Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Сімвалічнай падзеяй 5 верасня ў Капылі стала выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя і рарытэтных рэчаў

06.09.2021
Яшчэ адной сімвалічнай падзеяй сёлетняга святкавання Дня беларускага пісьменства стала выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў. Падзея была прысвечана Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і ўяўляла сабой прэзентацыю аўтарскага праекта лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. Кніга, куды ўвайшлі цікавыя фотаздымкі беларусаў 20-30 гадоў, была высока адзначана намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам. - Гэта выданне павінна дапамагчы перш за ўсім настаўнікам выхоўваць сапраўднага патрыёта, - падкрэсліў Ігар Віктаравіч. Тут жа вялікай цікавасцю карысталіся рэпрынтныя выданні газет і друкаваных лісткоў, якія выходзілі на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей