Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

67

В Копыльской ЖКХ работает крупнейшая в районе профсоюзная организация

16.01.2017
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя КУП «Капыльская ЖКГ» з’яўляецца адной з самых буйных у раёне. Да таго ж, увесь калектыў — члены прафсаюза. Узначальвае пярвічку ўжо два гады Таццяна Калодзіч. З прыходам маладога, энергічнага, ініцыятыўнага лідара ў жыццё грамадскага аб’яднання былі ўнесены новыя павевы. Па меркаванні членаў калектыву, часцей сталі праводзіцца цікавыя мерапрыемствы, кіраўніка прафсаюза добра ведаюць на кожным участку, часта звяртаюцца па патрэбную параду. [caption id="attachment_54655" align="aligncenter" width="560"]Старшыня прафкама Таццяна Калодзіч (справа) з членамі прафкама Кацярынай Шугалей, Людмілай Пінчук, Марынай Мятліцкай Старшыня прафкама Таццяна Калодзіч (справа) з членамі прафкама Кацярынай Шугалей, Людмілай Пінчук, Марынай Мятліцкай[/caption] — Наша пярвічка — гэта звыш 500 чалавек, — расказала Таццяна Аляксандраўна. — Вядома, у калектыве людзі з рознымі перакананнямі і прынцыпамі, рознага ўзросту, але мы заўсёды ўмеем прыйсці да згоды. Нас усіх аб’ядноўвае прафсаюз. Менавіта ён стаіць на абароне нашых правоў і сацыяльных гарантый. Асноўным напрамкам работы прафкама з’яўляецца арганізацыя грамадскага кантролю за станам аховы працы, за тэхнікай бяспекі. Стараемся стварыць спрыяльныя ўмовы для працы і адпачынку. У камунгасе развіта практыка сацыяльнага партнёрства. Прафсаюзны камітэт цесна супрацоўнічае з адміністрацыяй па пытаннях вытворчасці, аховы і рэжыму працы. На прадпрыемстве створана камісія, якая кантралюе выкананне калектыўнага дагавору. Члены прафкама  вырашаюць сацыяльна-бытавыя пытанні, займаюцца культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і выхаваўчай работай. У калектыве шмат маладых людзей, таму жыццё тут дастаткова насычанае. Работнікі прадпрыемства прымаюць удзел у раённых спаборніцтвах па розных відах спорту, штогод абавязкова ў спартакіядзе арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці, і добра там выступаюць, пра што сведчаць шматлікія граматы і кубкі. На спартыўныя справы заўсёды арганізоўвае інструктар-метадыст Вікторыя Рудая. Актыўныя ўдзельнікі спаборніцтваў — Сяргей Місючэнка, Генадзь Задруцкі, Алена Анішчанка, Валянцін Лясніцкі, Раман Бандарык, Аляксандр Руды і іншыя. Радуе сваімі выступленнямі і творчы калектыў прадпрыемства на чале з Аляксандрам Дранічам. Заўсёды цёпла сустракаюць самадзейных артыстаў Эдуарда Пацэнкера, Сяргея Сакалоўскага, Сяргея Рамановіча. Не забываюць у Капыльскай ЖКГ і пра іншыя віды баўлення вольнага часу. Праводзяцца шматлікія конкурсы, экскурсіі, паездкі. Самыя прыемныя ўражанні засталіся пасля наведвання Жыровіцкага манастыра. На прадпрыемстве прадаўжаецца традыцыя віншаваць юбіляраў, ветэранаў, да Дня маці прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам»  і г.д. Штогод выдзяляюцца сродкі на аздараўленне дзяцей у летніх аздараўленчых лагерах. А перад Новым годам ім і іх бацькам абавязкова ўручаюць падарункі, арганізоўваецца навагодняе прадстаўленне. Нядаўна работнікі камунгаса прымалі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Падорым свята дзецям», падчас якой аказалі дапамогу дзецям спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі  мовы  ясляў-сада № 3 г. Капыля. — Задача прафсаюза — абараняць працоўнага чалавека, быць падтрымкай кожнаму, — гаворыць Таццяна Аляксандраўна. — Штогод дапамагаем сем’ям з дзецьмі. Вось і летась шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям напярэдадні навучальнага года дапамаглі сабраць дзяцей да школы — выдалі матэрыяльную дапамогу ад абкама прафсаюза і ад пярвічнай арганізацыі. Актыўную і плённую работу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і яе лідара заўважаюць і адзначаюць. Па словах старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіны Лукашэвіч, пярвічку ЖКГ можна па праве назваць адной з самых лепшых на Капыльшчыне. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей