Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

70

А хто ў вашым доме гаспадар?

07.07.2017
Стагоддзі крочылі па сцяжынках, дарогах, шляхах самай сонечнай у свеце Беларусі гаспадар ды  гаспадыня. Яны крочылі па роднай зямлі, а над імі ў нябёсах лунаў сам Гасподзь. А госці, заходзячы ў хату, заўсёды віталіся прыгожа і з павагай: xeDvopoMJIM — Добры дзень, пане-гаспадару! А вось сям’я збіраецца на вячэру. Гаспадар пытаецца: — Што вячэраць будзем? — Што Бог паслаў, — паважліва адказвае гаспадыня. I кожны вечар гаспадары гаварылі:«Дзякуй Богу, Ісусу Хрысту, Найсвентшай Маці за вячэру». Канешне, гаспадар — гэта перш за ўсё ўласнік ці нават у наш камерцыйны век — прыватны наймальнік, але традыцыйны айчынны гаспадар — гэта найперш уладальнік сялянскага двара, надзелу. Ва ўсе часы на Бацькаўшчыне высока цаніліся дбайныя і руплівыя гаспадары, якія ўмелі працаваць, адчуваць сябе добрымі людзьмі, былі гаспадарлівымі. Хто ж такі гаспадарлівы чалавек? Гэта эканомны, ашчадны, руплівы, дзелавы, клапатлівы ў вядзенні гаспадаркі. Традыцыйны гаспадар — гэта араты, сейбіт, хлебароб, той, хто здольны ўмацаваць сваю гаспадарку. Таму менавіта жніво, добры ўраджай заўсёды былі сапраўдным святам, самай важнай падзеяй для гаспадара. I я лічу, што зусім не выпадкова гаспадары Бацькаўшчыны, пытаючыся пра жыццё, цікавіліся найперш, як урадзіла жыта. Зразумела: ёсць хлеб, жыта — будзе і жыццё. Раней нашы продкі свой дом называлі ГАСПОДА і верылі ў існаванне Дамавіка. Часцей за ўсё ён успрымаўся як ашчадны, клапатлівы гаспадар, які ва ўсім дапамагае працаздольнай і дружнай сям’і. Пры пераездзе ў новую хату дамавіка запрашалі з сабой: «Дамавік, дамавік, не заставайся тут, а ідзі з нашай сям’ёй». Цікава, што на святы гаспадары павінны былі выказаць свае адносіны дамавіку: падарыць келіх віна, лустачку хлеба, кавалачак сала... Гэтую ежу пакідалі на стале нанач, каб дамавік пачаставаўся. Верылі, што апоўначы ён абавязкова выйдзе са свайго патаемнага месца і прыме ежу, і тады раніцай можна будзе заўважыць сляды яго прысутнасці і адчуць, як змяніўся ў лепшы бок сам сямейны лад. Дамавік, які жыў у згодзе з гаспадарамі, абавязкова папярэджваў аб надыходзячай бядзе ці нястачы. Той, хто пачуе гэтыя перасцярогі, здолее перамагчы непрыемныя падзеі... 3 пакалення ў пакаленне перадаваліся пэўныя забароны ў адносінах да дамавіка: заходзячы ў хлеў, моцна не размаўлялі, каб не «турбаваць» дамавіка; калі прыносілі ў хату дровы, не кідалі іх з грукатам;   жанчыны не павінны былі хадзіць па хаце з распушчанымі і не пакрытымі хусткай валасамі. Калі ж гаспадыня забывала пакінуць дамавіку прысмакі, той мог пакрыўдзіцца і перастаць дапамагаць гаспадарам — знікала жаданне працаваць, пачыналі панаваць хваробы ды нястачы. I тых, хто дрэнна вёў гаспадарку, не клапаціўся пра чысціню і парадак, дамавік пужаў. Побач з гаспадаром заўсёды была гаспадыня. I жыта жалі звычайна гаспадыні: не толькі сталыя жанчыны, але і маладыя, і дзяўчаты, якія імкнуліся хутчэй навучыцца гэта рабіць. I калі гаспадар быў галавой і рукамі сям’і, то яго жонка — вачыма і сэрцам. Наш народ-паэт пра гаспадаранне выказваўся і ў шматлікіх прыказках і прымаўках: «Гаспадарка свет корміць», «Гаспадарку вадзіць — не разінуўшы рот хадзіць», «Пільнуй гаспадаркі будуць у гаршку скваркі».  «Праца ў добрага гаспадара заўсёды знойдзецца» і інш.           I калі гаспадар звычайна здабываў хлеб (нават адну з марак мукі ў XXI стагоддзі пачэсна назвалі «Гаспадаром»!), то гаспадыня рупілася ля стала, каб не адзін хлеб быў на ім, а некаторыя кабеты наогул станавіліся хатнімі гаспадынямі. Часта жанчыны імкнуцца ўсю гаспадарку ўзваліць на сябе, стаць гаспадаром у спадніцы. Гэта, думаю, няправільна. Што ж найперш неабходна звычайнаму жыхару Беларусі? Адкажу ўпэўнена: быць гаспадаром ці гаспадыняй свайго лёсу — у сваёй хаце, у сваёй сям’і. А хто ў вашым доме гаспадар? Гаспадары ды гаспадыні, беларусы ды беларусачкі Бацькаўшчыны! Будзьце прыгожымі і працавітымі, разумнымі і ашчаднымі. Гадуйце сваіх дзетак на радасць сабе і будучаму роднай старонкі! Канстанцін КАРНЯЛЮК, няштатны карэспандэнт

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей