Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

166

У Дзень пісьменства знатакоў народнага мастацтва запрашала выстава "Рамесніцкі гасцінец"

06.09.2021
Акунуцца ў народныя промыслы і рамёствы, пагрузіцца ў займальны свет пляцення з саломкі, вышыўку, ткацтва, жывапіс і інш. капылянам і гасцям горада дапамагае выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Рамесніцкі гасцінец". Арганізавана яна пры ўдзеле ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. Усе працы здзіўляюць сваёй прыгажосцю і тэхнікай выканання. Асаблівае месца на выставе занялі работы майстроў народнага клуба «Скарбонка». Яны прыцягвалі прахожых сваімі вырабамі, сувенірамі і эксклюзіўнымі работами. А яшчэ для ўсіх жадаючых праводзіліся майстар-класы. — Капыльшчына славіцца майстрамі народных рамёстваў, — расказвае загадчык раённага Цэнтра традыцыйная культуры Галіна Гурло. —  Сёння на выставе прысутнічаюць розныя віды творчасці: як традыцыйныя, так і сучасныя. Госці Капыльшчыны могуць не толькі палюбавацца на вырабы майстроў, але і набыць унікальныя рэчы, якія ім спадабаліся. Таццяна БОХАН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей