Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Тракторист-машинист ОАО "Преснаки" Сергей Гончарик любит работу на селе

16.11.2015
Новенькі МТЗ-82 трактарыст-машыніст ААТ «Праснакі» Сяргей Ганчарык атрымаў адносна нядаўна — у красавіку бягучага года. А да гэтага часу 11 гадоў працаваў слесарам на МТФ «Загараўшчына». Аднак і там даводзілася мець справу з тэхнікай. IMG_7471 — У маім распараджэнні быў трактар, — распавядае Сяргей Эдуардавіч. — На ферме ў слесара шмат абавязкаў: даводзілася і дойку гнаць, і гной адпампоўваць, і шмат чаго іншага рабіць. Тут тэхніка таксама патрэбна. Але цяпер зусім іншая справа — працаваць на новым «Беларусу» адно задавальненне. Цяпер вось уношу мінеральныя ўгнаенні — на гэтым палетку хутка будуць уздымаць ворыва. Летам граблі падчапляў — сена варушыў і зграбаў. Я люблю вясковую работу, асабліва ў полі. Пасведчанне трактарыста-машыніста ў Сяргея з’явілася рана — пасля заканчэння дзевяці класаў пайшоў атрымліваць прафесію ў вучэбны камбінат, які арганізаваны пры ўпраўленні райсельгасхарчу. Працаваць уладкаваўся ў родную гаспадарку. — Я ніколі не скардзіўся на свой лёс, бо вельмі люблю вёску, усе вясковыя клопаты, сваю родную гаспадарку, — дзеліцца Сяргей. — Падабаецца, што мяне тут усе ведаюць і я з усімі знаёмы. Люблю цішыню, спакой. А вось гарадскі тлум не для мяне. Быў час, я спрабаваў пашукаць іншага жыцця, ездзіў на заробкі нават у Расію. Але зразумеў, што тут, у невялічкай беларускай вёсачцы Загараўшчына, мой дом, і іншага мне не трэба. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей