Валянціна Юруц (злева) уручае падарункі Ніне Аляксанавай[/caption]
Прыз за першае месца застаўся ў Капылі: менавіта тут у аддзяленні паштовай сувязі «Капыль-2» працуе Ніна Васільеўна Аляксанава. Жанчыну запрасілі ў рэдакцыю, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы шчыра павіншавалі і пажадалі плённага і выніковага супрацоўніцтва. А сертыфікат на 69 рублёў, каляровы насценны каляндар і блакнот пераможцы ўручыла галоўны бухгалтар рэдакцыі Валянціна Юруц. Па даных, якія прадаставілі ў Капыльскім раённым вузле паштовай сувязі, Ніне Аляксанавай удалося павялічыць колькасць экзэмпляраў раённай газеты са 170 (на 1 студзеня 2016 года) да 227 у гэтым годзе. І нядзіўна: абавязкі паштальёна Ніна Васільеўна ведае, як кажуць, «на выдатна», бо працуе ў гэтай галіне ажно з 1981 года.
Раённая газета «Слава працы» — адно з самых папулярных выданняў на Капыльшчыне. Яна займае другое месца ў Мінскай вобласці па насычанасці на тысячу жыхароў, якая складае 188 экзэмпляраў.— Я пачынала працаваць яшчэ ў старым будынку пошты, — расказвае жанчына. — За ўвесь час, што жыву на Капыльшчыне, пазнаёмілася з вялікай колькасцю людзей. Але галоўны сакрэт, лічу, ва ўменні наладжваць адносіны, размаўляць з чалавекам. Ды наогул, проста не трэба ленавацца. Пасля таго, як разнясу газеты (а мой участак з вуліцы Цімкавіцкай і да Скабіна), іду афармляць падпіску ў арганізацыі і да людзей. Добра выпісваюць газеты супрацоўнікі райвыканкама, раённага Цэнтра культуры, санстанцыі. Капылянам падабаецца раёнка, гавораць, што газета стала больш насычанай і цікавай. [caption id="attachment_55194" align="alignleft" width="203"]
Алеся Ярмаліцкая[/caption]
Гэтак жа лічаць і жыхары аграгарадка Цімкавічы і вёскі Чарнагубава, дзе ў АПС «Цімкавічы» працуе другая пераможца — Аксана Іванаўна Марозава, якая атрымала сертыфікат на 46 рублёў і таксама друкаваную прадукцыю. Дарэчы, паштальён павысіла свой вынік са 140 экзэмпляраў да 154. На Капыльшчыну Аксана Іванаўна прыехала з Крупак, купіла тут хату, выйшла замуж. Але работа паштальёна для яе не новая: яна і ў Крупках разносіла газеты. Па водгуках жанчыны, «Слава працы» выпісваюць добра: вяскоўцы цікавяцца жыццём раёна.
— Пра тое, што я стала пераможцай, мне паведамілі супрацоўнікі раённага вузла паштовай сувязі па тэлефоне, — сціпла ўсміхаючыся, расказвае жанчына. — Сказаць па-праўдзе, вельмі прыемна. Я і сама раёнку выпісваю: мне падабаецца газета.
[caption id="attachment_55193" align="aligncenter" width="580"]
Аксана Марозава[/caption]
Прыз за трэці вынік — сертыфікат на 26 рублёў і друкаваную прадукцыю — атрымала паштальён АПС «Лясное» Алеся Вячаславаўна Ярмаліцкая. У яе таксама добры паказчык: у пачатку 2016 года было аформлена 75 экзэмпляраў, зараз стала 88.
— Такога прыемнага падарунка нават і не чакала! — з радасцю ў голасе гаворыць Алеся Вячаславаўна. — Свой прафесійны выбар я перамяніла ў 2012 годзе. Справа ў тым, што паштальёнам працавала мая мама Вера Уладзіміраўна Пішчынская, і пасля таго, як яна пайшла на заслужаны адпачынак, я вырашыла перайсці на гэтае месца. На працягу 5 гадоў тыраж падпіскі імкнуся трымаць. Лясное, Думічы, Леткаўшчына і Руднічкі — вось мая зона асблугоўвання. Людзі заўсёды з задавальненнем выпісваюць менавіта раёнку. На яе старонках шмат рознай інфармацыі: і рэклама, і віншаванні, і допісы пра людзей. Напрыклад, падпіску адразу на паўгода ўжо на працягу доўгага часу афармляе Таццяна Рымашэўская. Пастаянна выпісваюць раёнку фермеры Уладзімір Бабко і Віктар Кубрак, кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства Леанід Станіслаўчык. Ведаеце, асабліва напоўнена сумка менавіта ў суботу, калі большасць газет складае «Слава працы».
— Наша Алеся Вячаславаўна вельмі старанная працаўніца, — дапаўняе начальнік АПС Ганна Шчэрба. — Ды і наогул, мы, вяскоўцы, вельмі любім родную раёнку.
Рэдакцыя выказвае шчырую падзяку ідэалагічнаму актыву раёна, усім работнікам пошты, грамадскім распаўсюдж-вальнікам, кіяскёрам «Белсаюздруку» за падтрымку раённага выдання. Няхай наша сумесная работа і надалей будзе плённай і яшчэ больш выніковай.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Ребятам были предложены четыре тура с различными заданиями: правовая викторина, правовые ситуации, юридические профессии и эрудит-лото. Задания подготовили педагог социальный ГУДО «ЦТДиМ» Ольга Максименя совместно с участковым инспектором ИДН Инной Вербило.
Среди команд развернулась нешуточная борьба, но уже в первом туре лидерство взяли три команды: ГУО «Средняя школа № 3 г. Копыля», ГУО «Старицкая средняя школа», ГУО «Лесновская средняя школа». В ходе турнира ситуация немного изменилась, и в результате 1-е место завоевала команда ГУО «Средняя школа № 3 г. Копыля», 2-е место — ГУО «Старицкая средняя школа», 3-е — ГУО «Средняя школа № 2 г. Копыля им. Тишки Гартного» и ГУО «Лесновская средняя школа».
Цель мероприятия — формирование правовой культуры учащихся, профилактика правонарушений и преступлений среди несовершеннолетних, развитие навыков применения правовых знаний на практике в конкретных жизненных ситуациях. Его организаторами выступили ГУДО «ЦТДиМ» совместно с отделом образования, спорта и туризма Копыльского рай-исполкома, ИДН Копыльского РОВД. Вела правовой турнир педагог социальный Центра Ольга Максименя.
В состав жюри вошли: Елена Карпеленя, ведущий специалист отдела образования, спорта и туризма Копыльского райисполкома, Инна Вербило, участковый инспектор инспекции по делам несовершеннолетних Копыльского РОВД, Татьяна Шестакова, инспектор пропаганды Копыльского РОЧС, Петр Лобов, педагог-психолог ГУО «Социально-педагогический центр Копыльского района», Ольга Кожура, педагог социальный ГУО «Социально-педагогический центр Копыльского района».
Жюри отметило хороший уровень подготовки учащихся, а также хорошую организацию мероприятия в целом.
Татьяна БУРАК,
заместитель директора ГУДО «ЦТДиМ Копыльского района»
"Поздравляю вас с Днем Великой Победы. Победы, которая сохранила белорусскую нацию и предопределила путь развития всех поколений белорусов, стала неотъемлемой частью общей национальной идеи, - сказал Александр Лукашенко. - И сегодня у священного Вечного огня мы преклоняемся перед нашими ветеранами, отдаем дань памяти тем, кто погиб, защищая наше право жить. Жить свободно на родной земле и в своем государстве".
Президент подчеркнул, что в Беларуси помнят всех, кто до последнего патрона сдерживал врага на границе, под Минском и Могилевом, кто был замучен в застенках гестапо, кто сгорел в Хатыни, Дальве и Тростенце.
"Всех, чьей кровью пропитана каждая пядь родной земли. Горе и смерть принесли миру гитлеровские палачи. Нас, белорусов, русских, украинцев, они хотели стереть с лица земли. А заодно с нами евреев, цыган, татар и, по их мнению, прочих "недочеловеков". Миллионы жизней положила на алтарь Победы наша большая общая родина - Советский Союз. И восемьдесят минувших лет не заглушили эту боль. Честь и слава победителям!" - заявил глава государства.
Память погибших на церемонии у монумента Победы почтили минутой молчания.

Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов.
18 февраля 2017 года Елена Николаевна ВАСИЛЕВСКАЯ, заместитель председателя Копыльского райисполкома, по телефону 55-7-13.
Калектыў узорнага эстраднага аркестра[/caption]
Россып дыяментавых водбліскаў, рубінавых ззянняў, сапфіравых зіхаценняў... Такі па-сапраўднаму рознакаляровы настрой, калі кожны гук набываў нейкае новае адценне, стваралі юныя музыканты.
Дарэчы, падобныя канцэрты адбываюцца рэгулярна. Жыхары Капыля і раёна прывыклі, што паслухаць папулярныя джазавыя і эстрадныя кампазіцыі можна ў раённым Цэнтры культуры прыкладна раз у год, а кожную вясну гледачамі становяцца навучэнцы ўстаноў адукацыі нашага горада.
[caption id="attachment_55184" align="aligncenter" width="580"]
Леў Канаплянік (у цэнтры) з сынамі Алегам і Андрэем[/caption]
У гэты вечар сярод іншых гучалі мелодыі Аляксандра Гебеля, да некаторых музычных твораў Леў Канаплянік зрабіў аранжыроўкі сам. Так, у крыху адноўленым выглядзе гледачы пачулі знакамітую беларускую народную песню «Саўка ды Грышка». Кампазіцыю Аляксандра Вініцкага «Маленькі каўбой», якая, дарэчы, была напісана для выканання на гітары, Леў Міхайлавіч адаптаваў для аркестра.
— Каб музыка гучала па-сапраўднаму прафесійна і выразна, трэба шмат працаваць, — упэўнены Леў Канаплянік. — Таму займацца прыходзіцца спачатку індывідуальна з кожным выканаўцам, потым — у групах. На кожнай сумеснай рэпетыцыі аркестра мы імкнёмся сыграць увесь рэпертуар.
[caption id="attachment_55183" align="aligncenter" width="580"]
Спявае Настасся Карповіч[/caption]
Як і раней, існуе праблема выканаўцаў: аркестр пакідаюць выпускнікі Дзіцячай школы мастацтваў. І не заўсёды ім ёсць замена. Таму на нядаўнім канцэрце не было чутно ўдарных інструментаў — няма музыканта. Калі-нікалі выручаюць былыя навучэнцы школы, цяперашнія студэнты Багдан Шыпай і Дзмітрый Уласаў. Дапамагаюць і сыны Льва Міхайлавіча: на бас-гітары іграе старэйшы Андрэй, на трамбоне — малодшы Алег. Добра, калі побач аднадумцы.
Леў Канаплянік вельмі ўдзячны юным музыкантам, тым, хто, нягледзячы на час і іншыя заняткі, заўсёды прыходзіць на рэпетыцыі, займаецца самастойна. Настаўнік упэўнены: калі ёсць вялікая працаздольнасць і жаданне займацца, будзе добры вынік. Такія старанныя музыканты і ўваходзяць у склад аркестра. На трубах іграюць Валянцін Курганскі, Яраслаў Топчый, Павел Грынявіцкі, Арцём Ермаковіч, на трамбонах — Мікіта Барташэвіч, Ягор Грыбок, Павел Сянькевіч. Выдатнымі саксафаністамі з’яўляюцца Ягор Мароз, Настасся Таўчкова, Ганна Матусевіч, Казімір Давідовіч. Клавішныя партыі выконваюць Валерыя Пуставая, Аліна Мароз і Яўген Свяцкі. Цудоўна гучаць бас-гітары ў руках Настассі Карповіч (якая ж, да таго, з’яўляецца і салісткай), Вольгі Туроўскай і Аляксандры Смаль. Канцэртмайстры аркестра — выкладчыкі Дзіцячай школы мастацтваў Кірыл Мікалаевіч Марыніч, Дзмітрый Уладзіміравіч Масілевіч, Марына Пятроўна Сільвановіч і Алена Васільеўна Валчкевіч.
А ў гэты вечар гледачы змаглі паслухаць сольны нумар на саксафоне ў выкананні Юліі Мароз і Зарыны Квач. У склад калектыву дзяўчынкі яшчэ не ўвайшлі, але старанна рыхтуюцца. Акрамя таго, асалоду ад цудоўных спеваў прысутныя ў зале атрымалі і дзякуючы выступленням вакальных груп «ІЛОНА» і хлопчыкаў.
— Мне падабаецца тое, што я раблю, — гаворыць Леў Канаплянік, — без улюбёнасці ў сваю працу не можа быць добрых вынікаў.
Таму і зіхацяць гукі, народжаныя падчас канцэртаў узорнага эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка, рознакаляровымі фарбамі…
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА