Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

В Копыльском районном Центре культуры прошел спектакль "Афинские вечера"

28.01.2017
Аматары тэатральнай творчасці Капыльшчыны мелі магчымасць атрымаць асалоду ад спектакля Мінскага абласнога тэатра, які артысты прапанавалі ўвазе гледачоў у мінулы аўторак. DSCN0405 На сцэне раённага Цэнтра культуры была паказана п’еса «Афінскія вечары» (на здымку) па аднайменным творы расійскага драматурга Пятра Гладзіліна, напісаным на пачатку 1990-х. У ім уздымаюцца праблемы выхавання, сямейных каштоўнасцей, паразумення і духоўнай пераемнасці розных пакаленняў, прызначэння чалавека, асабліва творцы, сапраўднай і ўяўнай інтэлігентнасці. Паставіў спектакль заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Валерый Анісенка. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей