Уладкавалася на працу ў жывёлагадоўлю, а калі была пабудавана новая ферма, Зінаідзе Леанідаўне, як адной з самых старанных і вопытных даярак, даверылі работу ў даільна-малочнай зале, з якой яна паспяхова спраўляецца.
Разам з напарніцай яны абслугоўваюць 276 галоў дойнага статка, за кастрычнік ад кожнай каровы надаілі па 397 кг, а валавы надой за апошні месяц склаў амаль 110 тон.
— Магчыма, гэта не самыя лепшыя рэзультаты ў раёне, — згаджаецца Зінаіда Леанідаўна, — але спадзяёмся, што хутка сітуацыя паправіцца, ва ўсякім разе, у гаспадарцы прыкладваюць для гэтага ўсе намаганні.
На пытанне, што ж прымусіла жанчыну развітацца з родным домам, дзе яе і сёння з нецярплівасцю чакаюць у госці матуля і брат, яна расказала гісторыю, тыповую для многіх яе суайчыннікаў.
— Пасля развалу Савецкага Саюза ў нашым невялікім гарадку, дзе я жыла, не стала работы, — распавяла Зінаіда Леанідаўна. — Таму давялося шукаць іншы прытулак. І я вельмі рада, што апынулася ў Беларусі. Тут выраслі мае дзеці, я выйшла замуж, жывём у добраўпарадкаваным доме з усімі ўмовамі, нават газ правялі. У Доктаравічы пераехаў і мой родны брат са сваёю сям’ёй. Словам, тут нам рады як родным, і мы імкнёмся шчырай працай аддзячыць за гэта.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Весной механизатор занят на севе, летом — на заготовке кормов и прессовании соломы, а осенью — на пахоте и озимом севе. Даже зимой у Александра работы хватает, хоть трудовой день и не такой насыщенный и долгий, как летом. Нужно технику подготовить к новому сезону, пересмотреть каждую деталь. Помимо этого — потрудиться на ферме, подвезти корма, солому скоту и вытолкать навоз.
Александр Нероненя родился и вырос в деревне Грозово, там живут и его родители. Поэтому и работать он тоже остался в родном селе. Жена Татьяна решение мужа поддержала, теперь и сама диспетчер в хозяйстве.
Молодой семье выделили новый просторный дом в агрогородке Грозово. У супругов Нероненя есть сын Владислав, который учится в шестом классе.
— Не думал я как-то о том, чтобы уехать, — признается Александр. — Родные места сердцу милее. Да и работать в сельскохозяйственной отрасли мне нравится. Я — человек от земли.
Есть у механизатора и счастливого главы семейства одно увлечение, помогающее ему не только отвлечься от бытовых проблем, но и накормить домочадцев. Александр — охотник, и как только открывается сезон, он практически каждые выходные бродит по лесу в поисках дичи, а вместе с ним верные друзья и помощники — две западно-сибирские лайки.
Кристина ЖОГОЛЬ
Фото автора
Малады чалавек валодае ўсімі неабходнымі якасцямі для таго, каб справіцца з праблемамі, што ўзнікаюць. Ён заўсёды правільна ацэньвае сітуацыю і прымае хуткае рашэнне. Дзякуючы яго прафесіяналізму і майстэрству рамонт праходзіць своечасова і якасна.
У «Жыліхаве» Сяргей працуе параўнальна нядаўна: прыкладна каля чатырох гадоў, але зарэкамендаваў сябе добрым спецыялістам, які карыстаецца аўтарытэтам у калег. Пасля заканчэння Капыльскага сельскагаспадарчага ліцэя працаваў вадзіцелем у спецыяльным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, што ў Філіпавічах. Летам дапамагаў роднай гаспадарцы на жніве (нарадзіўся ён у Гулевічах, дзе ўсё жыццё працаваў і яго бацька), цяпер тут і ў Сяргея пастаяннае месца працы.
Маладая сям’я Сенюкоў жыве ў Семежаве. Жонка працуе прадаўцом у магазіне «Белыя Росы». Расце на радасць бацькам і дачушка, якая пакуль што ходзіць у дзіцячы сад.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Основные инструменты у кузнеца — молот, клещи, наковальня и горн. Именно с их помощью он делает необходимые детали. Конечно, эта работа — достаточно сложная. Хотя бы потому, что нужно прикладывать немалую физическую силу. А еще у кузнеца должен быть идеальный глазомер, способность переносить высокие температуры и хорошая зрительная память. И, как говорит сам кузнец, для успешной работы нужно уметь чувствовать материал. А у Владимира Пупейко, хоть он и в возрасте, рука крепкая и удар точный. Поэтому кузница в хозяйстве не пустует: оттуда регулярно слышны гулкие удары молота.
Кузнечным делом Владимир Николаевич начал заниматься после выхода на пенсию. Желание быть полезным и нужным в хозяйстве не пропало. А тут подвернулась возможность попробовать свои силы в кузнице, куда Владимира Пупейко пригласил Михаил Данилевич, в то время работавший бригадиром в сельхозпредприятии.
— Конечно, сразу было даже страшно, — признается Владимир Николаевич. — Ведь что и как делать я не понимал. Основам кузнечного дела обучил работавший тогда кузнец, я пришел к нему помощником. Теперь все сам. Конечно, большим профессионалом себя назвать не могу, сложные кованые изделия мне не по силам. Но вот скобы, завесы и различного рода детали я делаю с легкостью. Эти навыки для кузнеца, работающего в хозяйстве, особенно нужны.
Кристина ЖОГОЛЬ
Фото автора
— Бацька нам, чатыром дзецям, казаў: «Я хачу, каб нехта з вас прадоўжыў маю справу ў сельскай гаспадарцы!» Так атрымалася, што гэтым чалавекам стала я. І ніколькі не шкадую. Прафесія навучыла мяне ўменню ўпарадкоўваць свае думкі, лагічна выстройваць учынкі, быць уважлівай, адказнай, дысцыплінаванай, нават у нечым прынцыповай. Мая работа мне падабаецца. Прыемна адчуваць, што ў імклівым развіцці нашай гаспадаркі ёсць і мой невялікі ўклад.
Безумоўна, прафесія накладае пэўны адбітак на чалавека. Па складзе характару Жанна Міхайлаўна чалавек канкрэтнай справы, яна не любіць шмат гаварыць, ёй прасцей узяць і зрабіць, чым потым расказаць пра гэта. Але галоўнае ўсё ж, як і ў любой справе, — гэта талент.
З такой жа ахвотай Жанна Міхайлаўна выконвае і хатнія справы, даглядаючы зусім немаленькую, нават па вясковых мерках, гаспадарку. На падвор’і — карова, свінні, куры… Зусім нядаўна збылі каня. Вядома ж, ёсць і агарод. Раз у два тыдні матулю наведвае дачка, якая працуе фельчарам на станцыі хуткай дапамогі ў сталіцы. Радзей бывае дома сын: і жыве далёка (у Краснаярску), і свая сям’я патрабуе больш увагі (гадуюцца тры дачушкі). Так што шчаслівай матулі і бабулі ёсць для каго жыць і працаваць.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара