Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Суббота, 05 августа 2017 13:33

Каждому потребителю – свой подход

Калектыў Капыльскага філіяла ДП «Мінаблпаліва» невялікі:  23 чалавекі працуюць на Капыльшчыне і 14 — на Уздзенскім участку, які з нядаўняга часу ўваходзіць  у склад філіяла. Вядома ж, і кіраўніку, і яго падначаленым было цікава, як жа ацанілі іх работу жыхары нашага раёна падчас вывучэння грамадскай думкі. Як аказалася, даволі высока: паслугамі прадпрыемства засталіся задаволенымі ўсе апытаныя гараджане і 92% рэспандэнтаў, якія жывуць у сельскіх населеных пунктах. Тым не менш, былі выказаны і пэўныя заўвагі. Пра гэта мы гаварылі з дырэктарам філіяла ДП «Мінскаблпаліва» Сяргеем БЕЛЯКОМ. анкета — Сяргей Барысавіч, згадзіцеся, што сёння людзі хочуць мець за свае грошы толькі добры прадукт. Гэта паказала і апытанне, якое выявіла, што ёсць незадаволеныя, напрыклад, якасцю торфабрыкетаў. — Сапраўды, 11 гараджан (11,3% ад апытаных) і 19 вяскоўцаў (11,6%) адзначылі, што ў торфабрыкеце бывае шмат крошкі. Я згаджуся з гэтым меркаваннем, але адзначу, што гэты від паліва паступае ў раён з чатырох торфабрыкетных заводаў і ў асноўным іх транспартам (гэта танней!). Таму ў тым, што брыкет не той якасці, што хацелася б, віна завода-пастаўшчыка. Мы ў сваю чаргу імкнёмся паўплываць на сітуацыю. Дабіліся, каб на старобінскім заводзе ўстанавілі сіты, праз якія дадаткова прасейваецца торфабрыкет з бункераў. Па такім жа шляху пайшоў і торфабрыкетны завод «Нёман» са Стаўбцоўскага раёна. З гэтых прадпрыемстваў паступае прадукцыя толькі высокай якасці. Трымаем на кантролі і сітуацыю з іншымі заводамі. — Былі скаргі і на тое, што спажыўцы атрымліваюць дровы не той пароды дрэў, што хацелі. Як вы працуеце з такімі запытамі? — Вядома ж, усім бы хацелася паліць печ бярозавымі альбо грабавымі дровамі: менавіта яны маюць самую высокую цеплааддачу. Аднак мы не заўсёды можам выбіраць. Напрыклад, Капыльскі вопытны лясгас (наш асноўны пастаўшчык) працуе з намі па рэшткавым прынцыпе: пастаўляе дровы не самай лепшай якасці і ў асноўным яловыя. Таму мы вырашылі звяртацца ў іншыя лясгасы. Плённа працуем са Слуцкім, Вілейскім, Мінскім, Негарэльскім лясгасамі, былі нават пастаўкі з Быхаўскага лясгаса, што ў Магілёўскай вобласці. Словам, стараемся забяспечыць нашых спажыўцоў якасным палівам. — Некалькі чалавек засталіся незадаволенымі і тэрмінамі выканання заказаў. Як Вы пракаменціруеце гэтую сітуацыю? — Калі быць шчырымі, то самі кліенты часта вінаваты ў тым, што выкананне іх заказу зацягваецца. Чамусьці стала дрэннай звычкай успамінаць пра тое, што трэба запасацца на зіму палівам, толькі ў канцы лета, а то і напачатку восені. У першай палове года заказаў вельмі мала. Вось і збіраюцца чэргі. Згодна з нашымі правіламі заказ кліента павінен быць выкананы на працягу месяца, і мы стараемся ад гэтага не адступаць. Думаю, што сітуацыю палепшыць і набыццё новага трактарнага самазвальнага прычэпа ПТС-6,5, дзякуючы чаму можна дастаўляць паліва адразу тром спажыўцам. У выключных выпадках ідзём насустрач ветэранам, інвалідам, шматдзетным сем’ям: дазваляем ім афармляць самавываз, хоць гэта для нас і затратна. Але ж да кожнага спажыўца трэба мець індывідуальны падыход. Дарэчы, за першае паўгоддзе бягучага года мы ўжо рэалізавалі 1991 тону паліва, у тым ліку 1397 тон — насельніцтву. Працуем і з арганізацыямі: выйгралі тэндар на пастаўку паліва Капыльскай ЦРБ, установам культуры і інш. — Якім чынам людзі могуць аплаціць вашы паслугі? — Мы ідзём у нагу з часам, а таму прымаем плату не толькі ў нашай касе, але і праз ЕРІП. Так што тут складанасцей не ўзнікае. Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ
Суббота, 05 августа 2017 10:27

Медики выезжают на поля

Прафілактычную акцыю пад назвай «Барацьба з артэрыяльнай гіпертэнзіяй падчас уборачнай кампаніі» правялі супрацоўнікі Старыцкай участковай бальніцы. Падчас яе медыкі выязджалі на палеткі сельгаспрадпрыемстваў, што знаходзяцца ў зоне абслугоўвання медыцынскай установы, гутарылі з камбайнёрамі, вадзіцелямі, іншымі ўдзельнікамі ўборачнай кампаніі аб неабходнасці трымаць свой артэрыяльны ціск на кантролі, вымяралі яго ва ўсіх жадаючых, а таксама тых, хто знаходзіцца ў групе рызыкі. [caption id="attachment_59330" align="aligncenter" width="560"]Памочнік урача Ірына Крукоўская мерае ціск у камбайнёра Анатоля Шнітко Памочнік урача Ірына Крукоўская мерае ціск у камбайнёра Анатоля Шнітко[/caption] Сярод добраахвотнікаў апынуўся і старшы камбайнёр Аляксандр Рубіс, які ў гэтым сезоне працуе разам са сваім сынам Іллёй. Паводле слоў Аляксандра Генадзьевіча ў ААТ «Старыца-Агра» вельмі добра наладжаны кантроль за станам здароўя работнікаў. Кожную раніцу праводзіцца дарэйсавы кантроль механізатараў, вадзіцеляў, правяраюць іх стан і напрыканцы працоўнага дня. На пытанне, ці адчуваецца спякота падчас працы на збожжавай ніве, усміхнуўся: «Зусім не адчуваецца. У мяне ж сучасны камбайн з кандыцыянерам. Кожны дзень прывозяць на поле мінеральную ваду. Словам, толькі працуй і як мага лепш выконвай сваю задачу». Як расказала ўрач агульнай практыкі (загадчык) Старыцкай участковай бальніцы Вераніка Тароцька, менавіта гарачае надвор’е адмоўна ўплывае на стан здароўя чалавека, паколькі павышаюцца нагрузкі на сардэчна-сасудзістую сістэму. Асабліва пакутуюць ад спякоты людзі пажылога ўзросту і больш маладыя: хто мае праблемы з артэрыяльным ціскам. — Для папярэджвання развіцця гіпертанічных крызаў, а таксама ―як вынік іх — вострых парушэнняў мазгавога кровазвароту мы кантралюем ціск у сваіх пацыентаў, назначаем лячэнне, пры неабходнасці — яго карэкціруем, — адзначае Вераніка Георгіеўна. — Такім чынам стараемся знізіць рызыку развіцця ўскладненняў і як наступства — смяротных зыходаў. Важным з’яўляецца і праходжанне дыспансернага агляду: у нас складзены адпаведны графік. Я ўпэўнена, што кожны чалавек у першую чаргу сам павінен клапаціцца пра сваё здароўе. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Пятница, 04 августа 2017 19:26

Вести уборочной

■ Гаспадаркамі раёна па стане на 4 жніўня ўбрана 23,7% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана 28 493 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 35,1 ц/га. На палетках працуюць 140 камбайнаў. ■ У сярэднім за дзень убіраюць па 5,1% уборачнай плошчы. Аднак некаторыя сельгаспрадпрыемствы паказваюць больш высокія тэмпы работ. Так, у ф-ле «Лакнея» штодзённа скошваюць па 8,6% неабходнай плошчы, СГФ «Руднае» ― 7,7%, ААТ «Семежава» — 7,4%. IMG_0843 ■ Лепшыя тэмпы работ паказваюць КСУП «Доктаравічы» (36%), ААТ «Семежава» (32%), «Старыца-Агра» (31%), «Піянер-Агра» (30%). ■ Пакуль самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Піянер-Агра» — 43,3 ц/га, «Семежава» — 41,5 ц/га, «Прагрэс 2010» ― 40,1 ц/га. ■ Найлепш урадзіла азімая пшаніца ў ААТ «Старыца-Агра» — 46,8 ц/га, яравы ячмень — у ААТ «Піянер-Агра» ― 52,3 ц/га. ■ Следам за камбайнамі ў поле выходзяць прэс-падборшчыкі — задзейнічана 55 адзінак. Ужо запрасавана салома на 34% абмалочаных плошчаў. ■ Актыўна вядзецца звозка цюкоў. Спрасаваная салома ўжо звезена з плошчы 1673 га, у тым ліку за апошні дзень — 771 га. Маргарыта САКОВІЧ
Пятница, 04 августа 2017 19:22

Доска почета: лидеры уборочной-2017

Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК  сярод камбайнераў па стане на 4 жніўня пераможцамі прызнаны: IMG_5355 Экіпаж камбайна «Лексіён-530» з ААТ «Піянер-Агра» ў складзе Аляксандра Іванавіча ІВАНОЎСКАГА і Віктара Сяргеевіча ВАРЭНІКА, які ўбраў 160 га і намалаціў 667 тон. Экіпаж камбайна КЗС-1218 (маладзёжны) з ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Яўгена Сяргеевіча Скарбіча і Мікалая Іванавіча ЕРМАКОВІЧА, які ўбраў 223 га і намалаціў 589 тон. Экіпаж камбайна КЗС-1218 з ААТ «Семежава» ў складзе Міхаіла Міхайлавіча ГОРБАЧА і Віктара Васільевіча ДАШЧЫНСКАГА, які ўбраў 125 га і намалаціў 559,97 тоны. Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа лепшыя вынікі паказвае Аляксандр Міхайлавіч КАНОНЧЫК з ААТ «Ціміразеўскі», які на МАЗ-555147 перавёз 855 тон.
Невзирая на палящее солнце, пыль и практически тридцатиградусную жару, земледельцы района активно убирают созревшие зерновые культуры. Масштабы развернутых в ОАО «Семежево» работ заставляют застыть в восхищении: на поле, расположенном недалеко от агрогородка, озимую пшеницу убирают сразу десять комбайнов. Словно большие корабли, они плывут по золотому полю, добавляя в закрома хозяйства тонну за тонной. Урожайность составляет чуть больше 40 центнеров с гектара. IMG_0795 На комбайне «Лексион-560» трудится экипаж в составе Николая Скамарохи и Михаила Хартановича. Для старшего комбайнера Николая Николаевича — нынешняя страда далеко не первая, механизатор хорошо знает каждое зерновое поле, поэтому уверенно обмолачивает гектар за гектаром с минимальными потерями. А вот в паре с Михаилом в этом году работает впервые — передает свой многолетний опыт молодому поколению. Буквально несколько минут уделяют нам труженики полей, чтобы запечатлеть моменты жатвы, ― и опять по машинам. — Время поджимает, если еще постоим, нас быстро обгонят коллеги, — и в шутку, и всерьез говорит Николай Скамароха. [caption id="attachment_59324" align="aligncenter" width="350"]Николай Скамароха и Михаил Хартанович Николай Скамароха и Михаил Хартанович[/caption] Здесь же, на поле, ждут очереди под загрузку десять МАЗов, которые в сельхозпредприятии задействованы на отвозке нового урожая. Каждый из водителей готов тут же подогнать автомобиль под выгрузное устройство комбайна и оперативно отвезти свежее зерно на зерноток. Самые опытные, можно сказать, старожилы, — это Владимир Черникович, Александр Астапеня и Федор Шкутько. Заместитель директора по растениеводству Юрий Зенькович очень тщательно следит за качеством проводимых работ и контролирует потери. Важно, чтобы они не превышали допустимую норму. Гостей из райцентра Юрий Михайлович встречает неизменной улыбкой и доброй шуткой. — Нынешняя уборочная — достаточно сложная, — отмечает Юрий Зенькович, — хоть полеглицы как таковой нет, однако частые дожди и большая влажность дают о себе знать. Машины на поле буксуют. Но, в любом случае, убрать озимые зерновые мы планируем в течение двух недель, качественно и с минимальными потерями. Тем более погода нас поторапливает и диктует особый ритм работы. Всего хозяйству предстоит убрать чуть более 2000 гектаров зерновых и зернобобовых культур. Все работы ведутся в комплексе. Буквально вслед за комбайнами спрессовывается солома. На прессовании занято три единицы техники. На тракторе «Джон Дир» с пресс-подборщиком «KUNH» работает Сергей Гордей. Свое дело он также знает досконально, потому как данным видом работ занимается не первый год. [caption id="attachment_59325" align="aligncenter" width="560"]На пресс-подборщике трудится Сергей Гордей На пресс-подборщике трудится Сергей Гордей[/caption] Кипит работа не только в поле, но и на зерносушильном комплексе. Отдыхать некогда, поэтому операторы Михаил Бурый и Виктор Германович всегда при деле. Они знают: первым делом поступивший с поля новый урожай нужно проверить на влажность. В день нашего приезда зерно имело влажность около 20%. Все из-за того, что накануне в семежевской стороне прошли проливные дожди. — До этого зерно на ЗСК поступало влажностью не более 13%, — рассказывает Юрий Зенькович. — За день один зерносушильный комплекс способен переработать от 300 до 600 тонн. А их у нас — три. В ОАО «Семежево» ежедневно подводят итоги соревнования, информируют об этом участников жатвы, заботятся и о комфортных условиях труда. Примерно около полудня каждому труженику прямо на рабочее место доставят горячий обед, а после и ужин, на мехдворе ежедневно можно принять душ. Как говорят, успех во многом определяется отношением к общему делу. А настроение у каждого участника уборочной кампании в ОАО «Семежево», скажем так, боевое, несмотря на тяжелый ежедневный труд. Кристина  ЖОГОЛЬ Фото автора
Страница 3893 из 4840