Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Новости Копыльского района (CMigrator copy 3)

27.01.2017
За правапарадак Райвыканкамам зацверджана Комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў у Капыльскім раёне на 2017 год. Праграма накіравана на супрацьдзеянне негатыўным тэндэнцыям у развіцці крымінагеннай абстаноўкі ў Капыльскім раёне, своечасовае рэагаванне на выклікі і пагрозы, якія ўплываюць на яе стан. Галоўная мэта Комплекснай праграмы — павышэнне ўзроўню правапарадку на тэрыторыі рэгіёну.   Тавараабарот раёна Як паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінскай вобласці, рознічны тавараабарот Капыльскага раёна ў мінулым годзе склаў 54,3 млн рублёў, ці 93,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2015 года. Насельніцтву прададзена харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў на 37,1 млн рублёў (70% у агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту гандлю), нехарчовых тавараў — на 15,9 млн рублёў, што склала, адпаведна, 93,3% і 92,2% да ўзроўню 2015 года.   «Магія» ад хлебапёкаў Новы гатунак заварнога чорнага хлеба пад назвай «Магія» пачалі нядаўна выпускаць капыльскія хлебапёкі. IMG_8576 Бохан мае даволі цёмны колер, які яму надае дабаўленне соладавага экстракту. Выпякаецца ён з жытняй і пшанічнай мукі. У продаж пастаўляецца нарэзаным і ўпакаваным у поліэтыленавую плёнку. Тэрмін захоўвання такога хлеба павялічаны да 72 гадзін. Дарэчы, па сваім смаку ён ні ў чым не саступае добра вядомым слуцкім гатункам.   Заказы выкананы Капыльскі філіял ДП «Мінаблпаліва» з пачатку ацяпляльнага сезона выканаў 130 заказаў на дровы і 150 — на торфабрыкет для насельніцтва і арганізацый. За  гэты перыяд рэалізавана 8561 м3 дроў, у тым ліку насельніцтву — 6155 м3. У параўнанні з узроўнем мінулага года павысіўся попыт і на торфабрыкет: рэалізавана 7331,8 тоны (103,3%), для прыватнага сектара — 6211 тон. Зараз работнікі філіяла вядуць абрэзку зарослых участкаў у в. Савічы і аварыйна-небяспечных дрэў прыдарожных палос каля в. Блеўчыцы. Нарыхтаваныя дровы ідуць на ацяпленне аб’ектаў сацыяльнай сферы.   У памяць святога Памяць свяшчэннамучаніка Уладзіміра Пастэрнацкага, прасвітара Капыльскага, ушанавалі ў Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля. IMG_20170122_115020 22 студзеня ў храме адбылася Божая літургія, пасля якой прайшло слаўленне свяшчэннамучаніка. Пасля Літургіі прыхаджане прынялі ўдзел у малебных спевах і хросным ходзе вакол храма. Айцец Уладзімір з 1928 па 1937 гг. быў благачынным Капыльскай царкоўнай акругі і настаяцелем Спаса-Узнясенскага  храма. Рэпрэсіраваны. 21 сту-дзеня 1938 года ў горадзе Раслаўлі пад Смаленскам айцец Уладзімір быў расстраляны.   Копыляне победили! Определились победители областных соревнований среди детей и подростков по биатлону, лыжным гонкам и стрельбе из пневматического оружия «Снежный снайпер» на призы Президентского спортивного клуба. В упорной борьбе в командном зачете в младшей возрастной группе (2005-2006 годы рождения) 1-е место заняла команда Копыльского района. На 2-м месте расположилась дружина Логойского, на 3-м — Молодечненского районов. В старшей возрастной группе (2003-2004 годы рождения) всех опередила команда Молодечненского района. В тройку лучших вошли сборные Логойского (2) и Несвижского (3) районов. Команды-победительницы младшей и старшей возрастных групп награждены кубками, дипломами управления образования Миноблисполкома и памятными призами от Президентского спортивного клуба. Остальные медалисты соревнований удостоены памятных призов от ОО «БРСМ», также они получили спортивный инвентарь. «В мероприятии приняли участие более 200 учащихся, что свидетельствует о развитии физической культуры и спорта в учреждениях образования области, создании условий для сохранения и укрепления здоровья учащихся, повышения качества и эффективности физического воспитания», — отметили в управлении образования Миноблисполкома. Финальные республиканские соревнования состоятся в феврале в Минске. БелТА P.S. В ближайших номерах «СП» мы подробно расскажем о победителях соревнований.   Фонд – дзецям Самую пільную ўвагу дзецям, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу, надае Капыльскае раённае аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд». Падчас калядных свят для іх былі набыты 18 білетаў на святочнае прадстаўленне ў Тэатр юнага гледача. Выхаванцы сям’і Максімчык мелі магчымасць з дапамогай Беларускага дзіцячага фонду  паехаць на экскурсію ў Маскву. У абодва дома сямейнага тыпу былі перададзены вітаміны для дзяцей і насенне агароднінных культур.   Пацвердзілі клас На абласных спаборніцтвах па зімовым мнагаборстве «Здароўе» сярод устаноў агульнай адукацыі, размешчаных у гарадской мясцовасці, капыльскія школьнікі занялі другое месца, саступіўшы гаспадарам — камандзе г. Маладзечна. Навучэнцы Аляксей Мельнікаў, Алена Пятрыка і Максім Бушыла ўключаны ў склад зборнай Мінскай вобласці і будуць адстойваць гонар сталічнага рэгіёну на рэспубліканскіх спаборніцтвах.   Дыпломы за лепшыя малюнкі Па выніках агляду-конкурсу дзіцячага малюнка «Мая Радзіма — Беларусь», які праводзіўся Мінскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстальнікаў, два прадстаўнікі Капыльшчыны занялі прызавыя месцы. Так, у намінацыі «Жывёлы Беларусі» Ганна Карповіч стала трэцяй сярод удзельнікаў да 6 гадоў, у Аляксандры Грыцкевіч другое месца ва ўзроставай групе 10-11 гадоў. Пераможцы і прызёры атрымалі Дыпломы  і  памятныя прызы ад галіновага прафсаюза.   Спартакіяда запрашае У суботу, 4 лютага, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбудзецца зімовая раённая спартакіяда сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Удзельнікам давядзецца паспаборнічаць у шасці відах спартыўнай праграмы: камбінаванай эстафеце, баскетбольным конкурсе, дартсе, скачках праз скакалку, перацягванні каната і плаванні. Каманды, якія зоймуць прызавыя месцы, будуць узнагароджаны кубкамі і граматамі, а пераможцы ў асабістым заліку — грашовымі прызамі. Марыя ШЭІНА, Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ, Крысціна ЖОГАЛЬ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей