела пра Купалу ў кнізе «Маладая Беларусь», прадмовы да «Зборніка вершаў» Купалы на рускай мове. Ён — і аўтар першай манаграфіі пра Янку Купалу «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай».
З ліста Купалы да Л. Клейнбарта: «Первое стихотворение на белорусском языке я написал, если можно так выразиться, случайно. Ехал я в Минск. Передо мною ехали известные мне барышни высшего от меня класса. Вдруг они выпали из повозки довольно в пикантных позах. Вот этот эпизод и толкнул меня написать юмористическое стихо-творение… С этого времени я и начал писать.»
Мы адзначаем Не засталіся ў баку ад святкавання адметнай даты ўстановы культуры Капыльшчыны. Яшчэ ў маі ў Песачанскай сельскай бібліятэцы пачала працаваць кніжная выстава «Паэты на ўсе часы», прысвечаная 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. А супрацоўнікі Капыльскай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі літстайл «Паэзія дзецям і пра дзяцей». У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі днямі адбылася літаратурная вандроўка «Песняры зямлі беларускай», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. У лістападзе запланаваны літаратурная слайд-вандроўка  «Знакавыя постаці Беларусі» і кніжна-ілюстраваная выстава «Песняры зямлі беларускай». Дзень казак Я. Купалы і Я. Коласа «А пачнём мы казку так» стаў добрай нагодай сабрацца разам чытачам Лясноўскай сельскай бібліятэкі. Майстэрства выразна чытаць вершы змаглі прадэманстраваць наведвальнікі Новадоктаравіцкай сельскай бібліятэкі падчас правядзення конкурсу «Нас слова Купалы да творчасці кліча». Літаратурнае падарожжа «Сучаснік назаўсёды — Купала» здзейснілі наведвальнікі Дзяржынскай бібліятэкі-клуба. Бліжэй пазнаёміцца з творчасцю паэта змогуць чытачы Быстрыцкай сельскай бібліятэкі падчас правядзення Тыдня Купалаўскай кнігі. У Вялікараёўскай бібліятэцы-клубе аматараў творчасці Купалы збярэ кніжная выстава: «Майстэрства паэтаў: лёс светлы, лёс высакародны», а даведацца пра асаблівасці творчасці можна падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны «Сярод сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай…». Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Суббота, 08 июля 2017 14:41

А видна ли хозяйственная рука?

В преддверии уборочной кампании-2017 большое внимание уделяется вопросам санитарно-бытовых условий, созданных на мехдворах сельхозпредприятий района, а также наведению порядка на территориях машинно-тракторных  парков, зерноскладов и зерносушильных  комплексов. Проверка выполнения поставленных задач и стала целью рейда, который был организован сотрудниками районного центра гигиены и эпидемиологии совместно с редакцией газеты «Слава працы». Помимо этого внимание рейдовой бригады  привлекало содержание прифермских территорий. Мехдвор — сердце хозяйства [caption id="attachment_58636" align="aligncenter" width="580"]В таких условиях вынуждены переодеваться работники на мехдворе ОАО «П-з Дусаевщина» В таких условиях вынуждены переодеваться работники на мехдворе ОАО «П-з Дусаевщина»[/caption] Первым местом остановки рейдовой бригады стал мехдвор ОАО «П-з Дусаевщина». Открывшаяся картина, мягко говоря, удивила. И не просто удивила, а заставила задуматься над тем, в каких условиях вынуждены работать механизаторы. Крыша помещения, где ремонтируется техника, напоминает… дуршлаг! И поскольку рейд прошел как раз после основательных ливневых дождей, в этом можно было убедиться воочию: напольное покрытие мастерской буквально полностью скрыто под грязными лужами. Исключением стал небольшой островок, где и расположился работник хозяйства, чтобы отремонтировать неисправный трактор. По словам и.о. директора ОАО «П-з Дусаевщина» Александра Барковского, данная проблема в сельхозпредприятии существует уже давно. Чтобы отремонтировать крышу, нужны немалые денежные средства, которыми хозяйство пока не располагает. И если для ремонта кровли нужны деньги, то поддержание чистоты в помещениях мастерских, насколько это возможно в сложившейся ситуации, вложений не требует. Здесь нужно лишь ответственное отношение самих работников и желание навести порядок вокруг себя. Еще в прошлый приезд специалисты ГУ «Копыльский райЦГЭ» заведующему мастерскими Александру Болбасу сделали замечание по поводу разбросанных по углам помещения колодок и другого бытового мусора. С момента той проверки прошло уже два месяца, а воз, как говорится, и ныне там: старые канистры, доски, бутылки и даже стул свалены в кучу. Александр Болбас заверяет рейдовую бригаду, что в самые ближайшие сроки в здании мастерских все будет убрано. К сожалению, не работают на мехдворе и душевые, поэтому пока что у механизаторов нет возможности помыться после напряженного рабочего дня. — Мы вплотную занимаемся этой проблемой, — комментирует ситуацию Александр Барковский. — Ведется ремонт котла, будем ремонтировать крышу. До начала уборочной мы планируем завершить эти работы. Что ж, хочется верить, что в сельхозпредприятии все же позаботятся о комфортных условиях труда, а пока что рабочим на мехдворе негде даже расположиться, чтобы в спокойной и удобной обстановке пообедать. Кушать приходится сидя на корточках: на территории нет даже элементарной скамейки и навеса, чтобы можно было хоть на время спрятаться от полуденного солнца. Не оборудована и гардеробная комната, механизаторы вынуждены переодеваться в комнате отдыха. Отмечаем и тот факт, что медицинская аптечка, которая обязательно должна быть на мехдворе, также не полностью укомплектована. Что касается наведения порядка на территории мехдвора, то и здесь существуют определенные проблемы. Пока что не совсем готовы к приему нового урожая зерносклады. Однако, по словам заведующего складом Елены Борозненок, подготовительные работы активно ведутся. [caption id="attachment_58635" align="aligncenter" width="580"]На мехдворе УП «ПИК-Лесное» механизаторы могут комфортно переодеться и пообедать На мехдворе УП «ПИК-Лесное» механизаторы могут комфортно переодеться и пообедать[/caption] Совершенно противоположная ситуация сложилась на мехдворе в УП «ПИК-Лесное». Аккуратные, чистые мастерские, где у механизаторов всегда есть возможность вымыть руки (умывальник установлен здесь же). В приятной обстановке работники могут переодеться перед началом трудового дня, причем металлические шкафчики, установленные в одной из комнат мастерской, закрываются на ключ. Тут имеются стол и скамейки, где можно спокойно пообедать. В сельхозпредприятии позаботились и о том, чтобы механизаторы могли помыться в конце рабочего дня. Есть только одно замечание: в душевой отсутствуют резиновые коврики, наличие которых требуют санитарные нормы и правила. [caption id="attachment_58634" align="aligncenter" width="400"]Содержимое аптечки демонстрирует диспетчер УП «ПИК-Лесное» Татьяна Ярмолович Содержимое аптечки демонстрирует диспетчер УП «ПИК-Лесное» Татьяна Ярмолович[/caption] Территория мехдвора — в полном порядке, несмотря на то, что она не заасфальтирована. Нигде не валяются металлолом и ненужные запчасти от тракторов и автомобилей. Полностью укомплектована аптечка, ее содержимое рейдовой бригаде показывает диспетчер Татьяна Ярмолович. — Мы постарались создать неплохие санитарно-бытовые условия для механизаторов, — говорит директор УП «ПИК-Лесное» Леонид Станиславчик. — И это касается не только времени уборочной кампании. Идеальный порядок царит и на территории зерносушилки, которая расположена в агрогородке Лесное. Здесь полностью убрана трава около забора, территория ограждена, а асфальтовое покрытие начисто выметено. Что ж, остается только сказать, что зерносушильный комплекс «ЗСК-30Ш» полностью готов к приему нового урожая. Работу по наведению порядка на прилегающей к мехдвору территории провели в УП «Бобовня». Убрали мусор, разобрали ненужный хлам, а вот полностью скосить сорную растительность времени или желания не хватило. Как и убрать за зданием мастерской разбросанный в беспорядке металлолом. — Конечно, работы предстоит еще немало, — соглашается заместитель директора по идеологической работе Николай Ермоленко. — Однако мы не остановимся на достигнутом, а будем продолжать благоустройство. На территории машинно-тракторного парка есть добротная беседка, где установили стол и скамейки. В ней очень удобно хоть на время спрятаться от палящего солнца, а также приятно провести обеденное время. Также у механизаторов есть возможность ежедневно принимать душ. А вот гардеробная комната на мехдворе не оборудована, поэтому переодеваться работникам приходится, как говорится, где попало. Приложить руку нужно и в здании мастерских, где вопрос чистоты оставляет желать лучшего: запчасти и мусор валяются там, где им совсем не место. Николай Ермоленко обещает в кратчайшие сроки устранить эти недочеты. Готов к приему первого урожая и зерносушильный комплекс «ЗСК-30Ш», который введен в эксплуатацию два года назад.  А вот территория вокруг него еще требует уборки: траву скосить, разровнять грунт, убрать битый кирпич. Возле старого «КЗС-10» — порядок, однако пока что ведется капитальный ремонт этого комплекса. — К уборочной он будет запущен, — говорит Николай Ермоленко. — Иначе быть не может, ведь одна сушилка попросту не справится с объемом привозимого с поля зерна. И фермы должны быть в порядке Помимо всех озвученных вопросов, рейдовая бригада обратила внимание и на санитарное состояние прифермских территорий в посещенных хозяйствах, которые также должны постоянно содержаться в чистоте. Из всех посещенных ферм замечания были сделаны только по МТФ «Велешино» ОАО «П-з Дусаевщина», где не полностью обкошена территория и не оборудовано по правилам навозо- хранилище. Стоит отметить аккуратную прифермскую территорию МТФ «Старый Копыль» и МТФ «Низковичи», которые принадлежат этому же хозяйству. Следят за чистотой около ферм и в УП «ПИК-Лесное», где рейдовая бригада посетила МТФ «Осово». Радует глаз красота, созданная работниками МТФ «Бобовня» УП «Бобовня». Цветущие клумбы, скамейки, импровизированное озеро с лебедями и декоративные фигурки из дерева, безусловно, украсили территорию и помогли придать приятный вид далеко не новой ферме. В рейде участвовали: Инна МАКАРЕНКО, помощник врача-гигиениста ГУ «Копыльский райЦГЭ»; Антонина ГОРДИЕВИЧ, помощник врача-гигиениста ГУ «Копыльский райЦГЭ»; Кристина ЖОГОЛЬ, заведующий агропромышленным отделом «СП»
Страница 3918 из 4839