Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Адбылася прэзентацыя кнігі знакамітага публіцыста пачатку ХХ стагоддзя ўраджэнца Капыля Льва Клейнбарта

06.09.2021
“Сустрэчы. Янка Купала”. Так называецца кніга знакамітага публіцыста пачатку ХХ стагоддзя, ўраджэнца Капыля Льва Клейнбарта, прэзентацыя якой адбылася падчас Дня беларускага пісьменства. Гэта дзвюхмоўнае выданне з серыі “Адрасы беларусаў у свеце” ажжыцёўлена пры заказе і пра фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Леў Клейнбарт – першы біёграф Янкі Купалы. Ён не аднойчы сустракаўся з паэтам, вёў перапіску з ім і яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч. Над складаннем кнігі працаваў творчы калектыў выдавецкага дома “Звязда”, які ўзначальвае Алесь Карлюкевіч і які перакладаў тэкст. Трэба адзначыць, што дадзены праект атрымаўся дзякуючы ўзаемадзеянню Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Капыльскага рённага краязнаўчага музея, дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганны Запартыкі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, настаўніцы гісторыі гімназіі № 6 г. Гродна Іны Соркінай, дырэктару выдавецкага дома “Звязда” Алесю Карлюкевічу і іншым. Сваю баладу, прысвечаную Льву Клейнбарту і змешчаную ў самым пачатку кнігі, прачытаў аўтар, лаурэат літаратурнай прэміі 2021 года Віктар Шніп. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей