Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Владимир и Виктория Литвины (победители республиканского этапа проекта «Властелин села-2017», жители деревни Лешня Копыльского района) рассказали  о некоторых применяемых ими интересных способах хранения овощей и фруктов. [caption id="attachment_70289" align="aligncenter" width="560"]■  Владимир и Виктория Литвины ■ Владимир и Виктория Литвины[/caption] Так, урожай яблок они сохраняют, оборачивая каждый отдельный плод в газетную бумагу. Плодоножка (а ее нужно оставлять для лучшей лежкости)  должна быть сверху, то есть положение яблока естественное, как оно и растет на дереве. Для закладки на зиму яблоки лучше собрать вручную, тщательно их отсортировать, выбрав только неповрежденные, просушить, обернуть бумагой, разместить в несколько рядов в подходящую тару и поставить в темное прохладное место. Морковь у Литвиных долго остается хрустящей благодаря такому способу хранения: овощи без ботвы и признаков порчи они складывают в сетки, которые затем помещают в предварительно выкопанные в земле ямы. Чтобы обозначить место закладки, на поверхности нужно оставить верхушку сетки. Без дополнительного укрытия урожай моркови так может храниться до наступления устойчивых морозов. Капусту Владимир и Виктория держат... в подвешенном состоянии — так и урожай хорошо сохраняется благодаря максимальному доступу воздуха, и место в погребе экономится. Кочаны при таком способе выкапываются вместе с ножкой-кочерыжкой, к которой приматывается прочная веревка. В потолок вкручиваются саморезы, на которые капуста подвешивается так, чтобы кочаны не соприкасались. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ
Ці ведаеце вы, што знакамітая песня «Когда я на почте служил ямщиком» мае дачыненне да Капыльшчыны? А дакладней аўтар слоў Уладзіслаў Сыракомля — вядомы ва ўсім славянскім свеце паэт, чыё 195-годдзе з дня нараджэння мы адзначаем гэтымі днямі.  post-muz   Справа ў тым, што сярод тых мясцін на Беларусі, з якімі зрадніўся Сыракомля, была і вёска Кудзінавічы, дзе пэўны час жыў паэт. Ён пераехаў у гэтыя прыгожыя мясціны вясной 1831 года. Вакол дома быў вялікі сад, за ім — сажалка. А поруч кусціліся парэчкі. На гэты час прыпадаюць заняткі Людвіка з хатнімі настаўнікамі. Яны рыхтавалі яго да паступлення ў павятовую школу пры дамініканскім кляштары ў Нясвіжы. Шлях паэта Уладзіслаў Сыракомля — псеўданім паэта, узяты ад радавога герба Людвіка Кандратовіча. Нарадзіўся ён 29 верасня 1823 года і, паводле каталіцкай традыцыі, быў названы ў час хрышчэння трыма імёнамі — Людвік Францішак Уладзіслаў. Мясціна, дзе паэт з’явіўся на свет, называлася Смольгаў. Гэта, як паведамляе «Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін», «фальварак у заходняй частцы Бабруйскага павету, на мяжы са Слуцкім паветам… гміны Забалаце, пры дарозе з мястэчка Пагост да вёскі Таль». Людвік Кандратовіч Ён пісаў лірычныя вершы і паэмы, гавэнды-гутаркі і песні, краязнаўчыя нарысы і дарожныя нататкі, гістарычна-літаратурныя даследаванні і рэцэнзіі на паэтычныя кнігі, мясцовыя агляды для газет і публіцыстычныя артыкулы, апавяданні і фалькларыстычныя працы. Перакладаў з латыні, з французскай, нямецкай, англійскай, іспанскай, рускай, украінскай моў… Творчая спадчына Сыракомлі да гэтага часу не сабрана поўнасцю і недастаткова вывучана. Дарэчы, пісаў Сыракомля і па-беларуску. На жаль, да нас дайшлі толькі два яго беларускія вершы «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды…». Іншыя згубіліся. Уся ж яго творчая спадчына не ўмясцілася ў дзесяць тамоў, падрыхтаваных у 1872 годзе. Памёр паэт 3 верасня (па новым стылі 15 верасня) 1862 года ў даволі маладым узросце: яму было 39 гадоў. Прычына — сухоты лёгкіх. Лячэнне ў Вільні не дапамагло. Пахавалі паэта праз тры дні на віленскіх могілках Роса. У 1993 г. быў выдадзены найбольш поўны зборнік выбраных твораў паэта «Добрыя весці». З «Паштальёна» - у «Ямщика» У шэрагу песень, што на слыху ўжо не ў аднаго пакалення, знакамітая «Когда я на почте служил ямщиком». Сярод яе выканаўцаў такія спевакі, як Фёдар Шаляпін і Сяргей Лемешаў. У аснову песні «Когда я на почте служил ямщиком» пакладзены верш «Ямщик» паэта Леаніда Трэфалева (1839–1905). Але ж мала хто ведае, што гэта не ўласна яго аўтарскі твор, а вольны пераклад верша Уладзіслава Сыракомлі «Паштальён». Трэфалеў паштальёна, які расказвае пра лёс сваёй каханай, «ператварыў» у ямшчыка, каб прывязаць дзеянне да расійскіх рэалій. У Расіі пошту дастаўлялі тройкай, а на тэрыторыі Рэчы Паспалітай фурманам — так называлі паштальёна, які ехаў з сумкай на кані, маючы пры сабе сігнальны ражок. Верш Л. Трэфалева на музыку паклаў піяніст-аранжыроўшчык маскоўскага рэстарана «Яр» Якаў Прыгожы, хоць часцей сцвярджаецца, быццам «музыка народная». Гісторыя нараджэння песні У нядзельныя дні малады Людвік Кандратовіч наведваўся з Залучча на кірмашы, што рэгулярна праводзіліся ў Міры. Аднойчы перад тым, як ехаць дамоў, вырашыў зайсці ў карчму выпіць на дарогу куфель піва. Доўга затрымлівацца не збіраўся. Але сусед за сталом, што стаяў у куце, аказаўся надзіва гаваркім: — Не падумай, пан, не п’яны я… Не… Проста душа баліць… — звярнуўся мужчына да паэта. Людвік інтуітыўна адчуў, што перад ім не п’яніца, а адзін з тых, хто шмат перажыў. У маладыя гады мужчына служыў фурманам на пошце. Часта даводзілася яму выконваць тэрміновыя распараджэнні. Так здарылася і той зімовай ноччу. Разбудзіў яго пісар, падаў нейкія паперы — і паехалі ў Навагрудак. На дварэ выла мяцеліца. Адно спа-дзяванне на каня, які сам ведае шлях. Толькі Бога моліць фурман, каб не замерзнуць… Але раптам пачуў ці то нейкі плач, ці то крык. Няўжо хтосьці аб дапамозе просіць? Спыніў каня, услухаўся… Але вырашыў ехаць далей. Аднак, калі раніцай вяртаўся дахаты, узяла цікаўнасць. Спыніўся ля таго месца. Адышоў у бок ад дарогі крыху і… О божухна! У сумёце, амаль цалкам прысыпаная снегам, ляжала жанчына… Пераадолеў страх, наблізіўся… Дзяўчына! З суседняй вёскі… Яго любая, адзіная! Апусціўся на калені, заплакаў, праклінаючы ўсё на свеце. А болей сябе самога. Што не спыніўся, не падаўся на голас… Гэты аповед Сыракомлю настолькі ўразіў, што па вяртанні дамоў ён, расказаўшы пра ўсё жонцы, зачыніўся ў сваім пакоі. Радок за радком клаўся на паперу. Працаваў да позняй ночы і нарэшце паставіў апошнюю кропку.

На пошту я трапіў зусім малады,

Фурман з мяне ўдаўся зухвалы,

А волі не меў, дый ганялі тады:

Хоць свята, хоць ноч — усё мала!..

…Я еду дадому, за трое ганей

Вяртаецца страх непазбыты,

А сэрца ўсё шэпча крадком, як раней,

Бразджыць, як званочак разбіты.

Конь чмыхнуў пры слупе, спыніўся наўзбоч:

У снезе, пад плахтаю белай,

Жанчыну я згледзеў, яна ўжо за ноч,

Як дрэва, уся скасцянела.

Я снежную намець абтрос з яе шат

І труп падцягнуў да дарогі…

Абцёр ёй аблічча… Была гэта, брат…

Дай чарку… Не маю больш змогі!

Падзагаловак верша — «народная гутарка» — як бы прадвызначыў асноўны жанр твора Сыракомлi. А праз 25 гадоў на гэты верш звярнуў увагу Л. Трэфалеў. Так з’явіўся вольны рускамоўны варыянт «Ямщик». А яшчэ праз некаторы час нарадзілася песня, што стала амаль народнай. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Тэма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў з’яўляецца заўсёды актуальнай для мясцовай улады. Вынікі дзейнасці ў гэтым напрамку падводзяцца з пастаяннай  перыядычнасцю. [caption id="attachment_70293" align="aligncenter" width="560"]■ Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк і дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун адкрываюць дзіцячую пляцоўку ў аг. Камень ■ Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк і дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун адкрываюць дзіцячую пляцоўку ў аг. Камень[/caption] Напрыклад, дадзеныя работы за апошні месяц на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета праведзены немалыя. Як адзначае старшыня мясцовага сельвыканкама Жанна Скрыган, для таго, каб справіцца з усімі пытаннямі і праблемамі, патрабуецца зладжаная і добрасумленная работа ўсяго актыву сельскага Савета, дэпутатаў, старэйшын, вельмі важна мець цесную сувязь паміж сельвыканкамам і арганізацыямі, установамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. А яна ёсць. Гэта пацвярджае дапамога ААТ «Праснакі» пры падрыхтоўцы да адкрыцця дзіцячай пляцоўкі ў аграгарадку Камень. Да Дня вёскі, які адзначаўся 1 верасня, пляцоўка агароджана, устаноўлены арэлі, альтанкі, таксама ачышчаны ад хмызняку і старых дрэў парк у гэтым жа населеным пункце. Пры фінансавай падтрымцы УП «ПрыортрансАгра» заасфальтавана частка вуліцы Палявой у в. Камсамольская. Акрамя таго за кошт сродкаў грамадзян і часткова сельвыканкама ўстаноўлена агароджа на грамадзянскіх могілках у в. Канюхі. Таксама выдзелена пяць зямельных участкаў для будаўніцтва дамоў мнагадзетным сем’ям. За апошні месяц спілавана шэсць аварыйна-небяспечных таполяў у в. Дунаева, знесены адзін закінуты дом і захаваны два фундаменты. Сяргей КОЗЕЛ
Сельскі сход — добрая магчымасць яшчэ раз сустрэцца з прадстаўнікамі мясцовай улады, каб вырашыць надзённыя пытанні, пагутарыць з аднавяскоўцамі і разам цікава правесці  час.  [caption id="attachment_70290" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Бяляк і Алена Острыкава гутараць з жыхарамі в. Варонаўшчына ■ Сяргей Бяляк і Алена Острыкава гутараць з жыхарамі в. Варонаўшчына[/caption] Звычайным вераснёўскім днём наш шлях да населеных пунктаў Рачкевічы, Варонаўшчына, Чарнагубава, што ў Цімкавіцкім сельсавеце, быў невыпадковы. Нагодай таму стаў сельскі сход грамадзян, на якім вырашаліся найбольш важныя жыццёвыя пытанні.  Згадзіцеся, што ў сучасным грамадстве важную ролю адыгрывае работа з насельніцтвам. І жыхары невялічкіх вёсачак або сучасных аграгарадкоў маюць аднолькавую магчымасць вырашыць жыццёвыя пытанні менавіта падчас сходаў грамадзян. Дарэчы, гэтая форма зносін з насельніцтвам не новая, аднак вельмі выніковая, таму што вяскоўцы не толькі маюць магчымасць абмеркаваць самыя розныя пытанні з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў. Такія сходы з’яўляюцца самай першай прыступкай да вывучэння грамадскай думкі. А гэта ў сваю чаргу дапамагае больш аператыўна і аб’ектыўна бачыць і вырашаць многія праблемы. Дыялогі з насельніцтвам даволі часта праходзяць пад адкрытым небам, прама на вясковых вуліцах. Так і на гэты раз: каля свайго двара старэйшына вёскі Рачкевічы Сяргей Міхайлавіч Вайтовіч паставіў чысценькія лавачкі. Ды і наогул жыхарам названага сельсавета пашанцавала: старшыня іх сельвыканкама Алена Острыкава — чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яна заўсёды імкнецца не толькі вырашыць праблемы на месцы, але і папярэдзіць іх.  Таму і на гэты раз галоўнай тэмай выступлення стала навядзенне парадку на роднай зямлі. — Парадак і чысціня — гэта твар кожнага населенага пункта, сельскага Савета, асобна ўзятага раёна і ў цэлым краіны, — сказала Алена Мечыславаўна. — Калі хочаце — гэта брэнд роднай Беларусі, таму наш святы абавязак — прыводзіць родныя мясціны ў належны стан, падтрымліваць чысціню. І Указ № 357 «Аб пустых і старых дамах», які быў прыняты Прэзідэнтам зусім нядаўна, пашырае паўнамоцтвы мясцовых органаў улады па выкарыстанні такога жылля. Указ будзе спрыяць рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні ўзорнага парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, запланаваных у рамках правядзення ў Беларусі 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы. Яшчэ адной не менш хвалюючай тэмай выступлення Алены Острыкавай стала тэма добраўпарадкавння на грамадзянскіх могілках. — Прывесці пахаванні, нават тыя, якія няма каму даглядаць, у належны стан у адзіночку мы не зможам. Патрэбны сумесныя намаганні вас, жыхароў  бліжэйшых населеных пунктаў, мясцовай улады і, канешне, сваякоў памерлых. Старшыня сельскага Савета нясе адказнасць практычна за ўсе камунальныя пытанні: добраўпарадкаванне вуліц, азеляненне тэрыторый сацыяльна-культурных аб’ектаў, падтрыманне парадку на могілках, рамонт калодзежаў, вываз смецця, спілоўванне аварыйных дрэў, скошванне  пустазелля і г.д. Нават праблему бяздомных жывёл і тую павінна вырашаць. Таму Алена Мечыславаўна звярнулася да вяскоўцаў з просьбай не выкідваць на вуліцу сабак ці катоў, не вымушаць іх станавіцца драпежнікамі. Іх жыццё — на сумленні кожнага чалавека. [caption id="attachment_70291" align="aligncenter" width="560"]■ На сход, як на свята, збіраюцца вяскоўцы. Нехта нават на кані… ■ На сход, як на свята, збіраюцца вяскоўцы. Нехта нават на кані…[/caption] Сельскі сход — гэта дыялог, падчас якога вяскоўцы маюць магчымасць задаць тыя пытанні, адказы на якія хвалююць іх больш за ўсё. Вулічнае асвятленне, адсутнасць рэйсавых аўтобусаў да райцэнтра, добраўпарадкаванне дарогі да могілак і ўстаноўка каля іх дубовага крыжа — усе пытанні супрацоўнікі сельвыканкама старанна запісвалі, каб потым адшукаць на іх адказы. Яшчэ адной вострай тэмай напярэдадні пачатку ацяпляльнага сезона стала пытанне набыцця паліва. Пра тое, як лепш назапасіць дроў або торфу, расказаў дырэктар Капыльскага філіяла  дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва» Сяргей Бяляк. Ён акцэнтаваў увагу жыхароў на тым, што, каб не паўставала праблема чаргі, варта падумаць пра гэта раней і не адцягваць вырашэнне на канец лета або восень.  Прыемным падарункам для вяскоўцаў стаў імправізаваны канцэрт, падчас якога супрацоўнікі Цімкавіцкага сельскага Дома культуры Вераніка Шахлевіч і Ксенія Валошына выканалі цудоўныя, усім знаёмыя песні. Кампазіцыю пра родную зямлю выканала і Алена Острыкава. А мужчыны і жанчыны не сядзелі на лаўках склаўшы рукі. Прама тут, на гравійнай дарозе, ногі самі пусціліся ў скокі. Парамі ці проста побач вяскоўцы танчылі, шчыра апладзіравалі выканаўцам, падпявалі. Словам, дыялог атрымаўся рознабаковы і творчы. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Збіраючыся на сустрэчу да выбаршчыкаў, ты недзе на падсвядомым узроўні рыхтуешся разбіраць праблемныя пытанні, шукаць варыянты іх рашэння. Прыкладна з такім настроем у чарговы раз 21 верасня я ехала на сустрэчу  з жыхарамі в. Вялікая Раёўка Цімкавіцкага сельсавета. [caption id="attachment_70298" align="aligncenter" width="560"]■ Парк у в. Вялікая Раёўка ■ Парк у в. Вялікая Раёўка[/caption] Схаваўшыся ад спёкі ў абноўленым парку, у чаканні прыёму грамадзян я міжволі задумалася, што вёска адраджаецца, набывае свой непаўторны беларускі каларыт. Яшчэ раз для сябе адзначыла, што беражлівыя адносіны да месца, дзе ты жывеш і працуеш, паважлівае стаўленне да людзей, безумоўна, дадуць свой плён. Тое, што на сустрэчу з насельніцтвам, нягледзячы на занятасць, прыбылі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, кіраўнік філіяла «В. Раёўка» Іван Дамашэвіч, толькі падкрэсліла, што ў дадзенай акрузе работа з насельніцтвам пастаўлена на належным узроўні. І я не памылілася. Дзіўна, але сустрэча звялася не да разгляду праблем, што зусім не гаворыць пра тое, што іх няма, а да таго, як гэтыя праблемы вырашаюцца. Прыемна было пачуць цёплыя словы ўдзячнасці ад жыхароў вёсак Малая і Вялікая Раёўка ў адрас Івана Дамашэвіча і Алены Острыкавай за аператыўнае рэагаванне на людскія праблемы і пытанні, за ўвагу і падтрымку, за абнаўленне вёскі. У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні забеспячэння жыхароў палівам да ацяпляльнага сезона, зносу пустуючых будынкаў, вывазу смецця, далейшага добраўпарадкавання в. В. Раёўка. Невялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны калектывам Цімкавіцкага СДК, стаў яркім акцэнтам сустрэчы. Людміла НІЖЭВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Страница 3459 из 4910