Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

85

"Комсомол -- моя судьба": Александр Касинский -- один из представителей поколения настоящих патриотов и романтиков, юность которых прошла под лозунгом строк из знаменитой песни

29.10.2018
Гэтыя радкі з папулярнай песні ў выкананні ВІА «Самоцветы» былі своеасаблівым лозунгам для мільёнаў юнакоў і дзяўчат, якія напрыканцы мінулага стагоддзя з гонарам насілі імя «камсамолец». Яны — актыўныя, ідэйныя, творчыя — і сёння гатовы гадзінамі з захапленнем расказваць аб сваім ударным юнацтве. [caption id="attachment_71242" align="aligncenter" width="560"]■ Аляксандр Касінскі, 2018 г. ■ Аляксандр Касінскі, 2018 г.[/caption] Адным з прадстаўнікоў пакалення сапраўдных патрыётаў і рамантыкаў з’яўляецца Аляксандр Касінскі, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ — былы першы сакратар Капыльскага райкама камсамола. «Што для мяне камсамол? Гэта — маладосць, кіпучая энергія, насычанасць жыцця значнымі падзеямі. Магу сказаць, што лепшыя гады аддадзены камсамолу. Менавіта камсамол навучыў мяне верыць у тую справу, якой служыш і захапляеш іншых», — падзяліўся сваімі думкамі Аляксандр Іванавіч. Пачатак камсамольскага жыцця Аляксандра Касінскага быў пакладзены 44 гады таму, калі ў 1974 годзе ён разам з аднакласнікамі Дзяржынскай васьмігадовай школы ўступіў у рады ВЛКСМ. Пасля таго, як набыў дастатковы вопыт у справах ажыццяўлення ідэалагічнага выхавання моладзі, рэалізацыі палітычных і сацыяльных праектаў, быў абраны ў 1987 годзе першым сакратаром Капыльскага райкама камсамола. На гэтай пасадзе аддана служыў ідэям ВЛКСМ да апошняга дня існавання арганізацыі. Амаль 20 гадоў камсамольскага жыцця пакінулі незабыўны след і безліч яркіх успамінаў. А ўспомніць сапраўды ёсць што: жыццё камсамольцаў-актывістаў было надзвычай цікавым і насычаным. Вялікая ўвага  на  той   час удзялялася патрыятычнаму выхаванню моладзі. Камсамольцы ажыццяўлялі мотапрабегі па месцах партызанскай славы як па раёне, так і па ўсёй Беларусі і нават выязджалі ў іншыя саюзныя рэспублікі; праводзілі па месцах баёў «Зорныя паходы», падчас якіх на працягу тыдня праходзілі на лыжах кожны дзень каля 25 кіламетраў. За камсамольскія ўзносы ў той час былі ўстаноўлены памятныя знакі воінам-вызваліцелям і воінам-інтэрнацыяналістам у Капылі. Глыбы для помнікаў закупілі ў Мікашэвічах, адкуль яны былі дастаўлены камсамольскай арганізацыяй ПМК-194 у райцэнтр. Пліты ж з надпісамі Аляксандр Іванавіч заказваў у Клецку. У біяграфіі былога сакратара быў цікавы перыяд, калі яго прызначылі камандзірам зводнага камсамольска-маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада. На адзін месяц падчас летніх школьных канікул, калі работнікі малочнатаварнай фермы вёскі Вялікая Раёўка пайшлі на адпачынак, ім на падмену накіравалі групу дзяцей са школ раёна пад кіраўніцтвам Аляксандра Касінскага. Кожны дзень з ранку да вечара атрад працаваў, а вечарам падводзілі вынікі — хто ж лепшы. Дарэчы, падчас такіх канікул школьнікі зараблялі столькі грошай, што маглі потым купіць сабе ўсё, што было неабходна да новага навучальнага года. [caption id="attachment_71243" align="aligncenter" width="560"]■ Сакратар РК ЛКСМБ Аляксандр Касінскі ўручае вымпел актывістам маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада, 1985 г. ■ Сакратар РК ЛКСМБ Аляксандр Касінскі ўручае вымпел актывістам маладзёжнага жывёлагадоўчага атрада, 1985 г.[/caption] Запамінальнай стала таксама паездка ў Дзяржаўны цырк. Каб падзякаваць усім школьнікам, якія дапамагалі гаспадаркам раёна збіраць бульбу і яблыкі, быў выкуплены ўвесь зал цырка. Каб даставіць дзяцей на мерапрыемства, з Капыля ішла калона з 55 аўтобусаў. Перад пачаткам прадстаўлення на арэне Аляксандр Касінскі і Мікалай Гаўрыленка (які на той час узначальваў Капыльскі раённы аддзел народнай адукацыі) уручылі лідарам падарункі — аўдыямагнітафоны, тэлевізары і інш. Дзякуючы насычанаму камсамольскаму жыццю ў сакратара Капыльскага райкама было вельмі шырокае кола сяброў і паплечнікаў. Ніна Купрэйчык (зараз Скрыпінская), Віктар Плашкевіч, Уладзімір Паляшчук, Уладзімір Бурак, Сяргей Серы, Ала Давідоўская, Сяргей Сцяпанаў, Віктар Суханькоў, Ірына Комар, Нэлі Гусева, Уладзімір Булат... Ды ці мала каго яшчэ можна назваць, поруч з кім будавалі дарогу ў светлую будучыню і сустрэўшы каго з настальгіяй можна запытаць: «А помніш?..» Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей