Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

І паэт, і даследчык... [caption id="attachment_55053" align="alignleft" width="294"]Снимок Даведачна. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. У 1920-я — у газеце «Савецкая Беларусь», у тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта; займаўся ў аспірантуры. У 1929—1930 — навуковы супрацоўнік Інстытута мовы БелАН. Браў удзел у стварэнні тэрміналагічных слоўнікаў; падрыхтаваў і выдаў слоўнік «Тэхнічная тэрміналогія», рыхтаваў слоўнік краўцоўскай мовы Капыля і краёвы слоўнік Капыльшчыны (матэрыялы загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны). Быў членам літаб’яднанняў «Маладняк», «Полымя», «Пробліск». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).[/caption] Жыццё Алеся Гурло не было працяглым (усяго 46 гадоў), але і за гэты тэрмін ён шмат чаго паспеў зрабіць. Спачатку ўдзельнічаў у выданні рукапісных часопісаў «Заря», «Голос низа», «Вольная думка», якія выдаваліся ў Капылі ў 1910-1911 гг. Затым у 1912 з дапамогай Цішкі Гартнага ўладкаваўся на работу на ліцейны завод «Вулкан» у Санкт-Пецярбургу. З 1914 служыў на Балтыйскім флоце — матросам на крэйсеры «Богатырь», а ў Першую сусветную вайну — унтэр-афіцэрам на мінаносцы «Забияка». Быў цяжка паранены. Удзельнічаў у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях і Грамадзянскай вайне. Дарэчы, адна з самых яркіх старонак біяграфіі паэта — удзел ва ўзяцці Зімовага палаца ў кастрычніку 1917 года. Для маладой беларускай літаратуры, прадстаўніком якой быў «нашанiвец» Алесь Гурло, гэта было сімвалічна: «мужыцкае» слова, якое здабыло ўпэўненасць у матроскім бушлаце, урываецца ў царскі палац, каб расхінуць узорчатыя дзверы ў светлую будучыню. Але чырвоная старонка біяграфіі не абараніла паэта ад рэпрэсій, хоць і дапамагла захаваць паэтычнае імя… Асабліва ярка ў беларускай літаратуры Алесь Гурло заявіў пра сябе на пачатку ХХ стагоддзя. Ён прызнаваўся, што «захапіўся самой ідэяй адраджэння Беларусі і пачаў сам спрабаваць свае сілы на літаратурнай ніве». Пасля публікацыі твораў у газеце «Наша Ніва» яго прывітаў і падтрымаў у сваім лісце Янка Купала. Плённымі былі для Алеся Гурло наступныя гады літаратурнай працы. «У дзень твайго 20-гадовага юбілею літаратурнай дзейнасці мы, твае таварышы па працы, пасылаем табе сваё гарачае прывітанне», — так у 1929 годзе са старонак «Савецкай Беларусі» да Алеся Гурло звярталіся Цішка Гартны, Змітрок Бядуля, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Якуб Колас і іншыя пісьменнікі. Адметна, што калі ў 1930 годзе ў Маскве выйшла першая анталогія беларускай паэзіі «Сборник белорусской поэзии» на рускай мове, то сярод дзевятнаццаці яе аўтараў быў і Алесь Гурло. Гэта — яго апошняя прыжыццёвая публікацыя. У тым жа годзе ён быў арыштаваны разам з вялікай групай навуковых і творчых работнікаў, якія трапілі пад першую рэпрэсіўную хвалю супраць беларускай інтэлігенцыі. Большасць арыштаваных атрымалі па пяць гадоў ссылкі ў розныя гарады, пераважна да Урала. Алесь Гурло свае пяць гадоў ссылкі адбываў у Самары. Ён пазбег падаўжэння тэрміну, у адрозненне ад іншых. Нават вярнуўся дадому, у Мінск, дзе і памёр ад сухотаў 4 лютага 1938 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 года. Так, Алесю Гурло належыць свая старонка ў гісторыі літаратуры. Нам, безумоўна, трэба яе ведаць. Цішка Гартны справядліва адносіў Алеся Гурло да «здольных, яскрава выяўленых паэтаў і пісьменнікаў…»
Капыльшчына адзначае З нагоды юбілею нашага знакамітага земляка ва ўстановах культуры раёна адбудуцца святочныя  мерапрыемствы. Напрыклад, у цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі разгорне сваю работу кніжная выстава «Светлыя мары паэта». Тут жа, як і ў  Песачанскай сельскай бібліятэцы, Сл.-Кучынскай бібліятэцы-клубе, свой шлях да чытачоў праложыць і паэтычная сцяжынка «Лёс і паэзія Алеся Гурло». Урок краязнаўства «Край мой там, где шепчут сосны…» адбу-дзецца ў Браткаўскай, Дзяржынскай  бібліятэках-клубах і ў Камсамольскай сельскай бібліятэцы. Пагартаць літаратурнае дасье «Лёс і паэзія Алеся Гурло» можна ў Семежаўскай сельскай бібліятэцы, а наведаць выставу, прысвечаную жыццю і творчасці паэта і даследчыка, — у Мажскай сельскай бібліятэцы.
Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Воскресенье, 15 января 2017 19:31

Семейные творческие традиции Волковых

Раман Волкаў на пачатку новага 2017 года ўзнагароджаны Дыпломам III ступені па выніках ХХ Рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка». [caption id="attachment_54654" align="alignleft" width="294"]3398-1 Таццяна і Раман Волкавы[/caption] Раман — навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Самі майстры» ДУА «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага». Яго педагог і «па сумяшчальніцтве» мама Таццяна Мікалаеўна Волкава добра вядома на Капыльшчыне: яна ўзначальвае раённы Цэнтр ткацтва ды і сама валодае шматлікімі талентамі. Таму нягледзячы на маладосць імкнецца перадаць хлопчыкам і дзяўчынкам свае ўменні і навыкі. Творчая работа, якую Раман  прадстаўляў у намінацыі «Мастацкая саломка», — маска каляднай казы, сплеценая з саломкі. Плесці з гэтага залацістага прыроднага матэрыялу таксама навучыла мама. Дарэчы, узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе праект рэалізуецца з 1996 года і займае дастойнае месца ў шэрагу знакавых рэспубліканскіх конкурсаў. У юбілейным ХХ Рэспубліканскім конкурсе сёлета прынялі ўдзел больш за 10 000 навучэнцаў з 487 устаноў адукацыі. Пераможцамі сталі каля 90 удзельнікаў і прыемна, што сярод іх —  Раман Волкаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Напрыканцы 2016 года пяць сельгасарганізацый Капыльшчыны былі перададзены з камунальнай уласнасці раёна некаторым прадпрыемствам краіны. noimage Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка з мэтай павышэння эфектыўнасці іх работы. Так, ва ўласнасць ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» перадалі акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў «Праснакі» і «Суворава-Агра», пад кіраўніцтва ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» трапілі РСУП «Бабоўня» і КСУП «С «Лясное», у гаспадарчую ўласнасць вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ПрыортрансАгра» як маёмасны комплекс перададзена КСУП «Грозава-агра». Згодна з патрабаваннямі, выказанымі ў распараджэнні, за далучанымі арганізацыямі захаваецца від дзейнасці — вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Вялікая ўвага надаецца і захаванасці калектываў. На дадзены момант заканчваецца працэс афіцыйнага афармлення ўсёй неабходнай дакументацыі, аднак прадпрыемствы-інвестары ўжо актыўна ўключыліся ў вытворчы працэс: аказваюць фінансавую дапамогу ў набыцці неабходнага абсталявання, запчастак, будаўнічых матэрыялаў, выплаце заработнай платы. Маргарыта САКОВІЧ
Восемнадцатилетний учащийся Копыльского государственного колледжа Илья Стасевич пришел на Мажский участок для голосования № 12, чтобы впервые отдать свой голос за будущее страны. Родом молодой парень из агрогородка Семежево Копыльского района. После завершения учебы в колледже планирует поступать дальше в университет гражданской защиты МЧС, так как существует мечта быть спасателем. - Я и мои родители позитивно настроены к изменениям в Конституцию Республики Беларусь, – говорит Илья . – Мы должны двигаться вперед, открывая новые вершины в развитии страны. Ведь для того и вносятся изменения и дополнения в Основной закон. Наталья ДАВЫДЕНКО
