Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У постаці таленавітай аўтаркі гісторыя беларускай літаратуры мае яшчэ адну са сваіх нераскрытых загадак. [caption id="attachment_105378" align="aligncenter" width="400"] ▪ Зоф'я Манькоўская[/caption] 26 лістапада 1847 г. у сям’і дробнага беларускага шляхціца Адама Манькоўскага нарадзілася дачка Зоф’я, будучая паэтка-пяснярка. З боку маці яна даводзілася сваячкай (пляменніцай мужа сястры) паэту У. Сыракомлю. Адукацыю атрымала ў Вільні, дзе ў 1861–1866 гг. вучылася ў прыватным пансіёне Францішкі Клячкоўскай. Манькоўская захапілася паэзіяй у раннім узросце. На імяніны ў 1862 г. Сыракомля падарыў аўтограф верша «Да панны Зоф'і Манькоўскай», такім чынам наканаваў дзяўчыне паэтычную будучыню: Талент, які ў цябе, – гэта дар Божы, Хай сябе ў песні радзімай яўляе, Хай жа складаць табе песні паможа Зоф’я Святая. Неўзабаве З. Манькоўская выйшла замуж за афіцэра-артылерыста рускай арміі Вацлава Тшашчкоўскага. Як следства – была вымушана пакінуць родныя мясціны і паехаць за мужам у Расію. Маладая сям’я жыла ў Зарайску, затым у Ноўгарадзе. Шлюб з вайскоўцам і пераезд істотна паўплывалі на далейшы лёс Зоф’і. Шмат гадоў яна была адарвана ад літаратурнага асяроддзя. Падчас жыцця ў Ноўгарадзе Манькоўская пасябравала з Ф.П. Зянковічам, ссыльным удзельнікам паўстання 1863–1864 гг. і паплечнікам К. Каліноўскага. Гэта было лёсавызначальнае знаёмства. Зянковіч убачыў у асобе Манькоўскай таленавітага чалавека, натхніў яе, заахвоціў да далейшай працы. Менавіта на Наўгародчыне адбылося сапраўднае паэтычнае нараджэнне Зоф’і. Свае публікацыі аўтарка падпісвала псеўданімам Адам М-скі (скарочанае ад імя бацькі Адам Манькоўскі), каб не нашкодзіць мужу-вайскоўцу. Амаль ніхто з літаратараў, крытыкаў і чытачоў не здагадваўся, што пад гэтым крыптанімам хаваецца жанчына. У Ноўгарадзе З. Манькоўская сур’ёзна занялася літаратурнай творчасцю і перакладчыцкай дзейнасцю. Яна перакладала на польскую мову творы англійскай, партугальскай, французскай і чэшскай паэзіі. А ў 1884 г. адбылася вельмі хвалюючая для пачынаючай паэткі падзея. У часопісе «Tygodnik llustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік») былі надрукаваны яе вершы. У 1890 г. у Кракаве выйшаў паэтычны зборнік на польскай мове «Jeden z wielu» («Адзін з многіх»). Зоф'я многа і старанна працавала над яго выданнем, вельмі хвалявалася. Другі яе зборнік «Przebrzmiałe akordy» («Акорды мінулага»), на жаль, не быў надрукавана па прычыне цэнзуры. Нягледзячы на тое, што Манькоўская была адарвана ад бацькоўскай зямлі, увесь час памятала пра яе. Кожнае лета яна наведвала родную Дарагавіцу. Увесну 1886 г. Зоф'я атрымала ў спадчыну кавалак дарагавіцкай зямлі і асноўную сядзібу, дзе прайшло яе дзяцінства з бацькамі і братам. [caption id="attachment_105377" align="aligncenter" width="840"] ▪ Так выглядаў маёнтак Манькоўскіх у Дарагавіцы ў ХІХ ст.[/caption] У лютым 1898 г. памерла маці, а 26 сакавіка і 20 красавіка амаль усё знішчылі пажары, выкліканыя зламыснымі падпаламі. Пасля 25 гадоў жыцця па-за межамі Радзімы, у 90-я гг. ХIХ ст., Манькоўская вярнулася ў Дарагавіцу назаўжды. Гэта стала пачаткам найбольш плённага перыяду ў творчасці, своеасаблівым вяртаннем да вытокаў. Зоф’я хадзіла па родных мясцінах, любавалася прыгажосцю прыроды, слухала птушыныя спевы, гутарыла з людзьмі, удыхала чабаровы пах. Тады да яе прыходзіла натхненне, нараджаліся «Дарагавіцкія песні». Яны рэгулярна друкаваліся на старонках польскіх перыядычных выданняў у 1899–1906 гг. Менавіта гэтыя творы сучасныя даследчыкі лічаць найпрыгажэйшымі і найбольш арыгінальнымі ў паэтычнай спадчыне Манькоўскай. Адметнай рысай твораў Манькоўскай сярод усёй «краёвай» паэзіі з’яўляецца тое, што хоць яны і напісаны на польскай мове, але напрамую атаясамліваюцца з малой радзімай – вёскай Дарагавіца і яе ваколіцамі. Паэтка так тлумачыла гэта: «Мы, ліцвіны, з асаблівым пачуццём прывязваемся да свайго кута…». Яна падкрэслівала, што адрасуе вершы найперш землякам, бо менавіта на радзіме «песню гэтую па голасу пазнаюць». Вядомая беларуская спадчына паэтэсы небагатая. Манькоўская пераклала папулярныя польскія песні «Каліна» (музыка Ігнацы Камароўскага, словы Тэафіля Ленартовіча) і «Казак» (музыка Станіслава Манюшкі, словы Яна Чачота), а таксама творы М. Канапніцкай «Ля аконца», «Як жа мне цябе, дзяўчына…». Верагодна, літаратарку асабліва прывабіў іх рамантычны настрой. Урэшце З. Манькоўская пачала пісаць вершы на беларускай мове. Яна адзначала, што за доўгія гады жыцця ўдалечыні ад Бацькаўшчыны забыла родную мову, але вярнулася да яе, «як да нянькі дзіцячых гадоў». Арыгінальны беларускамоўны верш паэтэсы «Божа, наш бацька, мы твае людзі…» (цяпер вядомы пад назвай «Беларуская малітва», 1888 г.) стаў хрэстаматыйным. Гэта першы вершаваны ўзор «нацыянальнай малітвы». Толькі праз два дзесяцігоддзі (1906 г.) з’явіцца «Мая малітва» Я. Купалы. У творчай спадчыне З. Манькоўскай ёсць адметны вершаваны цыкл «Вячорныя сны» (старонкі, выкрадзеныя з дзённіка жанчыны). Менавіта тут яна стварыла вобраз лірычнай гераіні і ўпершыню змагла выказаць свае думкі ад жаночага імя без усялякіх рамак і абмежаванняў. Мастацкая спадчына паэтэсы – яскравы прыклад дыялогу культур, феномен культурнага памежжа. Разам з паплечнікамі і аднадумцамі Манькоўская закладвала асновы для развіцця беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. Апошнія гады свайго жыцця Манькоўская правяла ў Дарагавіцы, цяжка хварэла. Але ў душы яе быў спакой. Паэтэса радавалася магчымасці быць у родным доме, на бацькоўскай зямлі сярод сваіх землякоў. З. Манькоўская памерла 24 верасня 1911 г. Пахавана на могілках у вёсцы Бабоўня на Капыльшчыне. У якасці эпітафіі на надмагільнай пліце выкарыстаны радкі з яе верша «Адказ» (1898 г.): Może wiatr pieśni rozniesie po świecie Pieśń serca, które czuło tak gorąco. «Можа быць, вецер песні                              разнясе па свеце Песні сэрца, якое адчувалася                                           так горача». Такім чынам паэтка выказала спадзяванне на будучае прызнанне і папулярнасць. З. Манькоўская, нібы зорка, прамільгнула на беларускім творчым небасхіле XIX стагоддзя. Сваёй нястомнай карпатлівай працай яна паказала прыклад, дала надзею будучым пакаленням паэтаў і пісьменнікаў. Вячэрняй парой Дом пусты і глуш нямая. Ані зоркі не відно; Ні адна душа людская Не пастукае ў акно, Каб абдымкамі, пяшчотай Сэрца к сэрцу прытуліць, Развітаўшыся з самотай, Цуд кахання распаліць. Каб яшчэ ўбачыць вочы, Што мне сняцца з году ў год! Марыць так душа сіроча, Кружыць думак карагод. Толькі вочы, вусны ўбачыць У трызненні залатым! Але ж сэрцаў шмат бядачых Вечна, марна сніць аб тым... *** Вечарніца Шызы ранні адвячорак, Дровы ў грубцы зіхацяць, Грамада сышлася скора Час зімовы скаратаць. Той з маёнтку, той з хаціны –  Селі дружна, лушчаць мак, Старадаўніх казак дзіўных Тут наслухаюцца ўсмак. Часам боб альбо фасоля Градам з рук ляціць у збан. Зелянее ў думках поле, Усіх чаруе казкі зман. То не снежныя сумёты За акном, не віхраў стогн, А квітнее ў лузе лотаць, Сніцца ўсім чароўны сон: Рунь ільсніцца цёплым ранкам, На галінах у бары Чэша валасы русалка І рагочуць упыры... Страх бярэ такое слухаць, Хоць кладзі на лоб крыжы, І бабулі ціха, глуха Голас чуецца, дрыжыць. Калаўрот стаіць у куце, Вось прыйшоў яго чарод, Зараз спеў бабулі будзе, Ты круціся, калаўрот! Хутка час плыве ля грубкі, Што там віхраў тых выццё! Пройдзе вечар так ціхуткі, Як сплыве само жыццё. Песня й казка з ім таксама. *** Елачка Ціхі, светлы дзень прыгожы На ўсім белым свеце – То ляціць анёлак Божы – Радуйцеся, дзеці! Ён нясе дарункі, скарбы, Елачку засвеціць Бляскам яркім дзіўных фарбаў – Радуйцеся, дзеці! Ганна Зубрыцкая, гімназія № 33 г. Мінска
Ці думала навучэнка СШ № 3 г. Капыля Паліна Бохан, што яе даследчая работа «Любімы горад — горад для ўсіх, або Дзень беларускага пісьменства ў Капылі» стане рэальнасцю? А ўсё пачыналася так… — Я тады вучылася ў чацвёртым класе, — дзеліцца ўспамінамі цяпер ужо васьмікласніца. — Мой настаўнік Наталля Пайвіна прапанавала паўдзельнічаць у раённым этапе адкрытага фестывалю даследчых работ малодшых школьнікаў «Я — даследчык». Тэму для даследавання падказала мама, і пачалася плённая праца. Спачатку перамагла ў раённым этапе, затым стала пераможцай адкрытага фестывалю «Я — даследчык», які прайшоў на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Працягам выступленняў стала жнівеньская канферэнцыя педагогаў Капыльшчыны, дзе на выставе, прысвечанай Году малой радзімы, зноў прэзентавала  работу перад кіраўніцтвам раёна. Яшчэ шмат дзе выступала з даследаваннем, але і падумаць не магла, што мара спраўдзіцца. [caption id="attachment_105374" align="aligncenter" width="840"] ▪ Паліна Бохан з настаўніцай Наталляй Пайвінай падчас прэзентацыі работы ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі[/caption] Раённая газета ўжо публікавала працу школьніцы. Аднак ізноў вернемся да асноўных тэзісаў. З гонарам Паліна даводзіла, што яе любімы Капыль, дзе яна нарадзілася і расце, годны стаць цэнтрам правядзення Дня беларускага пісьменства. Па-першае, ён з'яўляецца найстаражытнейшым горадам Беларусі: першая згадка ў 1006 годзе ў статутнай грамаце Тураўскай епархіі. Па-другое, Капыль можа быць сталіцай свята яшчэ і таму, што ганарыцца сваімі помнікамі археалогіі і архітэктуры (Паліна прадэманстравала макет турыстычнага маршруту, які дапамагла зрабіць бібліятэкар школы Таццяна Лагішынец). Але самае галоўнае, што Капыльшчына — гэта радзіма больш чым 50 пісьменнікаў, яркіх прадстаўнікоў розных нацыянальных літаратур. Разам з турыстычным маршрутам  даследчыца прапанавала аказаць інфармацыйную дапамогу турыстам у выглядзе ўстаноўкі турыстычных знакаў-таблічак, на якіх будзе паказана, дзе і хто з вядомых дзеячаў нарадзіўся ў Капылі. Падумала яна і пра сцэнічныя пляцоўкі свята. Іх дзяўчынка арганізавала ў гістарычнай забудове горада, на пл. Леніна і ў зоне адпачынку. Менавіта тут размесцяцца выставы кніг і народных рамёстваў, літаратурна-музычныя пляцоўкі, дзе пісьменнікі і паэты змогуць пагутарыць і правядуць прэзентацыі кніг, а таксама пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У сваім даследаванні школьніца таксама прывяла і доказы таго, што правядзенне Дня беларускага пісьменства дапаможа нашаму гораду змяніцца, стаць яшчэ больш прыгожым і прывабным. Для пацвярджэння гіпотэзы было праведзена апытанне жыхароў горада. Аналіз вынікаў паказаў, што 80% капылян хацелі, каб у нашым горадзе прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Яны ўпэўнены, што на Капыльшчыне будуць праведзены значныя работы па рамонце будынкаў, вуліц і плошчаў, а таксама па захаванні помнікаў архітэктуры і мастацтва. Усё гэта бу-дзе садзейнічаць развіццю турызму, пазнаёміць гасцей з матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Капыльшчыны. А вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў у нашага раёна сапраўды ёсць. Прыкладам сталі такія мерапрыемствы, як рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Кopyl Race», фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі», сямейны праект «Уладар сяла», абрад «Цары». Ва ўсіх гарадах, дзе праходзіць свята, застаецца «след у гісторыі». У якасці галоўнага падарунка для капылян даследчыца прапанавала адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гарадской сядзібе Льва Клейнбарта, а таксама кнігарні, якая, несумненна, будзе запатрабаванай у капылян. — У сваім даследаванні я прывяла мноства доказаў таго, што наш горад мае культурна-гістарычную значнасць і каштоўнасць, — кажа напрыканцы Паліна. — Як вынік — 5 верасня 2021 года Капыльшчына прымае Дзень беларускага пісьменства. Гэтую навіну ўспрыняла з радасцю. Прыемна, што наша сумесная праца з настаўніцай не прайшла дарэмна. Эмоцыі проста перапаўняюць. Абавязкова прыйду на свята, бо ў гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. З кожным годам Дзень беларускага пісьменства становіцца больш папулярным, а гэта значыць, што беларускае слова і літаратура атрымліваюць прызнанне ў сучасным свеце. Таццяна БОХАН
У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага, які знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы, у зале юнацтва і дзяцінства Мікалая Раманоўскага знаходзяцца два ўнікальныя экспанаты: абрус і самавар. [caption id="attachment_105369" align="aligncenter" width="840"] ▪ Удзельнікі тэатральнай студыі «Іскрынка» пры Літаратурным музеі Сафія Калеснікава, Уладзіслаў Бондараў, Вікторыя Балтуцкая і Арсеній Дрозд[/caption] Калі ў 1962 годзе стваралі экспазіцыю, у музей прынеслі абрус. Адна цімкаўлянка ўспомніла, што ў яе ў куфры ляжыць абрус, які падарыла ёй маці Кузьмы Чорнага Гліцэра Міхайлаўна. Гліцэра выткала яго сама, бо была выдатным майстрам па ткацтве. Ніхто ў мястэчку не мог так укінуць ніткі ў ніты, каб атрымаўся складаны ўзор на сурвэтках, як гэта рабіла Гліцэра са сваім бацькам – вядомым майстрам-ткачом Міхалам Парыбкам (па-вулічнаму Чорным). Наогул, дзяды Кузьмы Чорнага былі ткачамі. Бацька, Карл Феліксавіч, таксама займаўся ткацтвам, але потым пачаў цеслярыць. Невыпадкова, што і Мікалай умеў ткаць. Падрабязна сакрэты ткацкага майстэрства ён апісвае ў сваім артыкуле «Слуцкія сарвэты», які быў на-друкаваны ў 1945 го-дзе. Вось, напрыклад, ён піша пра ткацкія ўзоры – дасэні: «Дасэні рэзка дзяліліся на два самастойныя гатункі – «просты» і «павучковы». Кожны з гэтых дасэняў меў дваццаць чатыры «паддасэні». «Просты» дасэнь меў у сваёй аснове народны арнамент, складзены з квадратаў. «Павучковы» дасэнь з’явіўся на аснове народнага арнаменту з крывых ліній. Гэта ўжо былі формы кветак, лісткоў, цэлых раслін». [caption id="attachment_105370" align="aligncenter" width="650"] ▪ Кузьма Чорны з дачкой Рагнедай, 1938 год[/caption] Наш музейны абрус складзены з двух гатункаў (кавалкаў тканіны), маючы «просты» геаметрычны арнамент. Калі ўжо разаслалі на стале абрус, дык прыйшоў час ставіць самавар. У музеі не так шмат асабістых рэчаў Кузьмы Чорнага. Адна з іх – гэта самавар, якім ён карыстаўся ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Яго перадалі ў музей родзічы пісьменніка ў 1994 годзе, калі музею быў нададзены статус дзяржаўнага і стваралася новая экспазіцыя. Так сталася, што самавар быў не проста бытавой прыналежнасцю, а ўвасабляў сабой дабрабыт, утульнасць і дастатак сям’і. Ён красаваўся ў самым ганаровым месцы ў доме. Гэтыя пузатыя прыгажуны мелі розныя формы. Самыя распаўсюджаныя з іх былі: банка, ваза і чарка. Самавар Кузьмы Чорнага мае форму чаркі, але не простую, а з дзвюма вітымі калонамі. Сам ён медны, зроблены ў Туле на самаварнай фабрыцы братоў Рузіных у канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Кузьма Чорны любіў прымаць гасцей. Як успамінала дачка пісьменніка Рагнеда Мікалаеўна: «Дом наш быў хоць і небагаты, але гасцінны, вакол бацькі заўсёды раіліся людзі». Аляксей Зарыцкі ў сваім артыкуле «У доміку пад Траецкай гарой» пісаў: «Яшчэ і суткі не прамінулі з таго часу, як Чорны ўвёў мяне ў сваю кватэрку, а я ўжо адчуў сябе ў ягонай сям’і сваім. Шчырая гасціннасць і абыходжанне гаспадара і ягонай жонкі, Рэвекі Ізраілеўны, рабілі іхнія два незайздросныя пакойчыкі прывабнымі і ўтульнымі». У музеі існуе традыцыя – пасля экскурсіі частаваць наведвальнікаў духмянай травяной гарбатай каля самавара Кузьмы Чорнага. Ваду для гарбаты прывозім з калодзежа на Капыльскай вуліцы, з якога раней яе брала сям’я Раманоўскіх. Шчыра запрашаем у наш гасцінны і ўтульны музей! Людміла НІЖЭВІЧ, загадчык філіяла «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» Фота Паўла ШЭІНА
Воскресенье, 05 сентября 2021 09:22

Віншаванні з Днём беларускага пісьменства

Святкуйце з гонарам! Паважаныя жыхары  г. Капыля і раёна! Віншую вас! Сёлета вы прымаеце эстафету святкавання Дня беларускага пісьменства. Гэта ганарова, бо за сваю шматгадовую гісторыю ён стаў сапраўды нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Гэта дата тычыцца кожнага, хто шануе родную мову і культуру, беражэ духоўную спадчыну і прымнажае лепшыя нацыянальныя традыцыі. Менавіта сапраўдны патрыятызм, інтэлект і духоўнасць дапамагаюць нам будаваць шчаслівую і моцную краіну. Невыпадкова Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першыя дні новага навучальнага года: мы клапоцімся аб фарміраванні інтэлектуальнай эліты нацыі. Разам з тым у гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Сябры! Ваш край багаты на культурныя факты і падзеі, у тым ліку звязаныя з літаратурай: сваю дзейнасць тут пачынаў знакаміты пісьменнік і публіцыст Цішка Гартны, родам з гэтых месцаў Алесь Адамовіч — вядомы савецкі празаік, аўтар «Хатынскай аповесці» і яшчэ каля паўсотні выдатных пісьменнікаў і паэтаў. Жадаю, каб гісторыя вашага раёна папаўнялася новымі імёнамі, якія славяць любоў да роднай мовы, непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа, умацоўваюць пачуццё гонару за сваю краіну! Іван ГАЛАВАТЫ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій»   Мой родны «горад-сад» Ці думала я пяць гадоў таму, гледзячы з Анатолем Канстанцінавічам Ліневічам, які толькі заняў пасаду старшыні Капыльскага райвыканкама, на разбіты асфальт па вуліцы Жылуновіча, і прамаўляючы словы Маякоўскага «тут будзе горад-сад» аб тым, што мае словы спраўдзяцца? Хутчэй за ўсё не, але думка, як гэта зрабіць, мяне не пакідала. Найстаражытны беларускі горад з глыбокай гісторыяй і традыцыямі, размешчаны ў маляўнічым месцы на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці, горад майго дзяцінства і юнацтва паступова прыходзіў у заняпад, зачыняліся ўстановы і прадпрыемствы, з'язджала моладзь. Мае рэдкія візіты да бацькі завяршаліся заўсёды аднолькава, з глыбокім сумам і думкай: чым дапамагчы гораду? Напэўна, калі б нашы жаданні з Анатолем Канстанцінавічам не пераклікаліся, ідэю з правядзеннем Дня беларускага пісьменства менавіта ў Капылі можна было б і не рэалізаваць. І я сёння шчыра дзякую ўсіх, хто яшчэ ў 2019 годзе на стадыі ўзгаднення месца правядзення Дня беларускага пісьменства ў Мінскай вобласці ў 2021 годзе падтрымаў нас і даў гораду Капылю, а галоўнае жыхарам горада і раёна, надзею і другое дыханне. Капыльская зямля падарыла Беларусі больш за 50 паэтаў і пісьменнікаў, мноства навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы. Мала хто ведае, што нават народны камісар фінансаў СССР Ісаак Рэйнгальд быў родам з Капыльскага раёна і карані Эдварда Вайніловіча, які пабудаваў Чырвоны касцёл у Мінску, таксама вядуць у Капыльскі раён. Думаю, рашэнне аб правядзенні свята менавіта ў Капылі прынята правільна. Дзякуючы падтрымцы Мінскага аблвыканкама яшчэ адзін цудоўны куток нашай любімай Беларусі стаў больш прыгожым і ўтульным. Галоўнае — не спыняцца на гэтым. Правядзенне свята, абноўленая інфраструктура горада павінны быць выкарыстаны і ў перспектыве. Блізкае размяшчэнне з Нясвіжам, агульная радзівілаўская спадчына, выдатная прырода, памятныя гістарычныя месцы, радзіма асноўнай масы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў павінны стаць месцам прыцягнення турыстаў і любімым месцам адпачынку і творчасці сучасных літаратараў. Я шчыра радуюся за сваіх землякоў, ім выпаў шчаслівы квіток, зараз ад іх, ад таго, наколькі беражліва яны будуць ставіцца да свайго горада і яго спадчыны, залежыць паспяховая будучыня, будучыня нашай краіны. Я люблю свой горад! Цяпер, ад’язджаючы з Капыля, радуюся і разам з тым сумую, што даводзіцца развітвацца на некаторы час. Са святам вас, шаноўныя землякі! Усіх вам даброт! Людміла НІЖЭВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Суббота, 04 сентября 2021 08:30

Капыльшчына вітае шаноўных гасцей

Гэты доўгачаканы дзень наступіў. У нашым старажытным прыгожым гарадку сабраліся ўдзельнікі і госці XXVIII Дня беларускага пісьменства. Вабіць наш край сваёй багатай гісторыяй, духоўнымі традыцыямі, цудоўнай прыродай. У канцэпцыю мерапрыемства пакладзена тэма Года народнага адзінства, якая стане неад’емнай часткай свята як на ўзроўні твораў, кніг, так і на ўзроўні прэзентаваных праектаў. Пра тое, як горад і раён рыхтаваліся да свята, прывітальныя словы гасцям — у гутарцы са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем ПІЛІШЧЫКАМ. — Сяргей Міхайлавіч, давайце адзначым самыя адметныя пераўтварэнні ў раёне пры падрыхтоўцы да свята. — Вядома, што Капыль у верасні стане сталіцай адразу двух маштабных святаў — Дня беларускага пісьменства і абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021». Упэўнены, яны пройдуць на самым высокім узроўні. Рыхтавацца да іх пачалі яшчэ ў мінулым годзе. Каб годна сустрэць гасцей, выкананы велізарны аб’ём работ. Шмат зроблена па добраўпарадкаванні. Напрыклад, у горадзе заасфальтавана 28 дарог, 17 завулкаў, чатыры прыпыначныя пункты. Для прыёму шматлікай колькасці транспарту з’явіліся новыя аўтастаянкі каля дзіцячага сада № 6, каля цэнтральнай раённай бальніцы, сучасны выгляд набыла стаянка на тэрыторыі аўтастанцыі. Не пакінуты па-за ўвагай і жылыя дамы, прыдамавыя тэрыторыі. На чатырох аб’ектах праведзены капітальны рамонт, на 27 — бягучы, у дварах з’явіліся дзіцячыя пляцоўкі, малыя архітэктурныя формы. Новы выгляд набылі будынкі райвыканкама, інтэрната ЖКГ, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (абсталяваны Цэнтр бяспекі), Дзіцячай школы мастацтваў, ДТСААФ. Адноўлены: плошча ў цэнтры з гандлёвымі радамі, будынак былога аддзялення ДАІ, кропкі грамадскага харчавання і магазіны (аформлены ў сучасным дызайне з заменай абсталявання, мэблі). Пасля рамонту больш высокаму ўзроўню сталі адпавядаць нумары ў нашай гасцініцы. Адметнасцю горада сталі тэматычныя графіці на сценах дамоў. — Вядома, што шмат увагі нададзена аб’ектам сацыяльнай сферы, у тым ліку і для баўлення вольнага часу капылян. — Безумоўна, унутры і звонку змяніўся раённы цэнтр культуры: створаны ўмовы для правядзення мерапрыемстваў рознага ўзроўню, перад ім з’явілася вялікая пляцоўка, а побач — інтэрактыўная Алея пісьменнікаў — ураджэнцаў Капыльшчыны. На ўездзе ў горад устаноўлена Алея гербаў гарадоў, якія прымалі свята беларускага пісьменства да гэтага часу. Упэўнены, будзе запатрабавана ў моладзі і дзіцячая бібліятэка з функцыянальнай відэазалай з аб’ёмным гукам. Аб’ект прызначаны далучыць больш дзяцей і да друкаванага слова, бо Капыльшчына дала краіне і свету столькі выдатных пісьменнікаў. Набылі новы выгляд раённы краязнаўчы музей, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, школы і гімназія Капыля, некаторыя аддзяленні і галоўны корпус цэнтральнай раённай бальніцы, будынак участка паштовай сувязі. Абсталявана скейт-пляцоўка, з якой па аснашчэнні (у Мінскай вобласці) можа канкурыраваць толькі падобны аб'ект у Салігорску. — А як жа ішла падрыхтоўка ў сельскіх населеных пунктах? — Яны таксама не засталіся ўбаку. Праз многія з іх да нас будуць ехаць госці. Добраўпарадкаваны  тэрыторыі каля сельвыканкамаў, адміні-страцыйных будынкаў сельгас-прадпрыемстваў, устаноў сацыяльнай сферы, праведзены рамонты ў іх, а таксама некаторых дарог, устаноўлены архітэктурныя аб’екты. А вось жыхары аграгарадка Мажа атрымалі цудоўны падарунак да свята: зараз яны падключаны да цэнтральнага водазабеспячэння Капыля, у іх з’явілася магчымасць карыстацца вадой, што адпавядае неабходным стандартам. — Хто выконваў усе гэтыя работы? — Усе работы праводзіліся на ўмовах аб’яўленых тэндараў. Таму ўдзел у іх прымалі будаўнічыя арганізацыі з усёй Беларусі. Вядома ж, асноўны цяжар лёг на нашы прадпрыемствы: ДРБУ № 124, ЖКГ, РБУ, энергасэрвіс, ПМК-11, лясгас, прыватныя прадпрыемствы і інш. А самае галоўнае, што пасля святаў усе гэтыя выгоды застануцца людзям. Яны іх заслужылі. — Сяргей Міхайлавіч, і напрыканцы Ваша прывітальнае слова да ўдзельнікаў і гасцей свята. — Думаю, Дзень беларускага пісьменства адкрые многім яшчэ адзін самабытны куток Беларусі — Капыльшчыну, дзе гасцям заўсёды рады. Гэта свята, якое праходзіць у Год народнага адзінства, сапраўды яднае нас, беларусаў, увагай да такіх спрадвечных сімвалаў духоўнага жыцця, як кніга і слова. У слове захаваны наша шматвекавая гісторыя, наша народная мудрасць, наша культура. І гэта слова мы павінны зберагчы і пакінуць сваім нашчадкам. Унікальнасць Дня беларускага пісьменства заключаецца ў тым, што кожны год свята мяняе прапіску сваёй сталіцы. Ва ўсіх гэтых гарадах на доўгія гады засталіся не толькі яркія ўспаміны пра веліч слова, але і шматлікія адноўленыя аб’екты культуры, сацыяльнай сферы, помнікі дойлідства, якія мацуюць нашу гістарычную спадчыну, робяць наша жыццё духоўна напоўненым і асэнсаваным. Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ
Страница 1960 из 4864