- Асаблівай увагі вартыя вясельная сукенка маладой, уборы жаніха і сватоў, - расказвае дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. – Усе яны пашыты ў 60-х гадах ХХ стагоддзя.
Старшыя навуковыя супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова і Андрэй Лятчэня расказалі пра тое, як праходзіў абрад вяселля на Капыльшчыне, пра легенду, дзе знайшло сваё адлюстраванне паходжанне назвы Капыль.
Побач была прадстаўлена яшчэ адна адметнасць Капыльшчыны – калядны абрад “Цары”, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Дзіяна ТКАЧЭНКА 
Комментарии