Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Асаблівай ўвагай гасцей і ўдзельнікаў свята карыстаўся вясельны абрад, які празентавалі Капыльскі раённы цэнтр традыцыйнай культуры і Капыльскі раённы краязнаўчы музей. “Апекуны шчасця” – так называлася прадстаўленне, удзел у якім прынялі выкладчыкі і навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа. - Асаблівай увагі вартыя вясельная сукенка маладой, уборы жаніха і сватоў, - расказвае дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. – Усе яны пашыты ў 60-х гадах ХХ стагоддзя. Старшыя навуковыя супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова і Андрэй Лятчэня расказалі пра тое, як праходзіў абрад вяселля на Капыльшчыне, пра легенду, дзе знайшло сваё адлюстраванне паходжанне назвы Капыль. Побач была прадстаўлена яшчэ адна адметнасць Капыльшчыны – калядны абрад “Цары”, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Яшчэ адной сімвалічнай падзеяй сёлетняга святкавання Дня беларускага пісьменства стала выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў. Падзея была прысвечана Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і ўяўляла сабой прэзентацыю аўтарскага праекта лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. Кніга, куды ўвайшлі цікавыя фотаздымкі беларусаў 20-30 гадоў, была высока адзначана намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам. - Гэта выданне павінна дапамагчы перш за ўсім настаўнікам выхоўваць сапраўднага патрыёта, - падкрэсліў Ігар Віктаравіч. Тут жа вялікай цікавасцю карысталіся рэпрынтныя выданні газет і друкаваных лісткоў, якія выходзілі на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Дзіяна ТКАЧЭНКА
“Сустрэчы. Янка Купала”. Так называецца кніга знакамітага публіцыста пачатку ХХ стагоддзя, ўраджэнца Капыля Льва Клейнбарта, прэзентацыя якой адбылася падчас Дня беларускага пісьменства. Гэта дзвюхмоўнае выданне з серыі “Адрасы беларусаў у свеце” ажжыцёўлена пры заказе і пра фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Леў Клейнбарт – першы біёграф Янкі Купалы. Ён не аднойчы сустракаўся з паэтам, вёў перапіску з ім і яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч. Над складаннем кнігі працаваў творчы калектыў выдавецкага дома “Звязда”, які ўзначальвае Алесь Карлюкевіч і які перакладаў тэкст. Трэба адзначыць, што дадзены праект атрымаўся дзякуючы ўзаемадзеянню Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Капыльскага рённага краязнаўчага музея, дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганны Запартыкі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, настаўніцы гісторыі гімназіі № 6 г. Гродна Іны Соркінай, дырэктару выдавецкага дома “Звязда” Алесю Карлюкевічу і іншым. Сваю баладу, прысвечаную Льву Клейнбарту і змешчаную ў самым пачатку кнігі, прачытаў аўтар, лаурэат літаратурнай прэміі 2021 года Віктар Шніп. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Его организаторам выступило министерство информации. На восьми маршрутах квеста, а прохождение его займет около часа, участники смогли проявить свои интеллектуальные способности и логическое мышление. Им предстояло разгадать белорусские народные загадки, узнать много нового о белорусских писателях и поучаствовать в литературном конкурсе. На маршруте квеста участников встречали образы писателей-классиков и сказочных существ. Обязательное условие — наличие сканера Qr-кодов и доступ в сеть интернет. — Очень было интересно поучаствовать в квесте, это уникальный опыт по ориентированию в неизвестном городе,— делится впечатлениями минчанка Мария. — Узнала много нового про писателей Якуба Коласа, Янку Купалу, Тишку Гартного, Максима Горького и Александра Пушкина. Один из маршрутов был посвящен участнику Великой Отечественной войны, Герою Советского Союза Николаю Ромашко. Приятно было узнать, что одна из городских школ г. Копыля носит его имя. Каждый участник получал символический сувенир на память, а три счастливчика книги с автографом современного белорусского автора. Кроме того, будет выбран один победитель за оригинальное тематическое фото размещенное в социальных сетях под хештегом «#Дзень_беларускага_пісьменства_2021». Татьяна БОХАН
Акунуцца ў народныя промыслы і рамёствы, пагрузіцца ў займальны свет пляцення з саломкі, вышыўку, ткацтва, жывапіс і інш. капылянам і гасцям горада дапамагае выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Рамесніцкі гасцінец". Арганізавана яна пры ўдзеле ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. Усе працы здзіўляюць сваёй прыгажосцю і тэхнікай выканання. Асаблівае месца на выставе занялі работы майстроў народнага клуба «Скарбонка». Яны прыцягвалі прахожых сваімі вырабамі, сувенірамі і эксклюзіўнымі работами. А яшчэ для ўсіх жадаючых праводзіліся майстар-класы. — Капыльшчына славіцца майстрамі народных рамёстваў, — расказвае загадчык раённага Цэнтра традыцыйная культуры Галіна Гурло. —  Сёння на выставе прысутнічаюць розныя віды творчасці: як традыцыйныя, так і сучасныя. Госці Капыльшчыны могуць не толькі палюбавацца на вырабы майстроў, але і набыць унікальныя рэчы, якія ім спадабаліся. Таццяна БОХАН
Страница 1955 из 4864