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя КУП «Капыльская ЖКГ» з’яўляецца адной з самых буйных у раёне. Да таго ж, увесь калектыў — члены прафсаюза. Узначальвае пярвічку ўжо два гады Таццяна Калодзіч. З прыходам маладога, энергічнага, ініцыятыўнага лідара ў жыццё грамадскага аб’яднання былі ўнесены новыя павевы. Па меркаванні членаў калектыву, часцей сталі праводзіцца цікавыя мерапрыемствы, кіраўніка прафсаюза добра ведаюць на кожным участку, часта звяртаюцца па патрэбную параду. [caption id="attachment_54655" align="aligncenter" width="560"]Старшыня прафкама Таццяна Калодзіч (справа) з членамі прафкама Кацярынай Шугалей, Людмілай Пінчук, Марынай Мятліцкай Старшыня прафкама Таццяна Калодзіч (справа) з членамі прафкама Кацярынай Шугалей, Людмілай Пінчук, Марынай Мятліцкай[/caption] — Наша пярвічка — гэта звыш 500 чалавек, — расказала Таццяна Аляксандраўна. — Вядома, у калектыве людзі з рознымі перакананнямі і прынцыпамі, рознага ўзросту, але мы заўсёды ўмеем прыйсці да згоды. Нас усіх аб’ядноўвае прафсаюз. Менавіта ён стаіць на абароне нашых правоў і сацыяльных гарантый. Асноўным напрамкам работы прафкама з’яўляецца арганізацыя грамадскага кантролю за станам аховы працы, за тэхнікай бяспекі. Стараемся стварыць спрыяльныя ўмовы для працы і адпачынку. У камунгасе развіта практыка сацыяльнага партнёрства. Прафсаюзны камітэт цесна супрацоўнічае з адміністрацыяй па пытаннях вытворчасці, аховы і рэжыму працы. На прадпрыемстве створана камісія, якая кантралюе выкананне калектыўнага дагавору. Члены прафкама  вырашаюць сацыяльна-бытавыя пытанні, займаюцца культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і выхаваўчай работай. У калектыве шмат маладых людзей, таму жыццё тут дастаткова насычанае. Работнікі прадпрыемства прымаюць удзел у раённых спаборніцтвах па розных відах спорту, штогод абавязкова ў спартакіядзе арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці, і добра там выступаюць, пра што сведчаць шматлікія граматы і кубкі. На спартыўныя справы заўсёды арганізоўвае інструктар-метадыст Вікторыя Рудая. Актыўныя ўдзельнікі спаборніцтваў — Сяргей Місючэнка, Генадзь Задруцкі, Алена Анішчанка, Валянцін Лясніцкі, Раман Бандарык, Аляксандр Руды і іншыя. Радуе сваімі выступленнямі і творчы калектыў прадпрыемства на чале з Аляксандрам Дранічам. Заўсёды цёпла сустракаюць самадзейных артыстаў Эдуарда Пацэнкера, Сяргея Сакалоўскага, Сяргея Рамановіча. Не забываюць у Капыльскай ЖКГ і пра іншыя віды баўлення вольнага часу. Праводзяцца шматлікія конкурсы, экскурсіі, паездкі. Самыя прыемныя ўражанні засталіся пасля наведвання Жыровіцкага манастыра. На прадпрыемстве прадаўжаецца традыцыя віншаваць юбіляраў, ветэранаў, да Дня маці прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам»  і г.д. Штогод выдзяляюцца сродкі на аздараўленне дзяцей у летніх аздараўленчых лагерах. А перад Новым годам ім і іх бацькам абавязкова ўручаюць падарункі, арганізоўваецца навагодняе прадстаўленне. Нядаўна работнікі камунгаса прымалі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Падорым свята дзецям», падчас якой аказалі дапамогу дзецям спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі  мовы  ясляў-сада № 3 г. Капыля. — Задача прафсаюза — абараняць працоўнага чалавека, быць падтрымкай кожнаму, — гаворыць Таццяна Аляксандраўна. — Штогод дапамагаем сем’ям з дзецьмі. Вось і летась шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям напярэдадні навучальнага года дапамаглі сабраць дзяцей да школы — выдалі матэрыяльную дапамогу ад абкама прафсаюза і ад пярвічнай арганізацыі. Актыўную і плённую работу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і яе лідара заўважаюць і адзначаюць. Па словах старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіны Лукашэвіч, пярвічку ЖКГ можна па праве назваць адной з самых лепшых на Капыльшчыне. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 4133 из 4867