За правапарадак
Райвыканкамам зацверджана Комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў у Капыльскім раёне на 2017 год.
Праграма накіравана на супрацьдзеянне негатыўным тэндэнцыям у развіцці крымінагеннай абстаноўкі ў Капыльскім раёне, своечасовае рэагаванне на выклікі і пагрозы, якія ўплываюць на яе стан. Галоўная мэта Комплекснай праграмы — павышэнне ўзроўню правапарадку на тэрыторыі рэгіёну.
Тавараабарот раёна
Як паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінскай вобласці, рознічны тавараабарот Капыльскага раёна ў мінулым годзе склаў 54,3 млн рублёў, ці 93,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2015 года.
Насельніцтву прададзена харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў на 37,1 млн рублёў (70% у агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту гандлю), нехарчовых тавараў — на 15,9 млн рублёў, што склала, адпаведна, 93,3% і 92,2% да ўзроўню 2015 года.
«Магія» ад хлебапёкаў
Новы гатунак заварнога чорнага хлеба пад назвай «Магія» пачалі нядаўна выпускаць капыльскія хлебапёкі.

Бохан мае даволі цёмны колер, які яму надае дабаўленне соладавага экстракту. Выпякаецца ён з жытняй і пшанічнай мукі. У продаж пастаўляецца нарэзаным і ўпакаваным у поліэтыленавую плёнку. Тэрмін захоўвання такога хлеба павялічаны да 72 гадзін. Дарэчы, па сваім смаку ён ні ў чым не саступае добра вядомым слуцкім гатункам.
Заказы выкананы
Капыльскі філіял ДП «Мінаблпаліва» з пачатку ацяпляльнага сезона выканаў 130 заказаў на дровы і 150 — на торфабрыкет для насельніцтва і арганізацый.
За гэты перыяд рэалізавана 8561 м3 дроў, у тым ліку насельніцтву — 6155 м3. У параўнанні з узроўнем мінулага года павысіўся попыт і на торфабрыкет: рэалізавана 7331,8 тоны (103,3%), для прыватнага сектара — 6211 тон.
Зараз работнікі філіяла вядуць абрэзку зарослых участкаў у в. Савічы і аварыйна-небяспечных дрэў прыдарожных палос каля в. Блеўчыцы. Нарыхтаваныя дровы ідуць на ацяпленне аб’ектаў сацыяльнай сферы.
У памяць святога
Памяць свяшчэннамучаніка Уладзіміра Пастэрнацкага, прасвітара Капыльскага, ушанавалі ў Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля.

22 студзеня ў храме адбылася Божая літургія, пасля якой прайшло слаўленне свяшчэннамучаніка. Пасля Літургіі прыхаджане прынялі ўдзел у малебных спевах і хросным ходзе вакол храма.
Айцец Уладзімір з 1928 па 1937 гг. быў благачынным Капыльскай царкоўнай акругі і настаяцелем Спаса-Узнясенскага храма. Рэпрэсіраваны. 21 сту-дзеня 1938 года ў горадзе Раслаўлі пад Смаленскам айцец Уладзімір быў расстраляны.
Копыляне победили!
Определились победители областных соревнований среди детей и подростков по биатлону, лыжным гонкам и стрельбе из пневматического оружия «Снежный снайпер» на призы Президентского спортивного клуба.
В упорной борьбе в командном зачете в младшей возрастной группе (2005-2006 годы рождения) 1-е место заняла команда Копыльского района. На 2-м месте расположилась дружина Логойского, на 3-м — Молодечненского районов.
В старшей возрастной группе (2003-2004 годы рождения) всех опередила команда Молодечненского района. В тройку лучших вошли сборные Логойского (2) и Несвижского (3) районов.
Команды-победительницы младшей и старшей возрастных групп награждены кубками, дипломами управления образования Миноблисполкома и памятными призами от Президентского спортивного клуба. Остальные медалисты соревнований удостоены памятных призов от ОО «БРСМ», также они получили спортивный инвентарь.
«В мероприятии приняли участие более 200 учащихся, что свидетельствует о развитии физической культуры и спорта в учреждениях образования области, создании условий для сохранения и укрепления здоровья учащихся, повышения качества и эффективности физического воспитания», — отметили в управлении образования Миноблисполкома.
Финальные республиканские соревнования состоятся в феврале в Минске.
БелТА
P.S. В ближайших номерах «СП» мы подробно расскажем о победителях соревнований.
Фонд – дзецям
Самую пільную ўвагу дзецям, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу, надае Капыльскае раённае аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд».
Падчас калядных свят для іх былі набыты 18 білетаў на святочнае прадстаўленне ў Тэатр юнага гледача. Выхаванцы сям’і Максімчык мелі магчымасць з дапамогай Беларускага дзіцячага фонду паехаць на экскурсію ў Маскву. У абодва дома сямейнага тыпу былі перададзены вітаміны для дзяцей і насенне агароднінных культур.
Пацвердзілі клас
На абласных спаборніцтвах па зімовым мнагаборстве «Здароўе» сярод устаноў агульнай адукацыі, размешчаных у гарадской мясцовасці, капыльскія школьнікі занялі другое месца, саступіўшы гаспадарам — камандзе г. Маладзечна.
Навучэнцы Аляксей Мельнікаў, Алена Пятрыка і Максім Бушыла ўключаны ў склад зборнай Мінскай вобласці і будуць адстойваць гонар сталічнага рэгіёну на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Дыпломы за лепшыя малюнкі
Па выніках агляду-конкурсу дзіцячага малюнка «Мая Радзіма — Беларусь», які праводзіўся Мінскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстальнікаў, два прадстаўнікі Капыльшчыны занялі прызавыя месцы.
Так, у намінацыі «Жывёлы Беларусі» Ганна Карповіч стала трэцяй сярод удзельнікаў да 6 гадоў, у Аляксандры Грыцкевіч другое месца ва ўзроставай групе 10-11 гадоў. Пераможцы і прызёры атрымалі Дыпломы і памятныя прызы ад галіновага прафсаюза.
Спартакіяда запрашае
У суботу, 4 лютага, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбудзецца зімовая раённая спартакіяда сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
Удзельнікам давядзецца паспаборнічаць у шасці відах спартыўнай праграмы: камбінаванай эстафеце, баскетбольным конкурсе, дартсе, скачках праз скакалку, перацягванні каната і плаванні.
Каманды, якія зоймуць прызавыя месцы, будуць узнагароджаны кубкамі і граматамі, а пераможцы ў асабістым заліку — грашовымі прызамі.
Марыя ШЭІНА, Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ, Крысціна ЖОГАЛЬ