Напрыканцы 2016 года пяць сельгасарганізацый Капыльшчыны былі перададзены з камунальнай уласнасці раёна некаторым прадпрыемствам краіны.
Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка з мэтай павышэння эфектыўнасці іх работы. Так, ва ўласнасць ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» перадалі акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў «Праснакі» і «Суворава-Агра», пад кіраўніцтва ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» трапілі РСУП «Бабоўня» і КСУП «С «Лясное», у гаспадарчую ўласнасць вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ПрыортрансАгра» як маёмасны комплекс перададзена КСУП «Грозава-агра».
Згодна з патрабаваннямі, выказанымі ў распараджэнні, за далучанымі арганізацыямі захаваецца від дзейнасці — вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Вялікая ўвага надаецца і захаванасці калектываў.
На дадзены момант заканчваецца працэс афіцыйнага афармлення ўсёй неабходнай дакументацыі, аднак прадпрыемствы-інвестары ўжо актыўна ўключыліся ў вытворчы працэс: аказваюць фінансавую дапамогу ў набыцці неабходнага абсталявання, запчастак, будаўнічых матэрыялаў, выплаце заработнай платы.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии