Среди участников торжества — и опытные, и подающие надежды молодые руководители: директор ОАО «Старица-Агро» Владимир Рудаковский (в центре), директор филиала «В. Раевка» Иван Домашевич, заместитель директора Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Александр Кременчук[/caption]
На торжественной церемонии председатель Миноблисполкома Семен Шапиро поблагодарил лауреатов специальной премии Миноблисполкома за значимый вклад в социально-экономическое развитие региона. «Дорога к общественному признанию и успеху никогда не бывает легкой и краткой, потому что успех — это не точка, которую можно достичь и остановиться, а поступательное движение. Уверен, что и в последующие годы никто из вас не сдаст завоеванных позиций и по-прежнему будет примером в труде для своих коллег и друзей», — подчеркнул губернатор, обращаясь к главным героям торжественной церемонии. Он убежден, что благодаря созидательному труду жителей Минской области удается наращивать объемы производства и валового регионального продукта, насколько бы ни было сложно решать эту задачу.
Почетное звание присвоено в трех номинациях: «Производственная деятельность», «Непроизводственная сфера» и «Общественно-политическая деятельность». Обладателям почетного звания «Человек года Минщины» за 2016 год вручены специальные дипломы и ленты, а также выплачено денежное вознаграждение.
[caption id="attachment_56325" align="aligncenter" width="350"]
Семен Шапиро награждает военкома Клецкого районного военного комиссариата Минской области Дмитрия Годуна[/caption]
Среди обладателей почетного звания «Человек года Минщины» люди разных профессий, возраста и интересов, но всех их объединяет одно — они делают свою работу с полной самоотдачей, и потому успех и признание пришли к каждому из них не случайно, а вполне заслуженно.
Мария ШЕИНА
Фото автора
Ліне Пуставой уручаны сертыфікат знакамітага выпускніка гімназіі № 1 г. Капыля. 2017 г.[/caption]
19 сакавіка 1947 года ў вёсцы Дусаеўшчына ў сям’і Антона Вайкуля, дзе падрасталі 15-гадовая дачка і 13-гадовы сын, нарадзілася дачушка Ліначка.
«З самага дзяцінства я вельмі любіла гуляць у «бальніцу», — расказвае Ліна Антонаўна. — Уколы давала лялькам тонкімі палачкамі з чароту. Потым хацелася вывучыць анатомію жывёл, цікавілася біялогіяй. Увогуле марыла стаць хірургам, каб дапамагаць людзям».
[caption id="attachment_56116" align="aligncenter" width="400"]
Ліна Вайкуль, вучаніца 8 класа СШ №1 г. Капыля. 1962 г.[/caption]
Але пакуль мара дзяцінства ажыццявілася, дзяўчына скончыла сямігодку ў Дусаеўшчыне, а потым з медалём і СШ № 1 г. Капыля (дарэчы, сёлета Ліне Антонаўне прысвоена званне знакамітага выпускніка гэтай навучальнай установы). Здаўшы на выдатна адзін экзамен, яна паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медінстытут.
«У час вучобы сустрэла сваю палавінку, у мяне закахаўся стараста групы, кучаравы Пуставы Валерка, — прадаўжае Ліна Антонаўна. — Мы пакахалі адзін аднаго і ажаніліся. Вяселле адзначалі ўсёй групай».
[caption id="attachment_56115" align="aligncenter" width="400"]
Ліна Вайкуль, вучаніца 8 класа СШ №1 г. Капыля. 1962 г.[/caption]
Перад дзяржаўнымі экзаменамі ў Пуставых нарадзілася дачушка Іначка. А ў 1971 годзе па размеркаванні сям’я прыехала на працу ў Капыльскую ЦРБ. Ліна Антонаўна працуе хірургам (пазней — загадчыкам аддзялення пералівання крыві), а муж — акушэрам-гінеколагам. Як і ўсе маладыя спецыялісты, сутыкнуліся з жыллёвымі цяжкасцямі, давялося здымаць кватэру. Вялікай радасцю ў сям’і Пуставых стала нара-джэнне сына Віталія. Няпроста было з двума дзеткамі: накарміць, памыць і папрасаваць адзенне, дапамагчы падрыхтаваць урокі і выправіць у школу. Частымі былі і начныя дзяжурствы. І нават на іх даводзілася браць дзетак, калі выклікалі і мужа, і жонку.
[caption id="attachment_56109" align="aligncenter" width="300"]
Валерый Пуставы. 1971 г.[/caption]
[caption id="attachment_56110" align="aligncenter" width="300"]
Ліна Пуставая.1971 г.[/caption]
І вось здарылася ў Пуставых бяда: на 42-м годзе памёр любы муж, клапатлівы бацька. Было вельмі цяжка змагацца з гэтым горам. Але моцная сіла духу, родныя людзі, сапраўдныя сябры дапамаглі яго пераадолець. Нягледзячы на цяжкасці, выхавала і дала вышэйшую адукацыю сваім дзецям: дачка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта, дзе і сама выкладае, сын жа — юрыст-натарыус. Радуюць душу і сэрца ўнукі. Сёмка — студэнт эканамічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Лерачка сёлета заканчвае гімназію № 1 г. Капыля. Таксама выдатна вучацца малодшыя — Антон і Ганначка.
[caption id="attachment_56111" align="aligncenter" width="580"]
Уся сям’я ў зборы. 1981 г.[/caption]
Доктар Пуставая верная клятве Гіпакрата. Заўсёды ўважлівая, спагадлівая. Да яе можна смела звярнуцца па кансультацыю адносна лячэння і атрымаць змястоўныя парады. Цёплыя словы доктара дапамаглі не аднаму пацыенту навучыцца гадамі жыць з той ці іншай хваробай і адчуваць сябе больш-менш нармальна. Асабліва гэта праяўлялася ў той час, калі яна працавала анколагам. Вельмі кранае ўважлівасць урача, яе вялікае жаданне дапамагчы, суцішыць боль. Хворым, якія патрапілі на прыём да Ліны Антонаўны, проста пашанцавала. Нездарма сцвярджаюць, што лечаць не толькі лякарствы, але і шчырыя словы, прыязная ўсмешка, тая добразычлівая аўра, якая зыходзіць ад урача на пацыента.
[caption id="attachment_56112" align="aligncenter" width="580"]
Старонка з выпускнога альбома. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. 1971 г.[/caption]
Больш чым за 45 гадоў працы Ліна Антонаўна Пуставая неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі, мела шматлікія падзякі ад кіраўніцтва бальніцы, Міністэрства аховы здароўя, яе імя неаднойчы заносілася на Дошку гонару. Яна ж з’яўляецца Ганаровым донарам СССР, Рэспублікі Беларусь.
Папрасіў Ліну Антонаўну падзяліцца сакрэтам яе душэўнай маладосці, «доўгажыхарства» ў прафесіі. І вось што яна параіла: «Ніколі не губляць аптымізму і не быць ныцікам! Нават калі вельмі няпроста, не даваць узяць над сабой верх розным там балячкам і непрыемнасцям. Гэтага заўсёды прытрымліваюся і сама».
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара і з сямейнага архіва Ліны Пуставой
Дзякуючы падтрымцы адміністрацыі тут з’явіўся тэнісны стол. Работнікі з задавальненнем прыходзяць сюды пагуляць у тэніс. Акрамя гэтага, на прадпрыемстве склалася свая група здароўя, у якую ўваходзяць выключна жанчыны. Пад сучасную дынамічную музыку ў спартзале праходзяць гімнастычныя заняткі па фітнесе. Інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні філіяла Настасся Курловіч (па сумяшчальніцтве інструктар) з веданнем справы складае пералік практыкаванняў для групы. «Мы займаемся сучасным напрамкам фітнесу — зумба, — тлумачыць Настасся Міхайлаўна. — Гэта параўнальна малады танцавальны кірунак, які толькі развіваецца ў Беларусі. Праграма спалучае ў сабе элементы хіп-хопа, сальсы, самбы, мамбы, танца жывата. Такі супер-мікс зрабіў зумбу адной з самых папулярных трэніровак для пахудання».
У групу фітнесу штодзень прыходзіць каля дзесяці чалавек. Для заняткаў кожны з іх набыў для сябе фітбол, што дазволіла значна разнастаіць праграму.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Першымі высвятлялі мацнейшы спартыўны калектыў валейбалісты. Аматары гэтага віду спорту з ААТ «Суворава-Агра» сталі пераможцамі турніру і тым самым прынеслі максімальныя 30 ачкоў у агульную капілку каманды. Другое месца заняла спартыўная дружына з ААТ «Прагрэс 2010». Замкнулі тройку прызёраў валейбалісты ААТ «Мажа-Агра».
Ужо ў пачатку сакавіка стартавалі спаборніцтвы па міні-футболе — другім відзе праграмы. Адразу адзначым, што ўсе без выключэння матчы былі вельмі цікавымі і відовішчнымі. Са спартыўным азартам і воляй да перамогі праходзіў кожны тайм. Ва ўпартай барацьбе перамогу святкавалі футбалісты ААТ «Мажа-Агра». Другое месца заняла каманда ААТ «Семежава» і трэцяе — аматары спорту з ААТ «Суворава-Агра».
Напрыканцы сакавіка аналагічныя спаборніцтвы распачнуцца ўжо сярод калектываў гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
«Яшчэ калі была цяжарнай, вельмі часта прыходзіла сюды, падоўгу хадзіла, — з усмешкай адзначыла ў размове Алена Габенка, якая прагульвалася з дзіцячай каляскай непадалёку ад сцэны. — І цяпер, як толькі пачало цяплець, хаджу сюды раз, а то і два разы на дзень. Сама я — прыезджая, толькі другі год жыву ў Капылі. Зона адпачынку, бясспрэчна, стала вельмі прывабным месцам горада. Тут маляўніча, заўсёды ціха і спакойна, радуюць спевы птушак. Для майго дзіцяці вельмі карысна свежае паветра, таму прагулцы надаю мінімум дзве гадзіны».
Лесапарк за апошні час прыкметна змяніўся: з’явіліся ўтульныя альтанкі і зручныя лавачкі, дзе можна проста пасядзець, атрымліваючы асалоду ад прыгажосці і добраўпарадкаванасці зоны адпачынку, прайсці па акуратнай цэнтральнай алеі, зробленай з тратуарнай пліткі.
Гэтыя прыемныя змены адзначаюць усе без выключэння. «Як толькі ёсць вольная хвіліна, мы спяшаемся з сяброўкай і нашымі дзецьмі ў лес. Цішыня, шум дрэў і чыстае паветра спрыяюць спакойнай гутарцы аб жыццёвых справах, — адзначае Святлана Вабішчэвіч. — Ды і дзеці з задавальненнем тут весяляцца».
[caption id="attachment_56097" align="aligncenter" width="400"]
Святлана Цімашэнка з унукамі Раманам і Яраславам[/caption]
Апоўдні ў зоне адпачынку становіцца больш ажыўлена. У добрым тэмпе міма праімчаў аматар бегу. На вялікі жаль, пагутарыць з ім пра здаровы лад жыцця не ўдалося. Праз пару хвілін удалечыні паказаліся хлапчукі: адзін — на ролікавых каньках, другі — на веласіпедзе. Яны весела імчалі навыперадкі.
Каля сцэны сваволілі хлопчыкі, ганяючы футбольны мяч. «На свежым паветры часта гуляем і тут, і ў гарадскім парку, — распавядала бабуля хлапчукоў Святлана Цімашэнка. — Змянілася наша зона адпачынку, папрыгажэла. Вельмі падабаецца тут бываць дзецям. Практычна кожныя выхадныя сюды прыходзім. Зімой старэйшы ўнук Яраслаў разам з дзядулем Сяргеем спяшаліся сюды, каб на лыжах пакатацца, а яшчэ разам з малодшым Раманам часта і басейн наведваюць».
Нягледзячы на тое, што пасля абеду крыху падняўся вецер і пацягнула прахалодай ад капыльскіх азёр, на лясных дарожках з’яўлялася ўсё больш людзей. Выдатнае вясновае надвор’е пасля доўгай зімы так і вабіла на прагулку ў гарадскую зону адпачынку.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара