Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Вторым домом стала Беларусь для оператора машинного доения из КСУП «Докторовичи» Зинаиды Монако

14.11.2015
Другім домам стала Беларусь для аператара машыннага даення з КСУП «Доктаравічы» Зінаіды Монак, якая ў 2003 годзе прыехала з сонечнай Малдовы. IMG_7479 Уладкавалася на працу ў жывёлагадоўлю, а калі была пабудавана новая ферма, Зінаідзе Леанідаўне, як адной з самых старанных і вопытных даярак, даверылі работу ў даільна-малочнай зале, з якой яна паспяхова спраўляецца. Разам з напарніцай яны абслугоўваюць 276 галоў дойнага статка, за кастрычнік ад кожнай каровы надаілі па 397 кг, а валавы надой за апошні месяц склаў амаль 110 тон. — Магчыма, гэта не самыя лепшыя рэзультаты ў раёне, — згаджаецца Зінаіда Леанідаўна, — але спадзяёмся, што хутка сітуацыя паправіцца, ва ўсякім разе, у гаспадарцы прыкладваюць для гэтага ўсе намаганні. На пытанне, што ж прымусіла жанчыну развітацца з родным домам, дзе яе і сёння з нецярплівасцю чакаюць у госці матуля і брат, яна расказала гісторыю, тыповую для многіх яе суайчыннікаў. — Пасля развалу Савецкага Саюза ў нашым невялікім гарадку, дзе я жыла, не стала работы, — распавяла Зінаіда Леанідаўна. — Таму давялося шукаць іншы прытулак. І я вельмі рада, што апынулася ў Беларусі. Тут выраслі мае дзеці, я выйшла замуж, жывём у добраўпарадкаваным доме з усімі ўмовамі, нават газ правялі. У Доктаравічы пераехаў і мой родны брат са сваёю сям’ёй. Словам, тут нам рады як родным, і мы імкнёмся шчырай працай аддзячыць за гэта. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей