— У маім распараджэнні быў трактар, — распавядае Сяргей Эдуардавіч. — На ферме ў слесара шмат абавязкаў: даводзілася і дойку гнаць, і гной адпампоўваць, і шмат чаго іншага рабіць. Тут тэхніка таксама патрэбна. Але цяпер зусім іншая справа — працаваць на новым «Беларусу» адно задавальненне. Цяпер вось уношу мінеральныя ўгнаенні — на гэтым палетку хутка будуць уздымаць ворыва. Летам граблі падчапляў — сена варушыў і зграбаў. Я люблю вясковую работу, асабліва ў полі.
Пасведчанне трактарыста-машыніста ў Сяргея з’явілася рана — пасля заканчэння дзевяці класаў пайшоў атрымліваць прафесію ў вучэбны камбінат, які арганізаваны пры ўпраўленні райсельгасхарчу. Працаваць уладкаваўся ў родную гаспадарку.
— Я ніколі не скардзіўся на свой лёс, бо вельмі люблю вёску, усе вясковыя клопаты, сваю родную гаспадарку, — дзеліцца Сяргей. — Падабаецца, што мяне тут усе ведаюць і я з усімі знаёмы. Люблю цішыню, спакой. А вось гарадскі тлум не для мяне. Быў час, я спрабаваў пашукаць іншага жыцця, ездзіў на заробкі нават у Расію. Але зразумеў, што тут, у невялічкай беларускай вёсачцы Загараўшчына, мой дом, і іншага мне не трэба.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
На ферме находится 460 голов крупного рогатого скота, начиная от молодняка раннего возраста и заканчивая сухостойными коровами. И за каждым животным нужен уход. На ферме Татьяне Ростиславовне помогают еще пять работников, в числе которых муж и зять.
Татьяна Кухта возглавляет ферму уже четыре года, а до этого работала здесь телятницей. Родилась неподалеку от этих мест, в деревне Куковичи. Успела поработать в Борисове, но, выйдя замуж, переехала на родину. У Татьяны Ростиславовны две дочери и пять внуков. Признается, дома бывает очень редко, потому что большую часть времени уделяет работе.
Павел ШЕИН
Фото автора
Производство масла сортов «Крестьянское» с массовой долей жира 72,5% и «Сладкосливочное» (82,5%) — сложный многоступенчатый технологический процесс, который начинается с приемки, а затем сепарирования молока. А вкус этого продукта формируется под воздействием нескольких факторов — сырья (при этом — исключительно хорошего качества), технологии и профессионализма маслоделов. В копыльском маслоцехе вместе с Раисой Кравченко трудятся еще пять маслоделов-профессионалов.
Попала Раиса Леонидовна на тогда еще Копыльский маслосырзавод по распределению после окончания Слуцкого профессионально-технического училища перерабатывающей промышленности. Вначале работала в аппаратном цехе, где отвечала за пастеризацию сливок. А вот последние два года, после реформирования производства, перешла в маслоцех.
Осенней порой на переработку ежедневно поступает до 190 тонн молока. За смену копыльские маслоделы выпускают около 11 тонн полезной продукции. В период большого молока, примерно с апреля по октябрь, цех трудится не покладая рук, ведь количество поступаемого молока возрастает до 260 тонн. Для того, чтобы цех работал в нормальном режиме, необходима четкая работа линии. К тому же нужно контролировать влажность сырья, вес выпускаемой продукции. За все эти слагаемые отвечает непосредственно Раиса Кравченко.
Масло сливочное Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» — продукт, который, без сомнения, присутствует на столах белорусов. Но оригинальный вкус и отменное качество оценили и в странах ближнего зарубежья, куда идет до 90% выпускаемого товара.
Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Фото автора
Трактарыст з ААТ «Капыльскае» Уладзімір Галушка, працоўны стаж якога на вёсцы бярэ адлік з 1992 года, разважае так: «Праца ў трактарыстаў нялёгкая, бо з вясны да позняй восені, ад цямна да цямна, нярэдка без выхадных мы за рулём. Таму, бясспрэчна, калі падсумаваць усё зробленае, то воз акажацца важкім».
Пасля звальнення ў запас Уладзімір Васільевіч на два гады застаўся на звыштэрміновую вайсковую службу ў Германіі, але цяга да родных мясцін перамагла. Ён вярнуўся ў калгас імя Ульянава, дзе яшчэ ў школьныя гады быў надзейным памочнікам свайму бацьку. Пасля заканчэння СПТВ № 211 юнак атрымаў спецыяльнасць электрыка, але прысвяціў сябе механізатарскай справе. Па слядах бацькі і дзядулі пайшоў і сын, які таксама працуе зараз на трактары ў ААТ «Капыльскае», у будучым збіраецца атрымаць спецыяльнасць механіка. У сельскай гаспадарцы асемянатарам працуе і жонка Уладзіміра Васільевіча. Старэйшая дачка заканчвае ўніверсітэт радыёфізікі і электронікі, пасля чаго будзе эканамістам-выкладчыкам, а малодшы сын вучыцца ў шостым класе ў Быстрыцкай СШ.
— Да сваёй справы і роднай зямлі заўсёды адношуся з любоўю, — адзначае Уладзімір Васільевіч. — Іншым сваё жыццё нават не ўяўляю. Я знайшоў сябе ў сельскай гаспадарцы.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Нельга сказаць, што выбар прафесіі для яе быў выпадковым. Упэўненасць у тым, што стане заатэхнікам, з’явілася ўжо ў старэйшых класах, і да гэтай мэты дзяўчына ішла паслядоўна: спачатку скончыла Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым прадоўжыла навучанне на дзённым аддзяленні Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Дарэчы, менавіта там і пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Руслан і Алена ажаніліся ўжо пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы і разам паехалі на працу па месцы размеркавання маладога мужа — у Старыцу. Гэта быў 2002 год. Атрымалі дом, пачалі абустройваць свой побыт, абзаводзіцца гаспадаркай. У сям’і нарадзіліся дзве дзяўчынкі — зараз яны ўжо вучацца ў гімназіі № 1 г. Капыля (старэйшая ў 6-м, а малодшая ў 3-м класе).
— Ехалі сюды — думалі: адпрацуем неабходны тэрмін і з’едзем, — распавядае Алена. — А атрымалася — засталіся, прыжыліся і нікуды больш не збіраемся.
Прызначэнне ў якасці заатэхніка-селекцыянера на малочнатаварны комплекс «Андросаўшчына» Алена Катлярова атрымала ў 2010 годзе. Там ужо дзейнічаў першы ў раёне даільна-малочны блок, было шмат новых, раней невядомых абавязкаў. Неабходна было засвоіць камп’ютарную праграму, спецыяльна распрацаваную пад новае абсталяванне. Цяпер гэта ўсё ўжо ў мінулым. Як прызнаецца Алена Віктараўна, справа, якой яна займаецца, ёй вельмі падабаецца. Нават пра сваіх кароў яна расказвае з нейкім замілаваннем, ужываючы памяншальна-ласкальныя формы слоў — «каровачка», «малачко». Усяго пад яе наглядам 635 галоў — увесь дойны статак, які ўтрымліваецца на абедзвюх фермах.
— Праводжу кантрольныя дойкі, сачу за прадукцыйнасцю жывёлы, пры неабходнасці пераводжу кароў у іншыя секцыі, — працягвае гутарку Алена Катлярова. — Працуем у цеснай звязцы з ветурачом і тэхнікам-асемянатарам. А як жа іначай — мы ж адну справу робім! Канечне, каровы паказваюць розныя рэзультаты. І гэта залежыць як ад іх фізіялагічнага стану, так і ад рацыёну кармлення, умоў утрымання і ўвагі, якую яны маюць ад людзей.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара