У яе ўваходзіць поўнасцю ўвесь калектыў, 112 чалавек.
Так сталася, што прафсаюз на прадпрыемстве ўжо даўно не асацыіруецца толькі з арганізацыяй культурна-масавай работы і аказаннем матэрыяльнай дапамогі. Ён займае актыўную пазіцыю і ў сацыяльна-эканамічным напрамку, наладжаны грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, з гэтай мэтай на самых буйных аб’ектах тут дзейнічаюць чатыры грамадскія інспектары. Прафкам уважліва сочыць за выкананнем усіх палажэнняў калектыўнага дагавору, аказваюцца бясплатныя кансультацыі па жыллёвых, пенсійных і іншых пытаннях.
[caption id="attachment_58523" align="aligncenter" width="580"]

Старшыня прафкама Аляксандр Раманоўскі з членамі прафкама Таццянай Коршак, Марынай Рымашэўскай і Вольгай Шыманскай[/caption]
Сіла прафсаюзнай арганізацыі — у яе масавасці, згуртаванасці, у энергічным і прынцыповым прафкаме. Менавіта такі і працуе на дарожным прадпрыемстве. Старшынёй прафкама ўжо каля дваццаці гадоў з’яўляецца Аляксандр Раманоўскі. Яму ўдалося аб’яднаць вакол сябе ініцыятыўных і адказных работнікаў.
— Час паказаў: прафсаюзы — уплывовая сіла, яны заўсёды трымаюць руку на пульсе часу. І важкі стымул для членства ў гэтай арганізацыі — жаданне адчуваць сябе абароненым, — адзначае Аляксандр Яўгенавіч. — Ці ёсць у людзей цвёрдая ўпэўненасць у тым, што прафсаюз можа сапраўды ім дапамагчы? Проста давайце ўявім на момант, якіх сацыяльных гарантый пазбавіцца чалавек, калі знікне калектыўны дагавор, усе тыя нарматыўныя дакументы, у якіх прафсаюз на дзяржаўным узроўні прымаў самы непасрэдны ўдзел. Я лічу так: калі звяртаюцца ў прафсаюзную арганізацыю, упэўнены — яна дапаможа.
[caption id="attachment_58522" align="aligncenter" width="400"]

Грамадскі інспектар па ахове працы АББ Аляксандр Гурбан[/caption]
Афіцыйна калектыўны дагавор з’яўляецца асновай узаемадзеяння паміж прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй. Гэты нарматыўны дакумент не проста рэгулюе працоўныя адносіны і дае дадатковыя гарантыі працуючым, але і садзейнічае стабільнасці і эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства. Таму ў яго дакладным выкананні павінны быць зацікаўлены абодва бакі. Менавіта такое і назіраецца ў ДРБУ № 124.
— У наш калектыўны дагавор унесены палажэнні, якія ўзмацняюць сацыяльна-эканамічную абарону членаў прафсаюза, — дадае член прафкама, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце прадпрыемства Вольга Шыманская. — Дзякуючы рабоце прафкама і актыўнай пазіцыі яго старшыні, удаецца захаваць паўнацэнна існуючыя раздзелы і ўнесці новыя, у ліку якіх абарона ветэранаў, аздараўленне працуючых і іх дзяцей, падтрымка моладзі і многае іншае.
Не забываюцца ў прафкаме і пра правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, прапаганду здаровага ладу жыцця. За кошт прафсаюза набываюцца білеты на розныя канцэрты і паездкі, абанементы на наведванне басейна і трэнажорнай залы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Супрацоўнікі прадпрыемства — актыўныя ўдзельнікі спартакіяд і спаборніцтваў, дзе паказваюць добрыя вынікі. Пастаянным стала ўшанаванне ветэранаў і працоўных дынастый. Зараз вядзецца падрыхтоўка да 60-гадовага юбілею ДРБУ № 124, які будзе адзначацца ў кастрычніку гэтага года. У сувязі з гэтым запланавана стварэнне музея прадпрыемства, для якога зараз накопліваюцца экспанаты.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии