Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Слесарь по ремонту оборудования ЗАО «Жилихово» Сергей Сенюк владеет всеми качествами, чтобы исправить возникающие проблемы

16.11.2015
Правядзенне планавых рамонтаў і аператыўнае ўхіленне пашкоджанняў тэхнікі — гэта асноўныя абавязкі слесара па рамонце абсталявання ЗАТ «Жыліхава» Сяргея Сенюка. IMG_7533 Малады чалавек валодае ўсімі неабходнымі якасцямі для таго, каб справіцца з праблемамі, што ўзнікаюць. Ён заўсёды правільна ацэньвае сітуацыю і прымае хуткае рашэнне. Дзякуючы яго прафесіяналізму і майстэрству рамонт праходзіць своечасова і якасна. У «Жыліхаве» Сяргей працуе параўнальна нядаўна: прыкладна каля чатырох гадоў, але зарэкамендаваў сябе добрым спецыялістам, які карыстаецца аўтарытэтам у калег. Пасля заканчэння Капыльскага сельскагаспадарчага ліцэя працаваў вадзіцелем у спецыяльным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, што ў Філіпавічах. Летам дапамагаў роднай гаспадарцы на жніве (нарадзіўся ён у Гулевічах, дзе ўсё жыццё працаваў і яго бацька), цяпер тут і ў Сяргея пастаяннае месца працы. Маладая сям’я Сенюкоў жыве ў Семежаве. Жонка працуе прадаўцом у магазіне «Белыя Росы». Расце на радасць бацькам і дачушка, якая пакуль што ходзіць у дзіцячы сад. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей