Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

37 лет бухгалтер ф-ла «Лакнея» Жанна Пуляк работает в сельском хозяйстве

13.11.2015
Сёлета споўнілася 37 гадоў, як бухгалтар ф-ла «Лакнея» Жанна Міхайлаўна Пуляк працуе ў сельскай гаспадарцы. Гаспадарка: раней — калгас імя У.І. Леніна, куды яна прыйшла выпускніцай Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў 1978 годзе, а цяпер — філіял «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра», стала па-сапраўднаму роднай. Тым больш, што некалі яе ўзначальваў бацька Жанны Міхайлаўны — Касінскі Міхаіл Міхайлавіч, і менавіта ён паўплываў на выбар дзяўчыны, калі тая думала пра будучую прафесію. IMG_7458 — Бацька нам, чатыром дзецям, казаў: «Я хачу, каб нехта з вас прадоўжыў маю справу ў сельскай гаспадарцы!» Так атрымалася, што гэтым чалавекам стала я. І ніколькі не шкадую. Прафесія навучыла мяне ўменню ўпарадкоўваць свае думкі, лагічна выстройваць учынкі, быць уважлівай, адказнай, дысцыплінаванай, нават у нечым прынцыповай. Мая работа мне падабаецца. Прыемна адчуваць, што ў імклівым развіцці нашай гаспадаркі ёсць і мой невялікі ўклад. Безумоўна, прафесія накладае пэўны адбітак на чалавека. Па складзе характару Жанна Міхайлаўна чалавек канкрэтнай справы, яна не любіць шмат гаварыць, ёй прасцей узяць і зрабіць, чым потым расказаць пра гэта. Але галоўнае ўсё ж, як і ў любой справе, — гэта талент. З такой жа ахвотай Жанна Міхайлаўна выконвае і хатнія справы, даглядаючы зусім немаленькую, нават па вясковых мерках, гаспадарку. На падвор’і — карова, свінні, куры… Зусім нядаўна збылі каня. Вядома ж, ёсць і агарод. Раз у два тыдні матулю наведвае дачка, якая працуе фельчарам на станцыі хуткай дапамогі ў сталіцы. Радзей бывае дома сын: і жыве далёка (у Краснаярску), і свая сям’я патрабуе больш увагі (гадуюцца тры дачушкі). Так што шчаслівай матулі і бабулі ёсць для каго жыць і працаваць. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей