Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Зоотехник-селекционер ОАО «Старица-Агро» Елена Котлярова: «На работу - с радостью, домой - с удовольствием»

13.11.2015
«На працу — з радасцю, дамоў — з задавальненнем», — менавіта такому прынцыпу імкнецца падпарадкоўваць сваё жыццё заатэхнік-селекцыянер ААТ  «Старыца-Агра»  Алена Катлярова. IMG_7454 Нельга сказаць, што выбар прафесіі для яе быў выпадковым. Упэўненасць у тым, што стане заатэхнікам, з’явілася ўжо ў старэйшых класах, і да гэтай мэты дзяўчына ішла паслядоўна: спачатку скончыла Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым прадоўжыла навучанне на дзённым аддзяленні Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Дарэчы, менавіта там і пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Руслан і Алена ажаніліся ўжо пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы і разам паехалі на працу па месцы размеркавання маладога мужа — у Старыцу. Гэта быў 2002 год. Атрымалі дом, пачалі абустройваць свой побыт, абзаводзіцца гаспадаркай. У сям’і нарадзіліся дзве дзяўчынкі — зараз яны ўжо вучацца ў гімназіі № 1 г. Капыля (старэйшая ў 6-м, а малодшая ў 3-м класе). — Ехалі сюды — думалі: адпрацуем неабходны тэрмін і з’едзем, — распавядае Алена. — А атрымалася — засталіся, прыжыліся і нікуды больш не збіраемся. Прызначэнне ў якасці заатэхніка-селекцыянера на малочнатаварны комплекс «Андросаўшчына» Алена Катлярова атрымала ў 2010 годзе. Там ужо дзейнічаў першы ў раёне даільна-малочны блок, было шмат новых, раней невядомых абавязкаў. Неабходна было засвоіць камп’ютарную праграму, спецыяльна распрацаваную пад новае абсталяванне. Цяпер гэта ўсё ўжо ў мінулым. Як прызнаецца Алена Віктараўна, справа, якой яна займаецца, ёй вельмі падабаецца. Нават пра сваіх кароў яна расказвае з нейкім замілаваннем, ужываючы памяншальна-ласкальныя формы слоў — «каровачка», «малачко». Усяго пад яе наглядам 635 галоў — увесь дойны статак, які ўтрымліваецца на абедзвюх фермах. — Праводжу кантрольныя дойкі, сачу за прадукцыйнасцю жывёлы, пры неабходнасці пераводжу кароў у іншыя секцыі, — працягвае гутарку Алена Катлярова. — Працуем у цеснай звязцы з ветурачом і тэхнікам-асемянатарам. А як жа іначай — мы ж адну справу робім! Канечне, каровы паказваюць розныя рэзультаты. І гэта залежыць як ад іх фізіялагічнага стану, так і ад рацыёну кармлення, умоў утрымання і ўвагі, якую яны маюць ад людзей. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей